21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

...

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

... Пачынаючы з сённяшняга дня на цэннiках у беларускiх крамах з’явiцца дадатковая iнфармацыя пра генна-мадыфiкаваныя кампаненты ў прадуктах харчавання. Менавiта з гэтага дня ўступае ў сiлу пастанова Савета Мiнiстраў Беларусi аб павышэннi патрабаванняў да рэалiзацыi прадукцыi, якая ўтрымлiвае генетычна змененыя кампаненты.

Шведскi часопiс Mаtmаgаsinеt тэрмiнова адклiкае з продажу 10 тысяч асобнiкаў свайго выдання. Памылка друку прывяла да атручэння чатырох падпiсчыкаў, якiя прыгатавалi пiрог па надрукаваным рэцэпце. Згодна з апублiкаванай рэцэптурай, у пiрог трэба было дадаць 20 зярнят горкага мiндалю "для водару". Замест гэтага ў тэксце павiнна было быць напiсана "два зярняцi". Як вядома, у вялiкай колькасцi мiндаль можа выклiкаць атручэнне. Выдаўцы не меркавалi, што нехта можа з’есцi такi горкi пiрог, да ўсяго знайсцi такую колькасць неапрацаванага горкага мiндалю — няпроста. Але такiя ўсё ж знайшлiся. Выдаўцы пачалi рассылаць усiм сваiм 50 тысячам падпiсчыкам папярэджаннi адразу, як выявiлi памылку.

Першамайскi раённы суд горада Пензы прызнаў вiнаватым Заслужанага метэаролага Расii, начальнiка абласнога цэнтра па гiдраметэаралогii Аляксандра Кармiлкiна ў атрыманнi хабару за выдачу афiцыйнага прагнозу надвор’я. Прычым дрэннага надвор’я. Ён атрымаў 4 тыс. расiйскiх рублёў ад прадпрымальнiка за выдачу даведкi аб неспрыяльных аграметэаралагiчных умовах, якiя назiралiся ў перыяд перазiмоўкi 2007—2008 гг. на тэрыторыi вобласцi. Такая даведка патрэбная прадпрымальнiкам для атрымання страхоўкi ў выпадку гiбелi азiмых. Суд прыгаварыў метэаролага да двух гадоў пазбаўлення волi ўмоўна з выпрабавальным тэрмiнам на 2 гады. Кармiлкiн звольнены таксама з дзяржаўнай службы.

Згодна заявай прэм’ер-мiнiстра Польшчы Дональда Туска, краiна мае намер перайсцi на еўра да 2011 года. Пакуль што зрабiць гэта перашкаджаюць многiя фактары, i перш за ўсё — занадта высокая iнфляцыя (каля 5 працэнтаў), якая значна перавышае неабходную мяжу (2,5 працэнта). Зараз у зону еўра ўваходзяць 15 краiн.

У Бiржайскiм раёне Лiтвы адбыўся амаль неверагодны выпадак: вораны (груганы) да смерцi заклявалi чатырох авечак i некалькiх паранiлi, паведамляюць iнфармагенцтвы. Напалоханыя драпежнымi птушкамi фермеры знаходзяцца ў разгубленасцi: абараняцца ад груганоў iм няма чым, так як адстрэл iх забаронены. Фермеры Крысцiна i Юрас Мiлiшунасы вырошчваюць чорнагаловых малочных авечак Остфрызскай пароды. Упершыню птушкi заклявалi траiх i паранiлi дзвюх авечак у iх гаспадарцы 1 верасня. Яны вырывалi шэрсць у безабаронных жывёлiн, успорвалi iм пуза, выклёўвалi вочы. Пакуль фермеры шукалi абароны ў чыноўнiкаў, груганы заклявалi яшчэ адну авечку. Чыноўнiкi прапануюць пацярпелым адпуджваць птушак стрэламi, але не забiваць iх. Нi з чым падобным спецыялiстам раней не даводзiлася сустракацца.

Шэсць чалавек загiнулi на паўночным захадзе Кiтая ў вынiку аварыi грузавiка, якi перавозiў некалькi дзесяткаў вулляў. Адразу пасля сутыкнення грузавiка з аўтамабiлем аднаго з фермераў вялiзны рой пчол вырваўся на волю i пачаў кусаць удзельнiкаў ДТЗ. Тры чалавекi загiнулi ад укусаў, а яшчэ тры — у вынiку другога ДТЗ, якое адбылося, калi аўтамабiлi старалiся аб’ехаць чорныя хмары пчол. На месцы здарэння працуюць выратавальнiкi, якiя збiраюць насякомых, што вырвалiся на волю.   ПОЎНЫ АБЗАЦ   Дзяўчынка, што нарадзiлася ў вагоне электрапоезда Петразаводск-Мядвежжагорск, можа ўсё жыццё бясплатна ездзiць па тэрыторыi Карэлii. Чыгуначнiкi вырашылi падарыць ёй пажыццёвы праязны бiлет. У жанчыны, якая ехала з двума дзецьмi ў электрычцы, пачалiся дачасныя роды. Медыкаў у цягнiку не аказалася, таму дапамогу парадзiсе давялося аказваць брыгадзе чыгуначнiкаў. На наступнай станцыi нованароджаную дзяўчынку сустракалi медыкi.  

Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.

   

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пачынаючы з сённяшняга дня на цэннiках у беларускiх крамах з’явiцца дадатковая iнфармацыя пра генна-мадыфiкаваныя кампаненты ў прадуктах харчавання. М
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика