21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мужчыны не паспелі i спужацца

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мужчыны не паспелі i спужацца

Як адзiн з iх, калi ўстанаўлiваў тэлевiзiйную антэну на чацвёртым паверсе вышыннага дома ў Гомелi, сарваўся i паляцеў унiз. А там — дах аўтамабiльнага магазiна. Магчыма, гэта i паслабiла ўдар, але ўсё роўна чалавек не мог самастойна выбрацца адтуль, бо атрымаў шматлiкiя пераломы. На дапамогу прыйшлi выратавальнiкi, пацярпелы дастаўлены ў бальнiцу.

Як паведамiў нам кiраўнiк прэс-цэнтра Гомельскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных здарэннях Руслан Габрылёў, дапамога выратавальнiкаў спатрэбiлася i пенсiянеру 70-гадовага ўзросту, якога ўпалае дрэва прыцiснула да асфальту на праспекце Ленiна. Ён таксама трапiў у бальнiцу.

Спецыяльную тэхнiку давялося прымянiць i тады, калi ў Жлобiне на чыгуначнай станцыi пры разгрузцы вагона рабочы "Гомельжылдартранса" апынуўся пад заваламi шчэбеню. І ў гэтым выпадку не абышлося без выратавальнiкаў.

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

У пенсiянеркi скралi золата на 13 млн У Вiцебску ўвечары абрабавалi кватэру пенсiянеркi — скралi больш за дваццаць залатых вырабаў i 5 тысяч расiйскiх рублёў. Агульная страта — каля 14 мiльёнаў беларускiх рублёў. Потым было ўстаноўлена, што на злачынства пайшоў раней судзiмы за хулiганства 23-гадовы беспрацоўны. Узбуджана крымiнальная справа.     Пчолы згарэлi

У Аршанскiм раёне ў вёсцы Бабiнiчы ранiцай згарэлi шэсць дамкоў з пчоламi, што стаялi недалёка ад жылога дома. Пра гэта паведамiў у мiлiцыю гаспадар пасекi — пенсiянер. Устаноўлена, што прычына пажару — падпал. Страта — 1,3 мiльёна беларускiх рублёў. Узбуджана крымiнальная справа.

Аляксандр ПУКШАНСКI.

Дырэктар школы  скочыў унiз з пятага паверха

I загiнуў на месцы. Адбылася гэта трагедыя ў Гомелi на другi дзень новага навучальнага года, i цяпер устанаўлiваюцца прычыны, як лiчаць пракурорскiя работнiкi, самагубства. Справа ў тым, што школа, якая была адкрыта ў 1990 годзе, лiчылася ў горадзе адной з лепшых, i педагагiчны калектыў Васiль К. узначальваў з таго ж самага часу.

Вядома толькi, што ён скочыў з акна сваёй кватэры а дзесятай гадзiне, калi дома знаходзiлася яго жонка. Вядзецца следства.

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як адзiн з iх, калi ўстанаўлiваў тэлевiзiйную антэну на чацвёртым паверсе вышыннага дома ў Гомелi, сарваўся i паляцеў унiз. А там — дах аўтамабiльнага
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика