Камандзiр узвода спрабаваў абрабаваць банк
Камандзiр узвода спрабаваў абрабаваць банк
У Барысаве 1 верасня а 18-й гадзiне ў памяшканне фiлiяла аднаго з банкаў зайшоў невядомы ў масцы. Пагражаючы двума пiсталетамi, ён запатрабаваў грошай. Мужчына спачатку стрэлiў у столь, а потым ударыў пiсталетам кантралёра. Пасля атрымання 14 мiльёнаў рублёў збег з месца злачынства. Пасля таго, як спрацавала кнопка трывожнай сiгналiзацыi, вельмi хутка на месца прыбыў нарад аддзела аховы. Як паведамiлi ў Дэпар-таменце аховы Мiнiстэрства ўнутраных спраў, службовы сабака дапамог адшукаць 1 мiльён рублёў i ваенную камуфлiраваную кепку. Падчас далейшых аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў было ўстаноўлена, што на банк адважыўся пайсцi камандзiр узвода адной з вайсковых часцей, размешчаных на тэрыторыi горада, 1983 года нараджэння. У затрыманага адабралi табельную зброю (ПМ), 15 патронаў да яе, газавы пiсталет i скрадзенае. Узбуджана крымiнальная справа. Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Барысаве 1 верасня а 18-й гадзiне ў памяшканне фiлiяла аднаго з банкаў зайшоў невядомы ў масцы. Пагражаючы двума пiсталетамi, ён запатрабаваў грошай
|
|