21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

На ўсе Пружаны — палацык

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На ўсе Пружаны — палацык

Пружаны на самым пачатку восенi сустрэлi вясёлай яркасцю вераснёвых кветак. Пяць гадоў таму райцэнтру пашанцавала з "дажынкамi", i цяпер, да гонару пружанцаў, наведзеная прыгажосць падтрымлiваецца i развiваецца. Ад самага вакзала iдзеш i адчуваеш асалоду цiшы малога горада. Нават вадзiцелi дарагiх iншамарак, якiя цяпер паўсюль, адрознiваюцца ветлiвасцю: на пераходах прапускаюць найперш пешахода. Дык вось iдзеш па гэтым чыстым, утульным, дагледжаным правiнцыйным гарадку i раптам упiраешся ў старадаўнi парк, пасярод якога — невялiкi сапраўдны палац. Ён мае дзiўнаваты выгляд, нiбы складзены з розных па памерах, форме i аблiччы будынкаў. Адзiн з чатырох пружанскiх помнiкаў архiтэктуры ХІХ стагоддзя — ёсць яшчэ сабор у iмя Аляксандра Неўскага, касцёл узнясення святой Дзевы Марыi, гандлёвыя рады "Белыя лаўкi" — палац Швыкоўскiх паступова становiцца галоўнай славутасцю горада, яго вiзiтоўкай i своеасаблiвым брэндам.

Гэта цяпер. А тады, у 50—60 гадах пазамiнулага стагоддзя, пяцiтысячны павятовы цэнтр Гродзенскай губернi мала чым мог пацешыць вока. Вузкiя, амаль усе незабрукаваныя брудныя вулiцы, уздоўж якiх цягнулiся шэрыя драўлялыя дамы i крамкi, пара храмаў, некалькi дзяржаўных устаноў... I раптам пасярод гэтай убогасцi — такi цуд. Нехта з даследчыкаў, матэрыялы якiх беражлiва захоўваюцца ў цяперашнiм музеi, назваў ўзвядзенне палацыка ў цэнтры Пружан матэрыялiзацыяй мары аб лепшым i прыгожым жыццi, якога заўсёды трэба прагнуць. Тэзiс гэты застаўся актуальным на нашага часу, хоць многае змянiлася з тае пары. Думаю, самы час згадаць асноўныя вехi гiсторыi "Пружанскага палацыка". Яго гаспадары таго вартыя.

Пасля падаўлення касцюшкаўскага паўстання ў 1794 годзе землi, якiя тады называлiся Пружанскi "ключ" iмператрыца Кацярына II шчодрай рукой даравала графу Румянцаву-Задунайскаму. У пачатку ХIХ стагоддзя Румянцавы прадалi маёнтак тайнаму саветнiку Ягмiну. А гадоў праз дзесяць яго набылi Швыкоўскiя, прадстаўнiкi заможнага шляхецкага роду. На працягу амаль васьмi дзесяцiгоддзяў яны гаспадарылi тут, з гэтым прозвiшчам звязаны слава i росквiт пружанскага маёнтка.

Сваiм з’яўленнем палац абавязаны Валенцiю Швыкоўскаму, якi стаў гаспадаром маёнтка ў 1843 годзе. Нарадзiўся Валенцiй Пятровiч каля 1817 года, адукацыю атрымаў у Дэрпцкiм унiверсiтэце (Дэрпт — цяпер горад Тарту ў Эстонii). У 1941 годзе Валенцiй ажанiўся з Гермiнiяй Важынскай. Сучаснiкi называлi маршалка Пружанскага павета вялiкiм эрудытам, сумленным грамадзянiнам i патрыётам. Яны з Гермiнiяй былi вельмi адукаванымi людзьмi. Бiблiятэка iх налiчвала 1407 тамоў выданняў на польскай, рускай, нямецкай i французскай мовах. I ў бiблiятэцы яны праводзiлi шмат часу. Швыкоўскiя адкрывалi народныя школы для навучання вясковых дзяцей. Спрыялi культурнаму развiццю свайго краю: у горадзе была адкрыта грамадская бiблiятэка, арганiзавана конная пошта i пабудаваны паштовы тракт. Па тым часе гэта стала iнфармацыйным прарывам. Папулярная ў той час газета "Русский инвалид" змясцiла ў 1860 годзе артыкул "Пружаны як павятовы горад", дзе былi асаблiва падкрэслены дзелавыя i асабiстыя якасцi пружанскага маршалка.

Валенцiй жыў i працаваў у тагачасных умовах, пры той уладзе, але наўрад цi спадабалiся б губернскаму або яшчэ вышэйшаму кiраўнiцтву асабiстыя погляды маршалка. Засталiся яго пiсьмы з эмiграцыi, куды трапiў Швыкоўскi, як i многiя патрыёты свайго краю, пасля паўстання 1863 года. Былi мiж iншым такiя радкi: "Весцi з краю заўсёды тыя ж самыя: бяда, смутак, нястача i ўбоства агульныя. Расце сквапнасць царскiх катаў: чаго нельга ўкрасцi, тое знiшчае чужая мова i чужая прывiваецца вера. Сэрца рвецца перад гэтай страшнай карцiнай маральнай i матэрыяльнай пакуты народа... У грамадскiм жыццi распад i адмаўленне веры, сям’i i найсвяцейшых векавых праўдаў..." Самi яны з жонкай жылi па законах тых самых "векавых праўдаў". I iм пашанцавала. Гэта быў надзвычай рэдкi выпадак, калi сасланаму гаспадару дазволiлi вярнуцца ў свой маёнтак. Гермiнiя, якая Пружанскi палацык не пакiдала нi на дзень, ва ўсе iнстанцыi накiроўвала пiсьмы i звароты з просьбамi за мужа. I была пачута.

Лёсам было адведзена яшчэ многа шчаслiвых гадоў у любiмым iмi палацыку, дзе яны прымалi дарагiх сваiх гасцей — мастака Напалеона Орду, пiсьменнiка Юзафа Крашэўскага, iншых вядомых навукоўцаў i людзей мастацтва, займалiся сваiм любiмым гаспадарствам. Гермiнiя памерла першай, Валенцiй дажываў свой век у Варшаве. Але пахаваны яны разам у Пружанах. I зноў iм пашанцавала ўжо пасля смерцi. Iх косцi не валялiся, як астанкi, напрыклад, уладароў Воўчынскага i Закозельскага маёнткаў, а ляжалi ўвесь час у спакоi. Магiла Швыкоўскiх на каталiцкiх могiлках у Пружанах i цяпер знаходзiцца ў здавальняючым стане.

Пашанцавала i палацыку, па-першае, з наступнай гаспадыняй, ёй стала Вера Кляйнмiхель, а па-другое, з тым, што ён перажыў i рэвалюцыi, i войны i застаўся стаяць. Вера Уладзiмiраўна Кляйнмiхель, сваячка Наталлi Ганчаровай, жонкi Пушкiна i пляменнiца сяброўкi апошняй iмператрыцы Аляксандры Фёдараўны, рэдка жыла ў Пружанах, часта здавала маёнтак у арэнду, але заняпаду яго не дапусцiла. За польскiм часам палацык займала павятовае староства, у вайну — штаб генерала Гудэрыяна, потым iнтэрнат нямецкiх афiцэраў, пазней iнтэрнат савецкiх афiцэраў, пасля вайны — дзiцячы садок i стаматалагiчная палiклiнiка. А ў 1990 годзе даследчык напiша: "Сучаснае становiшча сядзiбы адчайнае. Будынак у страшэннай занядбанасцi. Зусiм запушчаны парк. Дрэвамi i хмызнякамi зарос сядзiбны падворак. Ён быццам сарамлiва хавае тое, што засталося ад палацыка. Такая рэчаiснасць..." Была.

Але палацыку зноў усмiхнулася фартуна. Яго доўга збiралiся рэстаўраваць, доўга рэстаўравалi, i нарэшце ў 1998 годзе адкрылi. Сюды пераехаў краязнаўчы музей, якi стаў называцца музей-сядзiба "Пружанскi палацык".

Маiм гiдам па музеi стала галоўная захавальнiца фондаў Раiса Зiнчук. Раiса Уладзiмiраўна доўга расказвала пра тое, што ёсць, а яшчэ больш пра тое, што будзе. Бо экспазiцыi многiх залаў пакуль на стадыi стварэння, асобныя — на стадыi задумак. Зараз у пакоях абсталяваны салон, кветкавая зала, аранжарэя, паляўнiчы кабiнет, музей этнаграфii. Сядзiба стала грамадска-культурным i навуковым цэнтрам Пружан. Тут праводзяцца лiтаратурныя i музычныя вечарыны, навуковыя канферэнцыi па захаваннi гiстарычнай спадчыны, прайшло ўжо каля сямi дзесяткаў тэматычных выстаў.

Раiса Уладзiмiраўна паказвае салон, дзе стаiць раяль i праходзяць музычныя вечары:

— Мэбля ў нас пазамiнулага стагоддзя, звычайна ў музеях забараняецца сядзець на крэслах-экспанатах, але асаблiвасцю нашага музея з’яўляецца тое, што падчас мерапрыемстваў мэбля выкарыстоўваеца. Такiм чынам госцi, наведвальнiкi яшчэ больш пранiкаюць духам рамантызму, харызмай ХIХ стагоддзя, якая, мы спадзяёмся, засталася ў палацыку. Тут вельмi любяць фатаграфавацца маладыя, мы рашылi ўсталяваць такую паслугу за невялiкую плату. А ў новай сям’i застаецца памяць пра галоўную гарадскую славутасць. Так палацык паступова становiцца арганiчнай часткай гарадскога жыцця.

Навуковыя супрацоўнiкi музея-сядзiбы цяпер шчыруюць над стварэннем гербавай залы, iконнай залы, працягу этнаграфiчнага пакоя. Нядаўна адрэстаўраваны яшчэ адзiн будынак сядзiбы Швыкоўскiх — былая аранжарэя. Тут абавязкова з гонарам скажуць, што мясцовая аранжарэя нават пераўзыходзiла радзiвiлаўскую. Але была загублена пасля сумных падзей 1863 года. Гэты даўгаваты прамавугольны будынак, дзе некалi раслi апельсiны, пальмы i шмат iншых разнастайных экзатычных дрэў, называюць цяпер флiгелем. I галоўнае, што ён дачакаўся свайго часу. Спярша была задумка размясцiць тут школу народных рамёстваў, потым планы мянялiся. Але канчаткова зразумела, што пабудова паслужыць справе навучання культуры i мастацтву маладога пакалення пружанцаў.

Супрацоўнiкi палацыка вельмi ганарацца сваiм домам i вельмi стараюцца падтрымлiваць яго годна, каб душы Валенцiя i Гермiнii былi спакойнымi, калi яны нават захочуць зiрнуць на свой стары маёнтак. Кажуць жа, што кожны замак i палац хоць аднойчы наведваюць прывiды.

Святлана ЯСКЕВIЧ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пружаны на самым пачатку восенi сустрэлi вясёлай яркасцю вераснёвых кветак. Пяць гадоў таму райцэнтру пашанцавала з "дажынкамi", i цяпер, да
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика