Пятніца
Пятніца
Пятнiца. Пяты дзень тыдня нясе ў сабе жаночы пачатак. Трэба адзначыць, што ў сукупнай характарыстыцы гэтага дня прысутнiчаюць i станоўчыя адносiны (сюды можна аднесцi шматлiкiя рэкамендацыi), i негатыўныя, якiя забараняюць выконваць у гэты дзень тыя цi iншыя справы. Апроч таго, у гадавым цыкле святкаванняў пятнiца карыстаецца значнай павагай, якая сведчыць аб тым, што ўяўленнi аб гэтым днi злiлiся ў адзiную персанiфiкаваную з’яву, якая нагадвае быццам бы на самай справе iснуючую чалавечую постаць. У вынiку мы сталi сведкамi таго, што Пятнiца (грэч. — раrаsquе) атрымала антрапаморфныя (уласцiвыя жывому чалавеку) рысы i стала ўспрымацца як адна са святых заступнiц усяго роду чалавечага, але перш за ўсё, жанчын. l Прападобнапакутнiца Параскева Пятнiца — адзiн з самых складаных вобразаў у праваслаўнай народнай традыцыi. З аднаго боку, вядома некалькi гiстарычных асобаў Параскевы, якая пацярпела за веру Хрыстову. Аднак, з другога боку, вядомы шматлiкiя факты ўшанавання Параскевы як вобраза абагульняючага, увабраўшага ў сябе i непасрэдную сувязь з Хрыстом, i мноства фальклорных матываў, якiя групуюцца вакол iдэi ахоўнiцтва шматлiкiх жаночых спраў, i асаблiва ткацтва, пладаноснасцi глебы i шчаслiвага шлюбу. l Распаўсюджанне хрысцiянства на землях усходнiх славян прывяло да таго, што жаночае iмя Параскева стала адным з найбольш папулярных сярод рускiх, беларусаў i ўкраiнцаў (Праскоўя, Параска). Вядома ж, у фальклорна-хрысцiянiзаваным вобразе Параскевы-Пятнiцы злiлiся ў адно цэлае вядомыя гiстарычныя асобы i характэрныя асаблiвасцi старажытнаславянскай багiнi Мокашы. А магло здарыцца i так, што мiфалагiчная Мокаш ва ўсходнеславянскай масавай свядомасцi стала прататыпам, якi паўплываў на характар адносiнаў да хрысцiянак з iмем Параскева, якiя ўвайшлi ў гiсторыю. l Адначасова з уласна народнай традыцыяй стаўленне да пятнiцы фармiравалася хрысцiянская традыцыя Параскевы Пятнiцы, у аснове якой ляжала ўшанаванне гэтага дня як аднаго з самых памятных у гiсторыi чалавецтва. Менавiта ў гэты дзень, паводле паданняў, укрыжавалi Ісуса Хрыста. Евангельскi сюжэт справакаваў з’яўленне культу святой мучанiцы Параскевы Пятнiцы, якая дапамагае тым жанчынам, якiя дакладна прытрымлiваюцца строгiх канонаў, i, наадварот, можа вельмi жорстка пакараць тых, хто парушае правiлы паводзiнаў, прадугледжаныя i захаваныя звычаёвым (г.зн. тым, якога патрабуюць звычай, спрадвечная традыцыя) этнiчным правам. l Культ Параскевы Пятнiцы быў шырока распаўсюджаны ў народным асяроддзi i аформiўся ў цэлы шэраг спецыфiчных маральна-этычных прадпiсанняў. Напрыклад, пажаданне ўстрымлiвацца ад ежы ў цэлым або прытрымлiвацца ўмоў посту. Гаварылi, што тады дзецi пражывуць больш доўгi век. I так гаварылi: "Хто прытрымлiваецца паста ў пятнiцу, той у гразi не возiцца, таму Гасподзь дапамагае" цi "Хто ў пятнiцу шмат смяецца, той у старасцi шмат плакаць будзе". l Маладым людзям, якiя марылi стварыць моцны i даўгавечны саюз, раiлi купляць абутак маладой (нявесце) толькi ў гэты дзень. l Мiж iншым, пятнiца стала днём ушанавання памерлых продкаў па жаночай лiнii, бо напярэдаднi бацькоўскай суботы або Дзядоў адзначалiся Бабы. l Жаночым днём наведвання лазнi здавён была пятнiца. l У некаторых месцах ў пятнiцу i сеялi, i зажыналi, таму што лiчылi гэты дзень самым спрыяльным для такой работы. Позна ноччу гаспадынi iшлi ў поле зажынаць першы сноп. Перавязаўшы яго, жанчына тройчы ўзнiмала яго над галавой i казала: "Пятнiца-матухна! Дапамажы рабам Божым (назваць iмёны) без жалобы i смутку скончыць жнiво, будзь iм заступнiцай i ахоўнiцай ад калдуна i калдунiцы, ератыка i ератыцы!" l Гэты дзень лiчылi спрыяльным для пасадкi i праполкi цыбулi. l Менавiта ў пятнiцу гаспадынi iмкнулiся першы раз выгнаць скацiну ў поле. l У пятнiцу забаранялася шыць, iнакш ягняты будуць адбiвацца ад статку. l Катэгарычна забаранялася ў гэты дзень стрыгчы пазногцi, каб iх "не зганяла" i не правакавала з’яўленне панарыцы. Разам з тым старыя людзi раiлi: каб валасы добра раслi, трэбы стрыгчыся ў першую пятнiцу на малады месяц. l Разам з тым пятнiца лiчыцца неспрыяльным (д’ябальскiм) днём, асаблiва, калi яна супадала з 13-м чыслом месяца. Такi дзень лiчылi вельмi складаным i цяжкiм. Каб пазбегнуць непрыемнасцяў, ранiцай, перахрысцiўшыся, трэба было прачытаць малiтву "Ойча наш", а пасля сказаць: "Святая пятнiца мацней, а я, раб (iмя), стаю за ёй, а не за сённяшняй. Амiнь". l Народжаныя ў пятнiцу — добрыя, адкрытыя, творчыя асобы. Любяць спяваць, слухаць музыку, лiтаратуру, спрабуюць самi пiсаць вершы, добра малююць, iграюць на розных музычных iнструментах. Любяць i паважаюць сябе, часта глядзяцца ў люстэрка, ацэньваючы новую прычоску цi новае адзенне, якое павiнна быць самае-самае. Калi яны атрымлiваюць добрую адукацыю, у будучым дасягнуць пэўных поспехаў. Людзi, народжаныя ў пятнiцу, здатныя на гераiчныя ўчынкi. Калi яны бяруць на выхаванне чужое дзiця, то робяць гэта не дзеля славы, а са спачування слабаму i бездапаможнаму. Калi народжаны ў пятнiцу будзе прытрымлiвацца посту, то пражыве вельмi доўга. Аксана Катовiч, Янка Крук.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пятнiца. Пяты дзень тыдня нясе ў сабе жаночы пачатак. Трэба адзначыць, што ў сукупнай характарыстыцы гэтага дня прысутнiчаюць i станоўчыя адносiны (сю
|
|