КХЛ: першая перамога ў асноўны час
КХЛ: першая перамога ў асноўны час
Учора беларускi прадстаўнiк у Кантынентальнай хакейнай лiзе правёў свой трэцi матч. У Новасiбiрску мiнскае "Дынама" сустракалася з "Сiбiр’ю". Першы перыяд застаўся сухiм, а вось у другiм у вароты канадскага легiянера Эндзi Чыода шайба ўсё ж уляцела. Гаспадары, якiя засталiся ў большасцi, пакаралi гасцей за частыя выдаленнi. Праўда, "бела-блакiтныя" заставалiся ў статусе пацярпелых не так доўга: лiк зраўняў Андрэй Мiхалёў. Такiм чынам, пераможца матча высветлiўся ў трэцiм перыядзе. Дынамаўцаў вывеў наперад Яўген Курылiн. У канцы трэцяй дваццацiхвiлiнкi трэнер сапернiкаў узяў тайм-аўт i зняў варатара, але гэта не дапамагло "Сiбiры". Вынiк гульнi не змянiўся — 2:1 на карысць беларусаў, якiя нарэшце запiсалi на свой рахунак першую перамогу ў асноўны час. Наступны паядынак каманда Джыма Х’юза правядзе ў нядзелю супраць "Амура". Ірына ПРЫМАК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора беларускi прадстаўнiк у Кантынентальнай хакейнай лiзе правёў свой трэцi матч. У Новасiбiрску мiнскае "Дынама" сустракалася з "Сiб |
|