21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дзяржаўная дапамога сям’i

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзяржаўная дапамога сям’i

Да чэрвеня гэтага года жонка атрымлiвала ў ВНУ дапамогу па доглядзе дзiцяцi як студэнтка дзённай формы навучання. Сыну 1,5 года. Цяпер яна ВНУ закончыла i дапамогу ёй налiчваць перасталi. Нiдзе не працуе, як беспрацоўную на ўлiк яе не бяруць. Чакаем другое дзiця. Цi мае яна права на дапамогу i дзе яе атрымлiваць? Якiя выплаты яна можа атрымаць на другое дзiця? Я нiдзе пастаянна не працую, зарабляю, выконваючы работы па дагаворах падраду ў розных месцах.

Анатоль М., <І>г. Брэст.

Згодна з Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якiя выхоўваюць дзяцей", у вас захоўваецца права на атрыманне дапамогi на сына да дасягнення iм узросту 3 гадоў, аднак за яго назначэннем цяпер трэба звяртацца на iншы адрас. Артыкул 27 названага Закона прадугледжвае, што назначэнне i выплата дзяржаўных дапамог ажыццяўляецца па месцы працы (службы), вучобы (у дзённай форме навучання) мацi дзiцяцi, а калi яна не працуе i не вучыцца, — па месцы працы (службы) або вучобы бацькi. Часткай 8 гэтага артыкула ўстаноўлена, што асобам, якiя выконваюць работы ў адпаведнасцi з грамадзянска-прававым дагаворам, а таксама непрацуючым асобам дзяржаўныя дапамогi прызначаюцца камiсiямi, якiя ствараюцца мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi, i выплачваюцца органамi па працы, занятасцi i сацыяльнай абароны па месцы жыхарства.

На другое дзiця ваша сям’я таксама будзе мець права на атрыманне дзяржаўных дапамог. Першае — гэта дапамога па цяжарнасцi i родах, якая прызначаецца i выплачваецца аднаразова за перыяд з 30 тыдняў цяжарнасцi працягласцю 126 каляндарных дзён, а ў выпадку цяжкiх родаў, нараджэння дваiх i больш дзяцей — працягласцю 140 каляндарных дзён. Толькi права на гэтую дапамогу маюць жанчыны, занятыя дзейнасцю, у перыяд ажыццяўлення якой на iх распаўсюджваецца дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне i за iх, а таксама iмi самiмi ў прадугледжаных заканадаўствам выпадках плацяцца абавязковыя страхавыя ўзносы на сацыяльнае страхаванне. Таксама на дапамогу па цяжарнасцi i родах маюць права жанчыны, якiя закончылi вучыцца (у дзённай форме навучання) ва ўстановах, што забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыi, на працягу 2 месяцаў пасля iх заканчэння (артыкул 5 Закона). Дапамога гэтым жанчынам прызначаецца на падставе лiстка непрацаздольнасцi i пашпарта. Такiм чынам, калi ваша жонка атрымае лiсток непрацаздольнасцi ў межах гэтага 2-месячнага тэрмiну, ёй неабходна будзе неадкладна звярнуцца па атрыманне дапамогi ва ўстанову адукацыi. Дапамога па цяжарнасцi i родах гэтым жанчынам прызначаецца ў памеры стыпендыi за кожны каляндарны месяц, але не менш за мiнiмальны памер дапамогi па цяжарнасцi i родах, а жанчынам, якiя не атрымлiвалi стыпендыi — у мiнiмальным памеры дапамогi па цяжарнасцi i родах (цяпер мiнiмальны памер гэтай дапамогi складае 112 350 рублёў). За перыяд, за якi стыпендыя была выплачана, дапамога па цяжарнасцi i родах не выплачваецца. У выпадку атрымання лiстка непрацаздольнасцi па-за межамi ўказанага 2-месячнага тэрмiну дапамога па цяжарнасцi i родах прызначана не будзе.

Акрамя гэтай дапамогi на другое дзiця вы будзеце мець права атрымаць дапамогу ў сувязi з яго нараджэннем, якая прызначаецца i выплачваецца аднаразова ў памеры сямiразовай найбольшай велiчынi бюджэту пражытковага мiнiмуму перад датай нараджэння дзiцяцi (цяпер памер гэтай дапамогi складае 1 572 900 рублёў). У выпадку нараджэння дваiх i больш дзяцей дапамога выплачваецца на кожнае дзiця.

Таксама жанчынам, якiя сталi на ўлiк у дзяржаўных арганiзацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрмiну цяжарнасцi, рэгулярна iх наведвалi i выконвалi ўсе рэкамендацыi ўрача на працягу ўсяго тэрмiну цяжарнасцi, прызначаецца i выплачваецца аднаразова дапамога ў памеры найбольшай велiчынi бюджэту пражытковага мiнiмуму перад датай нараджэння дзiцяцi (цяпер памер гэтай дапамогi складае 224 700 рублёў).

На другое дзiця будзе прызначана дапамога па яго доглядзе да дасягнення ўзросту 3 гадоў. Днём узнiкнення права на гэты вiд дапамогi ў вашым выпадку будзе або дзень, наступны за днём заканчэння перыяду, устаноўленага лiстком непрацаздольнасцi, або (калi дапамога па цяжарнасцi i родах не будзе прызначана) дзень нараджэння дзiцяцi.

Дзяржаўныя дапамогi прызначаюцца i выплачваюцца з дня ўзнiкнення права на iх, калi зварот па iх назначэнне адбыўся не пазней за 6 месяцаў з дня ўзнiкнення такога права. Пры звароце па дапамогi пасля заканчэння гэтага 6-месячнага тэрмiну дзяржаўныя дапамогi прызначаюцца i выплачваюцца з дня паступлення заявы.

Дапамога ў сувязi з нараджэннем дзiцяцi i дапамога жанчынам, якiя сталi на ўлiк у дзяржаўных установах аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрмiну цяжарнасцi, пасля заканчэння 6 месяцаў з дня ўзнiкнення права на iх (г.зн. з дня нараджэння дзiцяцi) не назначаюцца i не выплачваюцца.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да чэрвеня гэтага года жонка атрымлiвала ў ВНУ дапамогу па доглядзе дзiцяцi як студэнтка дзённай формы навучання. Сыну 1,5 года. Цяпер яна ВНУ закончы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика