Агітацыя набірае абароты
Агітацыя набірае абароты
У краiне наладжваецца камунiкацыя "кандыдат — выбаршчык" Перадвыбарная кампанiя ў Беларусi цяпер на той стадыi, калi прэтэндэнты на месцы ў парламенце маюць усе шанцы i сябе паказаць, i на выбаршчыкаў паглядзець. Наколькi актыўна сушукальнiкi карыстаюцца прадастаўленымi iм магчымасцямi? Нагадаем, што акрамя пералiчаных формаў прапаганды, кожны кандыдат можа знаёмiць электарат са сваёй канцэпцыяй i выступаючы па тэлебачаннi i радыё. Эфiрны час iм прадастаўлены ў абласных тэлерадыёкампанiях, на каналах "СТБ", "Лад", радыёстанцыi "Сталiца". Акрамя таго, за бюджэтныя сродкi можна падрыхтаваць друкаваную агiтпрадукцыю. — Многiя кандыдаты ў дэпутаты ўжо скарысталiся магчымасцю вырабiць перадвыбарныя лiстоўкi i плакаты, — адзначае Мiкалай Лазавiк. — У некаторых гарадах такая прадукцыя ўжо з’явiлася на спецыяльных стэндах. 50 базавых велiчынь (1,75 млн рублёў) — дастатковая сума для таго, каб адрасаваць лiстоўкi кожнай сям’i ў сваёй акрузе. Ну а калi заказваць больш яркую i каляровую прадукцыю, то вiдавочна, яе тыраж будзе меншым. Агiтацыя ў краiне працягнецца да 27 верасня, за выключэннем выступленняў у эфiры. Яны завершацца з пачаткам датэрмiновага галасавання 23 верасня. Ала МАЧАЛАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У краiне наладжваецца камунiкацыя "кандыдат — выбаршчык". Перадвыбарная кампанiя ў Беларусi цяпер на той стадыi, калi прэтэндэнты на месцы ў
|
|