Упершыню на выставе — салон зааіндустрыi
Упершыню на выставе — салон зааіндустрыi
З 9 па 12 верасня ў павiльёне НВЦ "Белэкспа" ў Мiнску будзе праходзiць выстава-кiрмаш "Паляванне i рыбалоўства". Паколькi цiкаўнасць да гэтых заняткаў з боку насельнiцтва павялiчваецца, праводзiцца яна двойчы на год: увесну i ўвосень. На выставе можна будзе аформiць пуцёўкi на паляванне i рыбалку ў паляўнiчыя гаспадаркi краiны. Усяго свае паслугi збiраюцца прапанаваць наведвальнiкам больш за 200 такiх гаспадарак. Шырока будуць прадстаўлены тавары для актыўнага адпачынку i турызму, у тым лiку лодкi, катэры, водныя матацыклы, снегаходы, квадрацыклы, усё патрэбнае для дайвiнгу i падводнага палявання. Ахвотнiкам прапануюць навучыцца падводнаму плаванню з аквалангам. Па традыцыi пройдзе чарговы конкурс на самыя цiкавыя рыбалоўныя фотатрафеi i агляд-конкурс на лепшыя самаробныя рыбалоўныя прылады. Упершыню сёлета ў рамках выставы будзе арганiзаваны салон зааiндустрыi. Тэмай яго стануць сабакi, адпаведна, будуць прадстаўлены кармы, аксесуары, ветэрынарыя. Плануецца касцюмiраванае шоу, конкурсы "Самы абаяльны шчанюк", "Парода года", "Лепшы сабака выставы". Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 9 па 12 верасня ў павiльёне НВЦ "Белэкспа" ў Мiнску будзе праходзiць выстава-кiрмаш "Паляванне i рыбалоўства". Паколькi цiкаўнас |
|