21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Лепшыя пажаданні для лепшых прадпрымальнiкаў

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Лепшыя пажаданні для лепшых прадпрымальнiкаў

Прэм’ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Сяргей Сiдорскi павiншаваў пераможцаў i лаўрэатаў рэспублiканскага конкурсу "Лепшы прадпрымальнiк 2007 года" — 47 удзельнiкаў у 16 намiнацыях. Усяго ў чарговым прадпрымальнiцкiм конкурсе ўзялi ўдзел звыш 900 суб’ектаў гаспадарання краiны.

На ўрачыстай цырымонii ўзнагароджання лепшых з лепшых Сяргей Сiдорскi заўважыў, што досыць эфектыўнае развiццё эканомiкi краiны абумоўлена ў многiм прадпрымальнiцкай iнiцыятывай. Прэм’ер-мiнiстр звярнуў увагу на агульныя эканамiчныя паказчыкi развiцця Беларусi. Так, за восем месяцаў гэтага года рост унутранага валавога прадукту склаў 10,6 працэнта да ўзроўню мiнулага. Упершыню сёлета тэмпы росту прамысловай вытворчасцi i прадукцыйнасці працы перавысiлi тэмпы росту рэальнай заработнай платы.

Што датычыцца прадпрымальнiцкiх структур, то па якасцi прадукцыi i ўзроўню паслуг яны складаюць дастойную канкурэнцыю дзяржаўнаму сектару эканомiкi. За першае паўгоддзе колькасць малых прадпрыемстваў у Беларусi павялiчылася на 36 працэнтаў i цяпер складае 51 тысячу. Колькасць працуючых тут вырасла ў параўнаннi з мiнулым годам з 407 тысяч чалавек да 450. У першым паўгоддзi суб’екты малога прадпрымальнiцтва вырабiлi каля 9 працэнтаў усяго ўнутранага валавога прадукту.

Да канца 2010 года ўдзельная вага малога i сярэдняга прадпрымальнiцтва ў агульным аб’ёме выручкi ад рэалiзацыi тавараў i паслуг павiнна быць даведзена да 30 працэнтаў. Забяспечана гэта будзе актывiзацыяй дзейнасцi малога бiзнэсу, павелiчэннем колькасцi суб’ектаў, прыцягненнем iнвестыцый, пашырэннем доступу да крэдытных рэсурсаў i iншымi фактарамi. Чацвёртая частка рабочых месцаў павiнна засяродзiцца ў прыватным сектары.

Беларускiя прадпрымальнiкi адыгрываюць ключавую ролю ў галiне гандлю, грамадскага харчавання, арганiзацыi розных вiдаў паслуг, агратурызме i недастатковую — у такiх галiнах, як жыллёва-камунальная, лясная гаспадаркi, сувязь, ахова здароўя, сацыяльнае забеспячэнне, навука.

Курс на падтрымку прыватнай iнiцыятывы застаецца нязменным, падкрэслiў Сяргей Сiдорскi. Ён пажадаў нацыянальнаму бiзнэсу больш актыўна ўцягвацца ў працэс iнавацыйнага развiцця дзяржавы, паколькi менавiта прадпрымальнiцкае асяроддзе заўсёды было больш успрымальным да ўсяго новага i перадавога.

Па вынiках правядзення рэспублiканскага конкурсу "Лепшы прадпрымальнiк 2007 года" за дасягненне высокiх паказчыкаў у фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi ў намiнацыi "Лепшы прадпрымальнiк у галiне вытворчасцi спажывецкiх тавараў" пераможцам прызнаны СТАА "ЗОЎ-ЛенЕЎРАМЭБЛЯ", г. Гродна. Лепшы прадпрымальнiк у галiне вытворчасцi прадуктаў харчавання — ААТ "Малочны свет", г. Гродна, у галiне вытворчасцi тавараў прамысловага прызначэння — ТАА "Інтэп", г. Наваполацк, у галiне будаўнiчай дзейнасцi — iндывiдуальны прадпрымальнiк Лiлiя Жадан, г. Капыль, у галiне аптовага i рознiчнага гандлю — ТАА "Сыравiнныя рэсурсы-Бел", г. Мiнск, у галiне медыцынскай дзейнасцi — НВПУП "АДАНI", г. Мiнск, лепшая арганiзацыя з замежнымi iнвестыцыямi — СТАА "ЗОУ-ПЛIТА", г. Гродна, лепшая сялянская (фермерская) гаспадарка — гаспадарка "Канстанцiн" в. Карзева Дрыбiнскага раёна, лепшы прадпрымальнiк у галiне аказання паслуг — iндывiдуальны прадпрымальнiк Вiталь Лiхачэўскi, г. Ганцавiчы, у галiне аказання фiзкультурна-аздараўленчых паслуг — УП Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта Рэспублiкi Беларусь "Спартыўна-аздараўленчы комплекс "Алiмпiйскi", г. Мiнск, у галiне турызму — iндывiдуальны прадпрымальнiк Сяргей Кучаравенка, г. Мiнск, лепшы суб’ект iнфраструктуры падтрымкi i развiцця прадпрымальнiцтва — ПУП па аказаннi паслуг "ЭНВЕК", г. Мiнск, лепшы экспарцёр — ЗАТ "Беларуская суднаходная кампанiя", г. Мiнск, лепшы арганiзатар новых рабочых месцаў — СЗАТ "ЛIПЛАСТ-СПб", г. Лiда, лепшы банк па аказаннi паслуг прадпрымальнiкам — СААТ "Белгазпрамбанк", г. Мiнск. У намiнацыi "Лепшы прадпрымальнiк у галiне грамадскага харчавання" вызначаны толькi лаўрэаты.

Святлана БАРЫСЕНКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэм’ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Сяргей Сiдорскi павiншаваў пераможцаў i лаўрэатаў рэспублiканскага конкурсу "Лепшы прадпрымальнiк 2007 года&q
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика