Дзеля беларускага слова прыязджаюць з iншых краiн
Дзеля беларускага слова прыязджаюць з iншых краiн
Выстава На выставе "Слова i вобраз" у Нацыянальнай бiблiятэцы Беларусi прадстаўлена звыш 140 твораў айчынных i замежных мастакоў. Майстры пэндзля з Эстонii, Малдовы, Украiны, Германii, Кiтая, Сербii i iншых краiн, якiя гавораць у творчасцi на мове фарбаў, на беларускай выставе выказалiся наконт каштоўнасцi слова. І зрабiлi гэта па-свойму, прапанаваўшы гледачам уключыцца ў iнтэлектуальную гульню, у якой два пачаткi — вербальны i пластычны — дапаўняюць адно аднаго. Але ж ёсць i мастацтва, дзе слова i вобраз насамрэч арганiчна спалучаюцца. Выданнi ў стылi "bооk-аrt" зоймуць асаблiвае месца ў праекце. Гэта, па сутнасцi, эксклюзiўныя творы — графiчная праца, створаная мастаком, стала рамкай для паэтычнага твора. Цуды творчасцi мастакоў i майстраў слова размесцяцца адразу ў трох галерэях Нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi. Ларыса ЦIМОШЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На выставе "Слова i вобраз" у Нацыянальнай бiблiятэцы Беларусi прадстаўлена звыш 140 твораў айчынных i замежных мастакоў.
|
|