Уладзімiр Навумаў: "Мы паспяхова i мэтанакiравана развiваем хакей — i гэта наш козыр"
Уладзімiр Навумаў: "Мы паспяхова i мэтанакiравана развiваем хакей — i гэта наш козыр"
Прадстаўнiкi пятнаццацi краiн прыехалi ў Беларусь для ўдзелу ў фестывалi хакея, прымеркаваным да 100-годдзя Мiжнароднай федэрацыi хакея i Года здароўя ў нашай краiне. Фестываль з 21 жнiўня праходзiць у Бабруйску, Жлобiне, Салiгорску i Мiнску. Як расказаў старшыня Беларускай федэрацыi хакея Уладзiмiр Навумаў, было б няправiльна ў юбiлейны год Мiжнароднай федэрацыi хакея не правесцi нiякага мерапрыемства для папулярызацыi гэтага вiду спорту. "Да таго ж, у Год здароўя нашаму вiду спорту хацелася б далучыцца да мерапрыемстваў, якiя праводзяцца ў краiне з гэтай нагоды. Не менш важнае тое, што некалькi дзён таму мы зноў падалi заяўку на правядзенне чэмпiянату свету 2014 года ў Мiнску. I для нас гэта — выдатны спосаб даць магчымасць прадстаўнiкам 15 краiн свету пазнаёмiцца з нашымi ўмовамi", — заявiў Уладзiмiр Навумаў. Паводле слоў кiраўнiка Беларускай федэрацыi хакея, калi раней мы саступалi астатнiм прэтэндэнтам па некаторых пазiцыях, то цяпер ва ўсiх аднолькавыя шанцы. Асноўнымi канкурэнтамi для Беларусi будзе Чэхiя i Венгрыя, хоць i Латвiю нельга спiсваць з рахункаў. У iх добрыя арэны, Чэхiя i Латвiя ўжо маюць вопыт правядзення чэмпiянатаў свету. Такiя ж магчымасцi ў прэтэндэнтаў i ў арганiзацыi гасцiнiчнай гаспадаркi. Як паведамiў Уладзiмiр Навумаў, у нашай заяўцы ўказана, што каманды будуць пражываць у гасцiнiцы "Вiкторыя", прадстаўнiкi Мiжнароднай федэрацыi хакея — у гатэлi "Crown Plaza", акрамя таго побач з нацыянальнай бiблiятэкай з’явiцца гасцiнiца, iнвестарам будаўнiцтва якой выступiць замежная кампанiя. Астатнiя гасцiнiцы, якiя будуць пабудаваны ў Мiнску ў блiжэйшы час, будуць адносiцца да мiжнароднай сеткi, у прыватнасцi з’явяцца гатэлi сеткi "Hilton" i "Kempinski". У беларускай заяўцы дзве арэны — "Мiнск-арэна" i "Чыжоўка" на 10 тысяч месцаў, апошнюю мяркуецца пабудаваць да 2012 года. Правядзенне чэмпiянату свету ў адным горадзе, паводле слоў кiраўнiка федэрацыi хакея, iдэальны варыянт. Паводле слоў Уладзiмiра Навумава, палова прадстаўнiкоў Мiжнароднай федэрацыi хакея ўжо наведала Мiнск, частка завiтае яшчэ i ў гэтыя днi дзякуючы фестывалю хакея. 75 працэнтаў тых, хто будзе ўдзельнiчаць у працэдуры галасавання, ужо добра будуць уяўляць, што такое Мiнск. З дапамогай Белтэлерадыёкампанii федэрацыя хакея рыхтуе фiльм-прэзентацыю аб Мiнску, Беларусi i развiццi хакея ў нашай краiне. "Калi мы атрымаем чэмпiянат 2014 года, то пасля нас будзе складана заяўляцца на правядзенне гэтага турнiру, бо з улiкам развiцця Мiнска, нашы магчымасцi могуць пераўзысцi самыя смелыя чаканнi. Наш козыр — тое, што паспяхова i мэтанакiравана развiваем хакей, i яшчэ не праводзiлi чэмпiянату свету, прымаючы iншыя спаборнiцтвы высокага ўзроўню. Таму мы просiм, каб у нашых балельшчыкаў з’явiўся шанц стаць сведкамi чэмпiянату свету. Усё залежыць ад таго, наколькi мы зможам усiх запэўнiць — гэта вельмi няпроста. Усiм, хто прыязджае ў Мiнск на фестываль хакея, мы паказваем будаўнiцтва Мiнск-арэны, i ўсе з захапленнем кажуць, што калi разглядаць асобна арэну — гэта добры еўрапейскi спартыўны аб’ект, калi браць увесь комплекс, то нiчога падобнага пакуль у Еўропе няма", — расказаў Уладзiмiр Навумаў. Што датычыцца Мiнск-арэны, то да канца гэтага года плануецца здаць велатрэк, а хакейны клуб "Дынама-Мiнск" свой наступны сезон у КХЛ пачне на Мiнск-арэне. Адначасова тут змогуць трэнiравацца атлеты, якiя займаюцца канькабежным спортам, шорт-трэкам, кёрлiнгам, фiгурным катаннем i хакеем. За паўгода да зiмовай Алiмпiяды ўсе спартсмены атрымаюць iдэальныя ўмовы для падрыхтоўкi, запэўнiў кiраўнiк федэрацыi хакея. Як расказаў начальнiк упраўлення спорту Мiнiстэрства спорту i турызму Мiкалай Бабец, арганiзацыяй фестывалю хакея займалiся Беларуская федэрацыя хакея, Мiнiстэрства спорту i турызму, Прэзiдэнцкi спартыўны клуб, якi распрацаваў атрыбутыку турнiру i падрыхтаваў узнагароды, а таксама Мiнгарвыканкам, якi дапамог у размяшчэннi замежных дэлегацый. Зiмовыя вiды спорту, паводле слоў Мiкалая Бабца, заслугоўваюць такога ж дзяржаўнага падыходу, клопату i ўвагi, як i летнiя. I дзяржава у гэтых адносiнах звязвае вялiкiя спадзяваннi з нашым хакеем, якi пацвердзiў свой высокi ўзровень на чэмпiянатах свету i Алiмпiйскiх гульнях. "У краiне цяпер займаецца 2900 юных хакеiстаў, але гэтага вельмi мала. У нас павiнна быць больш хакеiстаў у дзiцяча-юнацкiх спартыўных школах, вучылiшчах алiмпiйскага рэзерву, i мiнiстэрства разам з федэрацыяй будзе рабiць усё, каб колькасць аматараў хакея сярод дзяцей павялiчвалася". Алена АЎЧЫННIКАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прадстаўнiкi пятнаццацi краiн прыехалi ў Беларусь для ўдзелу ў фестывалi хакея, прымеркаваным да 100-годдзя Мiжнароднай федэрацыi хакея i Года здароўя |
|