21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Узяць ды адмянiць падатак на дабаўленую вартасць

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Узяць ды адмянiць падатак на дабаўленую вартасць

Аўтарская рубрыка Леаніда Заiкi: незалежная экспертыза

 

Працягваем серыю iнтэрв’ю з вядомым незалежным беларускiм эканамiстам, палiтолагам, кiраўнiком аналiтычнага цэнтра "Стратэгiя" Леанідам Заiкам. Тэма сённяшняй гутаркi: рост спажывецкiх цэнаў i шляхi мiнiмiзацыi страт насельнiцтва.

— Леанiд Фёдаравiч, звычайна першымi сiгналiзуюць грамадству аб росце цэнаў на тавары шырокага спажывання, у першую чаргу на прадукты харчавання, хатнiя гаспадынi. Ад iх цяпер часта можна пачуць: наведала магазiн, пакiнула 50 тысяч рублёў i амаль нiчога iстотнага не прынесла. А 50 тысяч для чалавека з сярэдняй заработнай платай — гэта грошы, якiя яшчэ трэба зарабiць. I рост цэнаў адбываецца на фоне стабiльнага курса долара ЗША да беларускай валюты. Чаму, калi долар стаiць, цэны паўзуць угору?

— Толькi з пачатку гэтага года спажывецкiя цэны ў сярэднiм выраслi на 8 працэнтаў, а долар сапраўды стаiць на месцы. I тыя, хто суадносiў рознiчныя цэны з курсам амерыканскага долара з жахам адкрылi для сабе, што яшчэ нядаўна яны маглi на 25 умоўных адзiнак набыць тавараў на трэць, а пяць гадоў таму аж удвая больш. Адкуль такi эфект? Справа ў тым, што долар не першы год паступова слабеў i набытая насельнiцтвам у пачатку 90-х гадоў звычка вымяраць цэны ў амерыканскай валюце ўжо не зусiм адпавядае тагачасным стэрэатыпам.

Звычка, мiж iншым, нармальная. Ва ўсiм свеце прынята вымяраць, у тым лiку i ў ААН, аўтарытэтных мiжнародных статыстычных службах, парытэт пакупнiцкай здольнасцi насельнiцтва ў розных краiнах якраз у доларах ЗША. Так што мысленне нашых людзей працуе ў рэчышчы сучасных фiнансавых патрабаванняў. Але рэалii сённяшняга дня Беларусi такiя: зарплата расце вельмi хутка, адначасова хутка растуць пакупкi насельнiцтва. З пачатку года яны выраслi амаль на 20 працэнтаў. Людзi няспынна набываюць, набываюць i набываюць... На першым месцы кватэры, iншая нерухомасць, на другiм — аўтамабiлi. Дарэчы, ужо сёлета набыта новых легкавушак на 45 працэнтаў больш, чым летась. А вось патрыманых iншамарак набыта на 15 працэнтаў менш.

— Жыць сталi лепш, жыць сталi весялей?

— Я сказаў бы так: нас цяпер накрыла так званая чацвёртая спажывецкая хваля. Згодна з гэтай класiфiкацыяй, Беларусь, як i многiя еўрапейскiя краiны, прайшла першую хвалю (насычэнне попыту прадуктамi харчавання), другую (адзенне, абутак), трэцюю (тавары доўгага карыстання: тэлевiзары, пральныя машыны i г. д.). Цяпер вось чацвёртая спажывецкая хваля.

— Часам складваецца ўражанне, што сёння людзi нiбы iмкнуцца хутчэй пазбавiцца ад грошай, пакуль iх не абскубла iнфляцыя. Бо цэны растуць выключна на ўсё. Таму многiя лiчаць за лепшае ўлезцi ў даўгi, узяць крэдыт, але ўжо цяпер абавязкова мець жаданую рэч. У вынiку беларусы зусiм мала ў параўнаннi з жыхарамi iншых краiн адкладваюць грошы. Так?

— Так. У беларусаў толькi 4 працэнты ад усiх даходаў iдзе на зберажэнне. Гэта вельмi нiзкi паказчык.<І>

— У кожнага свае клопаты. Хто ўжо набыў дарагую iншамарку ў аўтасалоне, а ў каго па ранейшаму не хапае грошай на элементарныя прадукты харчавання, палохаюць цэны на хлеб.

— Рост цэнаў на прадукты харчавання — гэта глабальная з’ява. Яна ў многiм выклiкана тым, што ў сувязi з высокiмi цэнамi на нафтапрадукты сталi ў якасцi альтэрнатывы выкарыстоўваць палiва з рапсу, рысу, збожжа. У вынiку цэны на харчаванне ўзнялiся паўсюдна. Хоць у Беларусi не так рэзка — у сярэднiм толькi на 7 працэнтаў. У прыватнасцi мяса — на 5,8 працэнта, крупы — на 20 працэнтаў, макаронныя вырабы — 18 працэнтаў. Моцна летась i сёлета падаражэлi масла i алей. Цана на бульбу гэтага ўраджаю чамусьцi павялiчылася ў паўтара раза, на цыбулю — на 10 працэнтаў. Калi такi тэмп захаваецца, то хутка бульба i iншая гароднiна стануць даражэйшыя за заморскiя бананы з далёкiх паўднёвых краiн. Ёсць усе перадумовы. Сёлета бананы патаннелi на 6 працэнтаў.— Ведаеце, ужо на Камароўцы кiлаграм якасных беларускiх яблыкаў каштуе больш, чым кiлаграм бананаў. Як гэта растлумачыць?

— Такi парадокс вядомы эканамiстам. Часткова гэта з’ява звязана з тым, што ў Беларусi ўсё больш вяскоўцаў адмаўляюцца ад вытворчасцi прадуктаў харчавання на сваiх прысядзiбных участках. Ужо трэцi год запар там падаюць аб’ёмы вытворчасцi сельгаспрадукцыi — у сярэднiм на 3—4 працэнты, што з’яўляецца даволi трывожным сiгналам. Гэта — новая тэндэнцыя. Раней такога ў Беларусi не назiралася. Вiдаць, вяскоўцы лiчаць, што выгадней набываць прадукты харчавання ў крамах. А наконт яблыкаў думаецца, што мы некалi бяздарна страцiлi традыцыi садаводства, а таму вымушаныя зiмой набываць за немалыя грошы яблыкi, прывезеныя да нас з iншых краiн, нават, калi не памыляюся, з Лацiнскай Амерыкi. Сумна ўсё гэта бачыць.— А якiя, акрамя нафты, яшчэ ёсць фактары ўплыву на рост цэнаў?

— Той жа рост зарплаты, якi без выключэння вiтаецца лiтаральна ўсiмi. Але не варта забываць, што павышэнне зарплаты ўключаецца ў сабекошт выпускаемай прадукцыi, што павышае выдаткi на яе вытворчасць i, зразумела, рознiчную цану. У сувязi з тым, што цэны на прадукты харчавання на замежных рынках сур’ёзна павысiлiся, нашым вытворцам выгадна экспартаваць сельгаспрадукцыю. Гэта таксама стымулюе рост унутраных цэнаў.

У канцы лiпеня ў краiне сярэдняя цана на ялавiчыну была 9333 рублi, на свiнiну — 9450 рублёў. На сусветных рынках гэта мяса мы набываем па 2—2,5 долара ЗША за кiлаграм, цi прыкладна па 4—5 тысяч рублёў. Атрымлiваецца, што наша мяса даражэйшае ў два разы. Чаму? Мы яшчэ не дасягнулi такой прадукцыйнасцi працы, як замежныя вытворцы ялавiчыны i свiнiны. I не толькi. Бройлерныя кураняты на сусветных рынках мы набывалi за 70 цэнтаў, цяпер па 90 цэнтаў. Айчынныя бройлерныя кураняты каштуюць па 3 долары за кiлаграм, цi практычна ў некалькi разоў больш за iмпартныя.— Узнiкае пытанне: чаму?

— На Захадзе куранят гадуюць строга па тэхналогii, абавязкова вытрымлiваюць у рацыёне збалансаванасць корму, згодна з рэкамендацыямi навукоўцаў ужываюць у неабходных прапорцыях розныя мiнеральныя дабаўкi, выкарыстоўваюць энергазберагальнае абсталяванне. У нас жа часта на гадоўлю куранят iдзе больш кармоў, вялiкiя i iншыя выдаткi. Адсюль i высокiя цэны на мяса птушкi.— Чамусьцi прыйшлi ў галаву радкi адной з песень Уладзiмiра Высоцкага: "было время и цены снижали..." Але знакамiты бард меў на ўвазе сталiнскую эпоху. А цi ёсць сёння рычагi ўтаймавання цэнаў?

— Зразумела, ёсць. У першую чаргу шляхам знiжэння падаткаў. На мой погляд, ужо наспеў час адмовiцца ад падатку на дабаўленую вартасць (ПДВ). Гэты падатак быў некалi выдуманы ў пасляваеннай Еўропе з мэтай тармажэння звышвысокай i тым самым не заўсёды карыснай дынамiкi тэмпаў росту эканомiкi. ПДВ не iснавала нi ў ХIХ стагоддзi, нi раней. I людзi, мiж iншым, не пакутавалi ад гэтага. Цяперашняе выкарыстанне ПДВ у нашай краiне (скапiраванае з Еўропы) iстотна ўплывае на рознiчную цану тавараў, што не апраўдана з пункту погляду развiцця эканомiкi.

У Расii, напрыклад, навукоўцы i эканамiсты ўсё часцей гавораць на карысць лiквiдацыi ПДВ. Гэту iдэю падтрымлiвае i былы дацэнт, а цяпер прэзiдэнт Расiйскай Федэрацыi Дзмiтрый Мядзведзеў. Ён выказаўся за паступовую мiнiмiзацыю ПДВ з наступнай яго адменай. Я лiчу i даўно публiчна выказваюся аб тым, што нам трэба перайсцi на плоскую шкалу падаткаабкладання, што iстотна павялiчыць рэальныя даходы насельнiцтва.— Леанiд Фёдаравiч, вiдаць, вас пачулi ва Урадзе — з новага года мяркуецца ўвесцi адзiны падаходны падатак — 12 працэнтаў.

— Не зусiм пачулi. Я прапаноўваю адзiны падаходны падатак у 10 працэнтаў. Гэта было б дастаткова i для напаўнення бюджэту, i людзi мелi б больш высокую рэальную зарплату, а тавары сталi б таннейшымi.— Мiнiстэрства эканомiкi дзеля знiжэння рознiчных цэнаў мае намер абмежаваць гандлёвую надбаўку на iмпартныя тавары 30 працэнтамi. Прадпрымальнiкам гэта моцна не падабаецца. Ужо ўзнiкла вострая дыскусiя. Ваша меркаванне з гэтай нагоды?

— "Дыскусiя" — мякка сказана. Такая бура ўзнялася ў асяроддзi малых i сярэднiх прадпрымальнiкаў, якiя спецыялiзуюцца на пастаўках iмпарту, проста жах. На мой погляд, Мiнэканомiкi не да канца прадумала гэты крок. Узнiкае шмат пытанняў. Чаму 30-працэнтнае абмежаванне павiнна датычыцца толькi iмпарцёраў спажывецкiх тавараў? Якiм чынам гэта норма будзе закранаць iнтарэсы iмпарцёраў, скажам, нафты? Калi яны сёння купляюць яе па 540 долараў за тону, то i бензiн адпаведна павiнен каштаваць прыкладна 1200 рублёў за лiтр, а не 2400. Як зажывуць тады нашы нафтаперапрацоўшчыкi i тыя многiя, хто кормiцца на нафце?

Цi возьмем iмпарцёраў мяса птушкi. Скажам, набылi яны ў Польшчы 2,5 мiльёна тон бройлерных куранят па адным долары за кiлаграм i прададуць у Беларусi ўсяго з 30-працэнтнай надбаўкай? Вельмi сумняваюся ў тым, што ў магазiнах калi-небудзь польскiя кураняты будуць каштаваць па 2,5 —3 тысячы рублёў за кiлаграм.

Самую танную рыбу марскую iмпарцёры набываюць у Латвii i Польшчы прыкладна ад 50 цэнтаў да долара за кiлаграм. Колькi яна потым каштуе на прылаўках той жа Камароўкi? У некалькi разоў больш. Гэтыя цэны на сумленнi нашых рыбных бiзнэсменаў.

Таму, шчыра кажучы, да высакародных i правiльных намераў Мiн-эканомiкi знiзiць цэны на iмпартныя тавары метадам усталявання 30-працэнтай надбаўкi я стаўлюся з немалой доляй iронii. Хоць задумка ў цэлым цiкавая i карысная як для эканомiкi, так i для народа. Тады б, згодна з гэтай логiкай, кiлаграм iмпартнай ялавiчыны цi свiнiны каштаваў бы 3 тысячы рублёў, цукру з Лацiнскай Амерыкi — 600 рублёў i г. д. Але з iншага боку, нашы ардэнаносныя цукровыя камбiнаты, мясакамбiнаты i птушкафабрыкi хутка сталi б банкрутамi. Хто пойдзе на гэта?— Аднак i пераплачваць за танную замежную прадукцыю жыхару краiны з сярэдняй зарплатай таксама не з рукi. У выпадку ажыццяўлення ў поўным аб’ёме планаў мiнiстэрства — цi рэальны завал у эканомiцы?

— Завалу цi развалу не будзе. Але моцна пацерпяць дробныя iмпарцёры адзення, абутку i спажывецкiх тавараў. Вялiкiя фiрмы, дзякуючы велiзарным аб’ёмам iмпарту, прыстасуюцца i выжывуць. Што датычыцца айчынных вытворцаў, то iм давядзецца ўшчыльную канкрэтна, а не на словах, заняцца пытаннямi павышэння канкурэнтаздольнасцi сваёй прадукцыi, рэзкага знiжэння выдаткаў на энергiю, сыравiну, транспарт.— А дзе дзяржаве i Ураду браць дадатковыя грошы за разлiк з Расiяй за газ? Кажуць, у наступным годзе яна прапаноўвае Беларусi набываць яго за 200 долараў за тысячу кубаметраў.

— Дзiўная гэта краiна — Расiя... Яна страцiла ў вынiку iпатэчнага крызiсу ў ЗША 50 мiльярдаў долараў i там мала хто гэта заўважыў. Але яна будзе са скуры вылузвацца, каб злупiць з нас дадаткова 1,5—2 мiльярды долараў за газ у 2009 годзе.— А што-небудзь увогуле таннела апошнiм часам?

— Асобныя тавары. Напрыклад, мiлыя сэрцу беларусаў аўтамабiлi. За iх нашы суайчынiкi цяпер выкладваюць у сярэднiм 7200 долараў за адзiнку. Летась — 5500 долараў. У цэлым гэты тавар падаражэў. Разам з тым знiзiлiся цэны на аўтамабiлi з Узбекiстана (7 працэнтаў), Iталii (12 працэнтаў), Iспанii (амаль 32 працэнты), Аўстрыi (аж 40 працэнтаў), вiдаць, гэта патрыманыя машыны. Тым не менш падзенне iстотнае. Сусветны падзел працы i глабальны гандаль дае магчымасцi набываць масу тавараў за вельмi прымальныя цэны. Толькi трэба ўмець карыстацца гэтым шанцам.   Гутарыў Леанiд Лахманенка.

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Працягваем серыю iнтэрв’ю з вядомым незалежным беларускiм эканамiстам, палiтолагам, кiраўнiком аналiтычнага цэнтра "Стратэгiя" Леанідам Заiк
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика