21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Вільні выдадуць спадчыну легендарнага ксяндза Станкевіча

26.08.2009 12:42 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiленскае выдавецтва "Iнстытут беларусiстыкi" рыхтуе для чытачоў поўны збор твораў Адама Станкевiча, беларускага каталiцкага сьвятара, рэлiгiйна-культурнага й палiтычнага дзеяча XX стагодзьдзя, гiсторыка й лiтаратуразнаўцы. Што ўвойдзе ў гэтае адмысловае выданьне, даведаўся наш карэспандэнт.

Постаць Адама Станкевiча была незаслужана забытая - палiчылi гiсторык Алесь Пашкевiч ды выдавец Валер Булгакаў i вырашылi ставарыць вельмi адмысловую кнiжку, у якой будуць сабраныя ўсе лiтаратурныя здабыткi нашага славутага земляка.

Валер Булгакаў: "Гэта больш за трыццаць публiкацый. Некаторыя зь iх мелi ў арыгiнале 300-400 старонак. Кнiжка гэта вельмi багата аздобленая, зьмешчаны ўнiкальны iлюстрацыйны шэраг. Некаторыя iлюстрацыi друкуюцца ў колеры. Кнiжка зь вялiкiм навуковым апаратам. Адных камэнтароў у кнiзе зьмешчана каля 150 старонак. Зазвычай гэта сьведчыць пра сур"езнасьць публiкацыi. Камэнтары не маленькiя, вялiкi паказьнiк ды вялiкая прадмова. Мы хочам зрабiць вельмi добрую палiграфiю, дзякуючы гэтаму друк трошкi зацягваецца. Я думаю, што ў сярэдзiне верасьня яна ўжо выйдзе ды й будзе прэзэнтоўвацца на тэрыторыi ўсёй Беларусi".

Першыя творы Адам Станкевiч надрукаваў на пачатку 20-ых гадоў XX стагодзьдзя. Яго лiтаратурная й навуковая спадчына шматгранная. Пiсаў ён на тэмы па гiсторыi Беларусi ды нацыянальнай культуры, пра беларускi нацыянальна-вызваленчы й хрысьцiянскi рух, лiтаратуразнаўства, тэалёгiю, касьцельнае красамоўства, лiтоўска-беларускiя моўныя ўзаемасувязi.

Валер Булгакаў: "Напрыклад, у 1925 годзе выйшла яго першая кнiга "Францiшак Скарына - першадрукар Беларусi", а апошнiя тэксты былi апублiкаваныя, цi хутчэй напiсаныя, незадоўга да апошняга арышту, якi адбыўся ў 49-ым годзе, незадоўга да яго заўчаснай сьмерцi - гэта праект рэформы Каталiцкага касьцёлу на Беларусi. Гэта таксама яго кнiгi, якiя выходзiлi ў Вiльнi падчас гэтак званай нямецка-фашысцкай акупацыi. Напрыклад, у 43 годзе ў Вiльнi выйшла яго кнiжка "Вучыся й малiся" i ў гэтым часе выйшла богаслужбовая кнiжка "Драбнейшыя выняткi з рытуалу". Усё разам гэта склала аснову публiкацыi. Пра патрэбу гэтай публiкацыi гаварыць нават i ня хочацца. Пра гэта сьведчыць той красамоўны факт, што, пачынаючы з 91 году, у Беларусi было перавыдадзена толькi дзьве ягоныя кнiгi - адносна маленькiя. Выданьне гэта адпавядае акадэмiчным стандартам. Яно ня будзе ўспрымацца вельмi крытычна нават з боку акадэмiчных супрацоўнiкаў".

Адам Станкевiч быў сярод першых ксяндзоў, якiя пачалi беларусiзацыю касьцёла - прамаўлялi казаньнi ды праводзiлi службы па-беларуску. У 1917 годзе ксёндз Станкевiч - адзiн з заснавальнiкаў Хрысьцiянска-Дэмакратычнай злучнасьцi, пазьней пераўтворанай у партыю Беларуская хрысьцiянская дэмакратыя.

Валер Булгакаў: ""Беларуская хрысьцiянская дэмакратыя" - гэта адна зь вядучых палiтычных сiлаў, якая манiфэставала палiтычныя ды й культурныя правы беларусаў у мiжваеннай Польшчы. Апрача таго, Адам Станкевiч быў сьвятаром, ён належыць да пiянэраў беларускага нацыянальнага сьвядомага сьвятарства. Першую iмшу на беларускай мове ён адправiў яшчэ ў далёкiм 1915 годзе ў мястэчку Крэва, зараз гэта Гарадзенская вобласьць. Гэта быў вядомы палiтык - з 1922 па 1928 год ён быў дэпутатам польскага Сойму й больш за тое, ён быў фактычна нефармальным лiдэрам Беларускага пасольскага клюбу ў Варшаве. Гэта чалавек унiвэрсальнага таленту, якi, на жаль, быў незаслужана забыты i, больш за тое, ягоны канец быў вельмi трагiчным. Ён быў арыштаваны й асуджаны сталiнскiм судом. Неўзабаве пасьля арышту, у тым жа самым 1949 годзе, ён памёр у адным зь лягероў. I савецкая ўлада вельмi зьдзеклiва напiсала ў дыягназе, што памёр ад атлусьценьня сэрца. Гэта чалавек, якi ад пачатку да канца сьцьвярджаў сваю беларускасьць. I нiякiх сэнтымэнтаў у яго iдэйнай пазыцыi не прасочвалася".

Судзiць за каталiцтва й патрыятызм было няёмка нават бальшавiкам, яны прыдумалi зьдзеклiвае абвiнавачваньне: поруч з "антысавецкай прапагандай" Станкевiчу iнкрымiнаваўся шпiянаж на карысць Японii. Распавядае цiкавыя зьвесткi з жыцьця беларускага сьвятара гiсторык Алесь Пашкевiч.

Працуючы над ставарэньнем гэтага збору, спадар Пашкевiч сутыкаўся i зь iншымi вельмi цiкавымi й дагэтуль невядомымi фактамi й дакумэнтамi.

Алесь Пашкевiч: "У свой час мне пашчасьцiла працаваць у Польскiм цэнтральным вайсковым архiве з матэрыяламi другога аддзелу Польскага генэральнага штабу. I вось там былi найбольш цiкавыя матэрыялы, якiя мяне ўразiлi - рапарты канфiдэнтаў другога аддзелу, якiя пiсалiся нават вядомымi беларускiмi дзеячамi. Гэта дазволiла крышку па-iншаму глянуць на разьвiцьцё беларускага нацыянальнага руху ў мiжваеннай Польшчы. Гэта не абавязкова такая крынiца, якой можна верыць, аднак у прынцыпе гэта дало штуршок да новых пошукаў. Гэта першыя такiя знаходкi, дагэтуль невядомыя ў беларускай гiстарыяграфii".

Яшчэ адзiн цiкавы факт. Ад ваенных часоў захаваўся чарнавы рукапiс "Расказы зь гiсторыi Беларусi для школ" Адама Станкевiча, пачаты, верагодна, у 1940 годзе. Захавалiся 111 аркушаў, напiсаных ад рукi, часткова надрукаваных на машынцы, месцамi ёсьць падклейкi карэктурных лiстоў, узятых з ранейшых публiкацыяў. Канцэпцыя гэтай працы - нацыянальна-беларуская. Да кожнага разьдзелу прыкладзены пытаньнi для вучняў, напрыклад, такiя: "Хто такiя лiцьвiны?" Яны таксама сьведчаць пра iмкненьне Адама Станкевiча распавесьцi вучням пра самабытнасьць беларусаў.

Якраз аднавiць "Расказы зь гiсторыi Беларусi для школ" для Алеся Пашкевiча было самым складаным.
Алесь Пашкевiч: "Калi мы вызначылiся, што будем друкаваць, цяжкасьць заключалася ў тым, каб сабраць увесь матэрыял. Некаторыя выданьнi дастаткова вядомыя, i зь iмi цяжкасьцяў не было - яны ёсьць у многiх беларускiх бiблiятэках, iншыя мы шукалi ў беларускiх бiблiяфiлаў. Адзiная толькi праблема была, дзе знайсьцi адну з прац "Расказы зь гiсторыi Беларусi для школ", якая выкарыстоўвалася падчас нямецкай акупацыi ў якасьцi падручнiка для беларусiх школ. Справа ў тым, што яна друкавалася ў пэрыядычных выданьнях. Праблемы былi ў тым, што гэтыя варыянты адрозьнiвалiся".

Прачытаўшы гэтую кнiгу, можна ў поўнай ступенi зразумець i ўсьвядомiць, як увогуле фармавалася беларуская гiстарычная канцэпцыя. Таму яна будзе цiкавая кожнаму - лiчыць Алесь Пашкевiч.

Алесь Пашкевiч: "Карысная гэтая кнiга для розных катэгорыяў грамадзтва й для тых, хто проста цiкавiцца беларускай гiсторыяй, гiсторыяй канкрэтна беларускага хрысьцiянскага руху, хто цiкавiцца разьвiцьцём беларускай iдэалёгii 20 стагодзьдзя. У гэтай кнiзе, калi яе браць у комплексе, паказана, як фармавалася беларуская гiстарычная канцэпцыя. Вернiкам таксама гэтая кнiжка буде вельмi цiкавая, таму што ў ксяндза Адама былi некаторыя працы, прысьвечаныя выключна рэлiгiйным момантам. Самая вядомая праца, пра якую яго калега ксёндз Шутовiч казаў, што яна замяняе беларусам бiблiю, гэта "Божае Слова: Лекцыi, Эвангелii i прамовы на нядзелi i сьвяты". На кожнае рэлiгiйнае сьвята ёсць яго прамова па нейкiх рэлiгiйных сюжэтах. Гэты матэрыял заўсёды захоўвае актуальнасьць".

Шукаць у кнiгарнях гэтае выданьне можна на пачатку восенi. Як заўважылi яго стваральнiкi, тэрмiны трошачкi затрымлiваюцца, таму што iх задача - добры матэрыял выдаць з найлепшай якасьцю.





Первоисточник: Все новости за день
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вiленскае выдавецтва "Iнстытут беларусiстыкi" рыхтуе для чытачоў поўны збор твораў Адама Станкевiча, беларускага каталiцкага сьвятара, рэлiгiйна-культурнага й палiтычнага дзеяча XX стагодзьдзя, гiсторыка й лiтаратуразнаўцы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика