Школьныя веды маюць свой "кошт"
Школьныя веды маюць свой "кошт"
Мiнiстэрствам адукацыi зацверджаны памер платы за карыстанне школьнымi падручнiкамi ў 2008/2009 навучальным годзе. Як i ў папярэднiя гады, бацькi будуць аплачваць толькi 50 працэнтаў кошту падручнiкаў. Для першакласнiкаў карыстанне камплектам падручнiкаў будзе каштаваць 9920 рублёў. Для вучняў 2-х класаў — 11 170 рублёў, для 3-х класаў — 8010 рублёў, для 4-х — 9060 рублёў, для 5-х — 7920 рублёў, для 6-х — 10 590 рублёў, 7-х — 16 130 рублёў, 8-х — 19 910 рублёў, 9-х — 22 940 рублёў, 9-га (штрых) — 22 360 рублёў, 11-х — 13 660 i 11-х (штрых) 16 890 рублёў. У адпаведнасцi з рашэннем Урада, ад унясення платы за карыстанне падручнiкамi вызваляюцца: выхаванцы спецыяльных устаноў адукацыi (спецыяльных дашкольных устаноў, спецыяльных агульнаадукацыйных школ, спецыяльных агульнаадукацыйных школ-iнтэрнатаў, цэнтраў карэкцыйна-развiццёвага навучання i рэабiлiтацыi), спецыяльных школ закрытага тыпу; навучэнцы санаторных школ-iнтэрнатаў; бацькi, дзецi якiх маюць асаблiвасцi псiхафiзiчнага развiцця; сем’i, у якiх адзiн цi абодва бацькi — iнвалiды І цi II групы; сем’i, якiя ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якiя выхоўваюць дзяцей" атрымлiваюць дзяржаўныя дапамогi на дзяцей ва ўзросце да трох гадоў; сем’i рабочых i служачых, якiя займалi штатныя пасады ў вайсковых часцях у складзе савецкiх войскаў, загiнулых, памерлых цi стаўшых iнвалiдамi пры выкананнi службовых абавязкаў; сем’i ваеннаслужачых радавога i кiруючага складу органаў унутраных спраў, падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, органаў фiнансавых расследаванняў КДБ, якiя загiнулi цi сталi iнвалiдамi ў перыяд нясення службы. Не бярэцца плата за карыстанне падручнiкамi таксама з дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, дзяцей-iнвалiдаў ва ўзросце да 18 гадоў i iнвалiдаў з дзяцiнства. Для бацькоў, якiя выхоўваюць траiх i больш дзяцей, плата за школьныя падручнiкi змяншаецца на 50 працэнтаў ад зацверджаных лiчбаў. Плата за карыстанне вучэбнай лiтаратурай уносiцца да 1 кастрычнiка ў мясцовыя аддзяленнi "Беларусбанка". Надзея НIКАЛАЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнiстэрствам адукацыi зацверджаны памер платы за карыстанне школьнымi падручнiкамi ў 2008/2009 навучальным годзе. Як i ў папярэднiя гады, бацькi буду
|
|