Палягчаць пакуты
Палягчаць пакуты
Першы на Магiлёўшчыне хоспiс адкрыўся на базе мiжраённага бабруйскага анкадыспансэра. Як вядома, у Мiнску з 2005 года дзейнiчае бальнiца палiятыўнай дапамогi, у склад якой уваходзiць стацыянарнае аддзяленне, служба дапамогi дома, гарадскi цэнтр палiятыўнай дапамогi i сястрынскай справы. Таксама медыцынская дапамога дзецям з анкалагiчнай, гематалагiчнай i спiнальнай паталогiяй аказваецца ў дзiцячым хоспiсе ў Магiлёўскай вобласцi. Бабруйскае аддзяленне палiятыўнай дапамогi разлiчана на пятнаццаць месцаў, у кожнай палаце ёсць тэлевiзар i ванны пакой. Мэтай хоспiсу — забеспячэнне належнага догляду, абязбольванне, арганiзацыя сiстэматычнага харчавання хворых, якiя знаходзяцца ў вельмi цяжкiм становiшчы. Плануецца хуткае адкрыццё новых аддзяленняў палiятыўнай дапамогi i хоспiсаў у iншых гарадах Беларусi. Наталля НОВІК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першы на Магiлёўшчыне хоспiс адкрыўся на базе мiжраённага бабруйскага анкадыспансэра. |
|