Работы ў садзе і агародзе ў пачатку восенi
Работы ў садзе і агародзе ў пачатку восенi
Рубрыку вядзе Валянціна Шпілеўская, тэл. 285 88 81 У першай палове верасня ўбiраюць бульбу. Перад уборкай за 10—15 дзён зразаюць бульбоўнiк i спальваюць. У час уборкi клубнi старанна сартуюць для ўжывання i для будучага ўраджаю. Прасушваюць бульбу дзён 20 у памяшканнi. У канцы верасня ўбiраюць моркву i сталовыя буракi. У вераснi, каб пазбегнуць растрэсквання буйных качаноў капусты, у раслiн надрываюць каранi. Для гэтага качан бяруць знiзу абедзвюма рукамi i паварочваюць некалькi разоў у адзiн бок. Пасля такой аперацыi паступленне вiльгацi з глебы спыняецца i качан у лепшым выглядзе дачакаецца сваёй чаргi ўборкi. У самым пачатку верасня высадзiце дробнацыбульныя крокусы, мускары, падснежнiк, сцылу. Пад цыбулiнкi абавязкова падсыпаюць чысты пясок — так раслiны будуць менш паражацца хваробамi. У першай палове месяца высаджваюць клематысы. Пасадачныя ямы павiнны быць падрыхтаваны загадзя. Пры пасадцы каранёвую шыйку заглыбляюць на 10 см, пры гэтым паверхня ямкi, у якую высаджваюць раслiну, павiнна быць нiжэй за ўзровень глебы на 5 см. У першай дэкадзе верасня пажадана сабраць насенне астраў, вяргiняў (аднагадовых), мальвы, аксамiтак, пятуннi, тытуню духмянага, сальвii. У садзе да першых замаразкаў рыхтуюць пасадачныя ямы пад пасадку дрэў i кустоў, мульчыруюць раслiны, якiя пакiдаюць у зямлi на зiмоўку, уносяць арганiчныя ўгнаеннi, вапнуюць глебу. Пачынаюць пасадку саджанцаў пладовых культур. Набываючы саджанцы, не забудзьцеся абарваць усе лiсты. У пачатку месяца з найбольш ураджайных кустоў парэчкi нарыхтоўваюць чаранкi i высаджваюць iх адразу ў падрыхтаваную глебу. У сухое надвор’е ягадныя i пладовыя культуры палiваюць. Падкормка ў гэты час дапускаецца толькi фосфарна-калiйнымi ўгнаеннямi. Усе ягадныя культуры i рабiну лепш садзiць увосень, таму што вясной яны рана кранаюцца ў рост, да таго, як глеба падсохне.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У першай палове верасня ўбiраюць бульбу. Перад уборкай за 10—15 дзён зразаюць бульбоўнiк i спальваюць. У час уборкi клубнi старанна сартуюць для ўжыва
|
|