Вылучальныя вылучэнцы
Вылучальныя вылучэнцы
Сярод магчымых кандыдатаў у сенатары — не адна знакамiтая асоба Вылучэнне кандыдатаў у сенатары скончыцца 15 верасня. У сераду пройдзе iх рэгiстрацыя падчас пасяджэння Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзеннi рэспублiканскiх рэферэндумаў. Аб гэтым паведамiла журналiстам старшыня ЦВК Лiдзiя Ярмошына. Паводле яе iнфармацыi, сенатарамi ў Беларусi патэнцыйна могуць стаць 19 жанчын, 13 дзяржслужачых, 22 кiраўнiкi розных арганiзацый, тры рэктары ВНУ. Пры гэтым 15 вылучэнцаў раней з’яўлялiся членамi Савета Рэспублiкi. Сярод кандыдатаў таксама "заўважаны" i вельмi вядомыя ў краiне персоны: дзеючы кiраўнiк верхняй палаты Генадзь Навiцкi i дзеючы кiраўнiк Палаты прадстаўнiкоў Вадзiм Папоў, старшыня праўлення ААТ "ААБ Беларусбанк" Надзея Ермакова i першы намеснiк кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Анатоль Рубiнаў, экс-мiнiстр сацыяльнай абароны Антанiна Морава i экс-пасол Беларусi ў Канадзе i Францыi Нiна Мазай... Нагадаем, што агульная колькасць членаў Савета Рэспублiкi — 64. Кожная вобласць i сталiца вылучаюць па восем кандыдатаў, а пасля выбараў яшчэ васьмярых прызначае кiраўнiк дзяржавы. Ала МАЧАЛАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вылучэнне кандыдатаў у сенатары скончыцца 15 верасня. У сераду пройдзе iх рэгiстрацыя падчас пасяджэння Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзеннi р |
|