21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

"Аранжавая прынцэса" свайго не саступiць

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Аранжавая прынцэса" свайго не саступiць

Змучаная пакутамi палiтычнай барацьбы Украiна ўцягваецца ў новы крызiс улады, якi адначасова стаў i нефармальным стартам прэзiдэнцкай гонкi 2010 года.

Праўда, назваць новым крызiс можна вельмi ўмоўна. Супрацьстаянне двух таленавiтых, яркiх i ў пэўным сэнсе харызматычных лiдараў Вiктара Юшчанкi i Юлii Цiмашэнкi акрэслiлiся яшчэ ў час iх сумеснага стаяння на Майдане, калi яны радасныя i шчаслiвыя атрыманай перамогай над Вiктарам Януковiчам, галоўным канкурэнтам у бiтве за прэзiдэнцкую пасаду, трымалiся за рукi i спявалi "Шчэ не вмерла Украiна". Але ўжо тады было бачна, што надзвычай амбiцыйная Ю. Цiмашэнка ў асабiстай кар’еры не супынiцца на дасягнутым. Так яно i атрымалася.

Даволi хутка раз’юшаны празмернай (на мяжы публiчнага выклiку) самастойнасцю i, скажам так, неардынарнасцю паводзiнаў прэм’ер-мiнiстра Ю. Цiмашэнкi, прэзiдэнт В. Юшчанка з трэскам зняў яе з высокай пасады. Для iншага палiтыка гэта быў бы канец кар’еры, але толькi не для Ю. Цiмашэнкi. Яе каманда ўдала правяла датэрмiновыя парламенцкiя выбары i ўжо ў новым складзе Вярхоўнай Рады "аранжавая прынцэса" з’явiлася ва ўсiм бляску лiдара ўплывовай палiтычнай сiлы. І прэзiдэнту В. Юшчанку нiчога не заставалася, як зноў прапанаваць ёй месца прэм’ер-мiнiстра. Ведаў выдатна, чым яму гэта пагражае, але iншага выйсця ў той сiтуацыi не было.

Такiм чынам у Кiеве зноў утварылiся перадумовы для развiцця двухуладдзя. Хай i нябачнага для многiх, але ўсё ж моцна дэстабiлiзуючага сiстэму ўлады ў краiне.

Амаль з самага пачатку свайго другога прэм’ерскага тэрмiну Ю. Цiмашэнка пад розным выглядам старалася данесцi да электарата адну важную, на яе погляд, думку: В. Юшчанка не той кiраўнiк, якi патрэбны Украiне. Гэтаму спрыяў, дарэчы, невысокi рэйтынг дзеючага прэзiдэнта.

I вось цяпер, вiдаць па ўсiм, яна вырашала, што надышоў час для рашучых дзеянняў. Каманда Ю. Цiмашэнкi сёння ўмела, надзвычай актыўна i нават вынаходлiва выкарыстоўвае ў сваiх мэтах памылкi i пралiкi В. Юшчанкi як ва ўнутранай, так i ў знешняй палiтыцы. Напрыклад, празмерную арыентаванасць на ЗША, нежаданне канструктыўна працаваць з Масквой, адназначную падтрымку Грузii ў нядаўнiм ваенным канфлiкце i г. д.

На мой погляд, палiттэхнолагi блока Ю. Цiмашэнкi справакавалi выхад з "аранжавай каалiцыi" прыхiльнiкаў В. Юшчанкi. Той у адказ абвiнавацiў былую паплечнiцу ў перавароце i змове. Таксама прэзiдэнт заявiў, што, згодна з канстытуцыяй, ён будзе вымушаны распусцiць Вярхоўную Раду i назначыць новыя выбары.

Са свайго боку Ю. Цiмашэнка заклiкае верных прэзiдэнту дэпутатаў вярнуцца ў каалiцыю i тым самым пазбегнуць датэрмiновых парламенцкiх выбараў i разам працаваць на Украiну. Хоць адказнасць за раскол каалiцыi, па яе словах, персанальна ляжыць на прэзiдэнце. Ён, адкрывае вялiкую тайну электарату сваiм мяккiм прыемным голасам "аранжавая прынцэса", аб’явiў вайну на знiшчэнне ўсёй дэмакратычнай камандзе i ёй асабiста. Прычына — пачатак барацьбы на прэзiдэнцкiх выбарах 2010 года, лiчыць яна. На iх, як поўнасцю адданы iнтарэсам народа палiтык, Ю. Цiмашэнка гатовая падтрымаць адзiнага кандыдата ад дэмакратычных сiлаў. Няцяжка здагадацца, што такiм адзiным кандыдатам, хутчэй за ўсё, стане сама Ю. Цiмашэнка.

Заходнiя сябры неаднойчы мiрылi гэтых абодвух "несумяшчальных" украiнскiх палiтыкаў. Можа i зараз вiцэ-прэзiдэнту ЗША Дзiку Чэйнi, у планах якога наведванне Кiева, удасца дапамагчы В. Юшчанку i Ю. Цiмашэнцы аб’яднацца "перад тварам расiйскай пагрозы". Хоць гэта, безумоўна, будзе нялёгкая справа.

Леанiд Лахманенка.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Змучаная пакутамi палiтычнай барацьбы Украiна ўцягваецца ў новы крызiс улады, якi адначасова стаў i нефармальным стартам прэзiдэнцкай гонкi 2010 года.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика