Спачатку рыбак лавіў рыбу, а потым лавiлi яго. І лодку
Спачатку рыбак лавіў рыбу, а потым лавiлi яго. І лодку
На рацэ Сож гэта было. Пад Гомелем. Жыхар абласнога цэнтра 1949 года нараджэння з дзюралевай лодкi паляваў на ляшчоў, самоў ды печкуроў. Адным словам, што трапiць на кручок, тое i добра. А каб гэта было часцей ды, вядома ж, i весялей, у прадчуваннi поспеху вырашыў "замачыць" гэту справу. Бутэлечкай спiртнога. Ды, вiдаць, так наклюкаўся, што перакулiлася яго лодка, дык так, што паветра ў ёй засталося толькi ў насавой частцы, i яна нагадвала сабой буёк, за якi i ўчапiўся мужчына. Справа была пад вечар, i ён боўтаўся ў вадзе, пакуль яго не вылавiлi выратавальнiкi. Лодка тым часам пайшла на дно. Мужчыну, якi ўжо ледзь не акалеў у вадзе, завезлi ў бальнiцу. Можа там ён зробiць адпаведныя высновы. Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На рацэ Сож гэта было. Пад Гомелем. Жыхар абласнога цэнтра 1949 года нараджэння з дзюралевай лодкi паляваў на ляшчоў, самоў ды печкуроў. Адным словам,
|
|