21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вiталь Сеўрукевiч: "Па новых правiлах, не выключана, асобныя прадпрыемствы не змогуць працаваць

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiталь Сеўрукевiч: "Па новых правiлах, не выключана, асобныя прадпрыемствы не змогуць працаваць i будуць шукаць варыянты сыходу ў "шэры" рынак"...

На пасяджэннi кансультатыўнага каардынацыйнага савета дзелавога таварыства быў адпрацаваны праект пiсьма на iмя прэм’ер-мiнiстра Беларусi Сяргея Сiдорскага з мэтай абмежаваць сферу дзеяння пастановы Мiнiстэрства эканомiкi аб увядзеннi гранiчнай гандлёвай надбаўкi на тавары замежнага паходжання. Аб гэтым карэспандэнту "Звязды паведамiў намеснiк старшынi Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыi па прававых i агульных пытаннях Вiталь Сеўрукевiч.

Заўважым, што пастанова Мiнэканомiкi № 179 ад 27 жнiўня выклiкала пэўны рэзананс у прадпрымальнiцкiх колах. Нагадаем, што дадзенай пастановай былi ўнесены змяненнi ў парадак фармiравання цэнаў на тавары замежнага паходжання. У прыватнасцi, дакумент унёс абмежаваннi памеру гандлёвай i аптовай надбаўкi пры рэалiзацыi на тэрыторыi краiны тавараў замежнага паходжання, узровень якiх адпавядае дзеючым гранiчным гандлёвым i аптовым надбаўкам на тавары айчыннай вытворчасцi. "Навацыяй дадзенага парадку, — падкрэслiваюць у Мiнэканомiкi, — з’яўляецца тое, што прымяняемыя на тавары замежнага паходжання гранiчная надбаўка (з улiкам аптовай надбаўкi) у памеры не вышэй за 30 працэнтаў пры рэалiзацыi ў рознiчнай сетцы i ў аб’ектах грамадскага харчавання i гранiчная аптовая надбаўка ў памеры не вышэй за 20 працэнтаў пры рэалiзацыi на iншыя мэты, дзелiцца па ўзгадненнi бакоў на ўсiх юрыдычных асобаў i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якi ўдзельнiчаюць у рэалiзацыi замежнага тавару, уключаючы iмпарцёраў. Пры гэтым iмпарцёры рэалiзуюць тавары па адпускной цане са збiраннем аптовай надбаўкi, узровень якой вызначаецца па ўзгадненнi бакоў, зыходзячы з устаноўленых гранiчных гандлёвых i аптовых надбавак". Пастановай прадугледжана, што iмпарцёры павiнны пацвярджаць абгрунтава-насць кантрактных цэнаў на тавары замежнага паходжання данымi аб узроўнi цэнаў вытворцаў згаданых тавараў, бiржавых цэнаў i (цi) цэнаў аптовых рынкаў у краiнах —пастаўшчыках гэтых тавараў.

— Мы лiчым, што пастанова не да канца прадуманая, — гаворыць Вiталь Сеўрукевiч. — А таму i быў прыняты адпаведны праект пiсьма з прапановай абмежаваць сферу дзеяння пастановы толькi вузкiм пералiкам сацыяльна-значных тавараў. Дакумент закранае дзейнасць вялiкай колькасцi суб’ектаў прадпрымальнiцтва. Па працэдуры, якая вызначана, у прыватнасцi, генеральным пагадненнем памiж аб’яднаннямi наймальнiкаў, прафсаюзамi i Урадам, такiя пытаннi неабходна папярэдне ўзгадняць, каб была магчымасць унесцi нейкiя абгрунтаваныя прапановы перад тым, як прымаць такiя дакументы. У дадзеным выпадку была праяўлена пэўная паспешнасць i пастанова прынята без папярэдняга ўзгаднення.

Мы праводзiлi аналiз i лiчым, што па новых правiлах, не выключана, асобныя прадпрыемствы не змогуць працаваць i будуць шукаць варыянты сыходу ў "шэры" рынак. Дзяржпрадпрыемствам, якiя больш строга кантралююцца, больш складана, але яны таксама будуць вымушаны выкручвацца. 30 працэнтаў не цалкам забяспечваюць пакрыццё затрат на транспарцiроўку тавараў з тэрыторыi аддаленых краiн. А ў камерцыйных арганiзацый, якiя забяспечваюць гэты iмпарт, павiнен быць i пэўны прыбытак, iнакш прадпрыемства не будзе мець магчымасць развiвацца. Зыходзячы з гэтых меркаванняў, мы разам з iншымi ўдзельнiкамi кансультатыўнага каардынацыйнага савета дзелавога таварыства i падпiсалi пiсьмо.

Ігар ШЧУЧЭНКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пасяджэннi кансультатыўнага каардынацыйнага савета дзелавога таварыства быў адпрацаваны праект пiсьма на iмя прэм’ер-мiнiстра Беларусi Сяргея Сiдор
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика