Вядро
Вядро
Вядро — звычайная ёмiстасць для пераносу вадкасцi, часта выступала як сакральная рэч у сямейнай абраднасцi ўсходнiх славян. l Перш за ўсё, гаспадыня павiнна была штодзень клапацiцца аб чысцiнi вядра. Па- другое, у народнай свядомасцi да вядра i вады ў iм былi выпрацаваны некаторыя парады i рэкамендацыi. l Так, адразу пасля смерцi чалавека, з вядра або вядзёр, якiя былi ў хаце, абавязкова ваду вылiвалi, а вядро пераварочвалi. Нашы продкi былi перакананыя ў тым, што ў адваротным выпадку душа памерлага "акунецца" ў гэту ваду, i яна (вада) стане "мёртвай", г.зн. шкоднай для жывых. l Цяжарнай жанчыне забаранялася ступаць на тое месца, дзе стаяла вядро з вадой, калi мылi падлогу. Лiчылася, што дзiця ў такiм выпадку будзе хварэць на лiшай. l Цяжарнай жанчыне забаранялi хадзiць па ваду ў калодзеж — пралiтая вада (у час, калi ваду пералiвалi з калодзежнага вядра ў сваё) магла прывесцi да таго, што дзiця ў час кармлення будзе пастаянна "адлiваць" малако; а раптоўны позiрк цяжарнай жанчыны ў калодзеж мог прывесцi да нараджэння сляпога дзiцяцi. l Пустое вядро заўсёды прадказвала "пустату", г.зн. няўдачу ў справах. Таму паўсюдна была вядома прыкмета: калi сустрэшеш на сваiм шляху жанчыну з пустым вядром, шляху (удачы) не будзе. Таму людзi, якiя выхаваны ў лепшых традыцыях народнай культуры, каб не нашкодзiць тым, хто iдзе насустрач, заўсёды iмкнулiся iх прапусцiць (пачакаць) цi клалi што-небудзь у вядро. Аксана Катовiч, Янка Крук.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вядро — звычайная ёмiстасць для пераносу вадкасцi, часта выступала як сакральная рэч у сямейнай абраднасцi ўсходнiх славян. l Перш за ўсё, гаспадыня п |
|