21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вялікі збор

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вялікі збор

На вуліцы Кастрычнiцкай у Клiмавiчах ва ўласна пабудаваным 40 гадоў таму доме жывуць муж i жонка Бяляевы. Чым яны цiкавыя? Лiчу, сваiмi захапленнямi, любоўю да зямлi, працавiтасцю.

Немаленькi дом, лазня, хлеўчукi, агарод — усё гэта змяшчаецца на шасцi сотках. А цяпер паглядзiм, што можна атрымаць на пятачку зямлi. Вядома, пры жаданнi, а яшчэ па-гаспадарску ўсё спланаваўшы i размясцiўшы.

Апошнiя два дзесяткi гадоў Лiдзiя Самуiлаўна, якая працуе старшынёй праўлення раённай арганiзацыi Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, сур’ёзна займаецца вырошчваннем таматаў. Напрыклад, летась быў пасаджаны 31 гатунак (325 кустоў), у гэтым крыху менш — 21 (210 кустоў). Самы любiмы яе гатунак на сёння — пяцi разнавiднасцяў фiтафтораўстойлiвы паўднёва-амерыканскi "дэбарао", што дае па 7 кг пладоў з куста. А на адной кiсцi — да 18 штук! Падабаецца "гiгант", "андрамеда". Вельмi сiмпатычны гатунак "арбузiк", у якога паласатыя плады. У пашане тут "чорны прынц" за салодкiя i вялiкiя таматы. Падчас сустрэчы мы разам узважылi адзiн з самых буйных экзэмпляраў, атрымалася без малога 1,5 кг!

— Сёлета, прыслухаўшыся да прадаўца, купiла пачак гатунка "прэзiдэнт", дзе было дзесяць зярнятак, — расказвае гаспадыня. — Толькi адно з iх загiнула, дзевяць калiў радуюць ураджаем. Гэты гатунак дзiвоснай пладаноскасцi i прыгажосцi, скажу я вам.

Растуць памiдоры ў агародчыку не толькi ў цяплiчках (iх дзве), але i на градках, каля плота яны цудоўна сябе адчуваюць. Некалькi кустоў вiсяць i даспяваюць на дрэвах.

— Люблю важдацца з гэтым цудам прыроды, атрымлiваю задавальненне ад працы, якую даводзiцца ўкладваць у вырошчванне памiдораў, — працягвае размову Лiдзiя Самуiлаўна. — Некаторыя вельмi рана пачынаюць сеяць насенне. Навошта?! Расада перарастае, прападае першая кiсць. Я, напрыклад, сею "дэбарао" заўсёды ў першай палове сакавiка (цяпер i "прэзiдэнта" таксама), усе астатнiя — праз дзён дзесяць. Пройдзе месяц — раблю распiкiроўку ў так званы "куранятнiк", на вулiцу. Калi вельмi холадна, запальваю свечкi па кутках скрынi, накрываю кволенькiя раслiнкi. Перахварэюць крыху (а я — на iх гледзячы), ды з надыходам цеплынi пачынаюць набiраць сiлу. Памацнелыя кусцiкi высаджваю ў цяплiцы (у лункi кладу суперфасфат, попел i г. д.) i адразу падвязваю да падпорак. Усё гэта разам апрацоўваю бардоскай сумессю, праз нейкi час — аксiхомам. Калi ўжо ёсць кветкi, пырскаю спецыяльным прэпаратам для завязi i мядовай вадзiцай, у час выспявання — зноў бардоскай сумессю. І нiводзiн плод не пашкоджаны! Галоўнае — не перакармiць, а палiваць трэба не больш за два разы ў тыдзень (палiўку на сябе бярэ гаспадар Мiхаiл Iванавiч, ва ўсiм iншым — ён памочнiк). З вырашчанага заўсёды багатага ўраджаю Бяляевы робяць сок, таматную пасту, аджыку, салаты. Закрываюць i цэлымi, па розных рэцэптах.

Што яшчэ расце ў гэтым невялiчкiм агародчыку? Перац (летась некалькi пярчын былi па 500 грамаў) i гуркi , волаты-кабачкi i патысоны, капуста, морква i цыбуля (сабраўшы яе, пасеялi радыску). Ёсць добрых гатункаў чорныя i чырвоная парэчка, клубнiцы, пладовыя дрэвы.

Гонар гаспадынi — i цудоўныя лiлеi, буйныя садовыя ружы, пiвонi, што растуць у мiры i згодзе з агароднiнай.

Ну а як не сказаць пра царскую ягаду?! З двух падараваных 20 гадоў таму чаранкоў вiнаграднай лазы (гатунак "беларускi сiнi") атрымалася вялiзная аранжарэя. Для больш значнай нагляднасцi скажу, што летась з 20 вёдраў знятых гронак вiнаграду Мiхаiл Iванавiч зрабiў амаль 100 л натуральнага вiна, а Лiдзiя Самуiлаўна — 120 л вельмi смачнага кампоту. Сёлета ўраджай яшчэ багацейшы.

Непадалёк ад дома ёсць у Бяляевых i 20 сотак бульбы. Сем гатункаў пасадзiлi, сям’я чакае вялiкi збор. Хопiць i дзецям.

Несумненна, каб усё пасадзiць, вырасцiць i ўпарадкаваць — склаўшы рукi не пасядзiш. Але, як гавораць гэтыя сапраўдныя гаспадары, не такая ўжо i непасiльная праца, калi рабiць штосьцi кожны дзень. I, галоўнае, з душой.

Валянцiна КВАРЦЮК, Фота аўтара. 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На вуліцы Кастрычнiцкай у Клiмавiчах ва ўласна пабудаваным 40 гадоў таму доме жывуць муж i жонка Бяляевы. Чым яны цiкавыя? Лiчу, сваiмi захапленнямi,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика