21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў з 2009 года выводзіць кiнавiдэагалiну Беларусi на самаакупнасць

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў з 2009 года выводзіць кiнавiдэагалiну Беларусi на самаакупнасць

Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi, наведваючы шматзальны кiнатэатр "Беларусь" у Мiнску.

"Пакуль не будзеце ўкладвацца, нiчога не будзе. Бярыце крэдыты, здымайце фiльмы. Здымеце добры фiльм — мы гэта кампенсуем. Наперад жа грошы не атрымаеце", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. "Едзьце ў Галiвуд, вазьмiце iх сiстэму работы. Яны ж дзень i ноч працуюць! У Расii наогул горш за нас пачыналi. Ім што, Прэзiдэнт дапамог? Яны шукаюць грошы i здымаюць кiно", — падкрэслiў ён. Прэзiдэнт таксама выказаў незадавальненне развiццём беларускага кiнематографа: "15 гадоў таму мною былi пастаўлены задачы па развiццi кiнематографа. 15 гадоў мiнула, а дзе вынiк?".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў i наяўнасць праблем з кадрамi ў кiнематаграфii. Сярэднi ўзрост рэжысёраў сёння каля 60 гадоў. Кiраўнiк дзяржавы лiчыць, што да вытворчасцi кiнавiдэапрадукцыi неабходна прыцягваць маладых перспектыўных людзей. "Збярыце тых, хто хоча па-сапраўднаму працаваць. А я заўсёды падтрымаю маладыя таленты", — запэўнiў ён.

"Наперад, пад добрае слова, даваць грошы не будзем, — сказаў Прэзiдэнт. — Я вас падтрымлiваў, аддачы ж пакуль няма. Будзеце працаваць, выдаваць добры прадукт — будуць i грошы. Стварайце добрыя фiльмы, а мы ў вас iх купiм".

"Добрыя рэжысёры i акцёры, можаце быць упэўнены, будуць i багатымi i знакамiтымi", — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка даручыў завяршыць рэканструкцыю кiнастудыi "Беларусьфiльм" да 1 мая 2010 года. У час наведвання кiнатэатра былi абмеркаваны ўсе праблемы беларускага кiнематографа. Як было даложана Прэзiдэнту, у 2009 годзе плануецца завяршыць рамонт усiх кiнатэатраў у рэспублiцы. Каля палавiны кiнатэатраў у 2009—2010 гадах будуць аснашчаны сiстэмай "Долбi-стэрэа". Набыты вiдэапраекцыйныя комплексы i аўтамабiлi, якiя даюць магчымасць паказваць кiнафiльмы ў аддаленых населеных пунктах сельскай мясцовасцi. З кожным годам павялiчваецца колькасць закупляемых стужак для дэманстрацыi ў кiнатэатрах, у тым лiку для моладзi i дзяцей.

У той жа час застаецца вельмi нiзкi працэнт дэманструемых фiльмаў беларускай вытворчасцi. Так, у кiнатэатрах краiны паказваюць 36 працэнтаў фiльмаў вытворчасцi ЗША, 30 працэнтаў — расiйскiх, 24 працэнты — еўрапейскiя i толькi 5 працэнтаў вытворчасцi кiнастудыi "Беларусьфiльм". Паводле слоў генеральнага дырэктара кiнастудыi Уладзiмiра Замяталiна, цяпер на кiнастудыi немагчыма забяспечыць поўны цыкл кiнавытворчасцi, таму неабходна ездзiць у Маскву. Паводле яго слоў, пасля завяршэння рэканструкцыi i мадэрнiзацыi кiнастудыi гэта задача будзе вырашана.

Як падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка, неабходна ўдзяляць больш увагi прапагандзе i папулярызацыi беларускага кiно, i анiмацыi ў прыватнасцi. Прэзiдэнт чарговы раз нагадаў, што неабходна дбайна расходаваць фiнансавыя сродкi. "Не размахвайцеся, лiчыце грошы. Калi б я быў упэўнены, што вы здымеце фiльм, якi будзе грымець у свеце, то я б вам даў вялiкiя сродкi", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Аднак "тыя, хто бярэ грошы проста так, добра працаваць не будуць: патрэбна жорсткая канкурэнцыя i iмкненне штосьцi атрымаць", — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і БЕЛТА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Пакуль не будзеце ўкладвацца, нiчога не будзе. Бярыце крэдыты, здымайце фiльмы. Здымеце добры фiльм — мы гэта кампенсуем. Наперад жа грошы не ат
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика