21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Праграма кандыдата ў дэпутаты па Ясенiнскай выбарчай акрузе №100 г. Мiнска

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Праграма кандыдата ў дэпутаты па Ясенiнскай выбарчай акрузе №100 г. Мiнска

СВЯЦКАЙ Валянцiны Анатольеўны,

член Партыi БНФ, адукацыя — вышэйшая, дарадца Рэгiянальнага грамадскага фонду "За Новую Беларусь", 1958 г.н.

 

Паважаныя выбаршчыкi Ясенiнскай выбарчай акругi №100!

Асноўнымi пунктамi маёй праграмы з’яўляюцца палажэннi канцэпцыi Партыi БНФ i Аб’яднаных дэмакратычных сiлаў Беларусi, якiя выступаюць за тое, каб наша краiна была сапраўды палiтычна i эканамiчна незалежнай краiнай i за тое, каб нышы людзi мелi гарантаваныя правы, рэальна карысталiся дэмакратычнымi свабодамi, жылi па-еўрапейску заможна.

Асноўным фактарам развiцця эканомiкi ў нашай краiне павiнен быць нацыянальны капiтал. Але сёння ўлада не дае людзям сумленна працаваць, мноства таленавiтых прадпрымальнiкаў цi сядзяць па турмах, цi вымушана пакiнулi краiну.

Доля малых прадпрыемстваў у беларускiм валавым унутраным прадукце (ВУП) складае 8,4%, у Еўразвязе — 40%. Таму мы выступаем за тое, каб дзяржаўнае ўмяшанне ў справы малога i сярэдняга бiзнэсу было мiнiмiзавана i каб асновай стабiльнага грамадства стаў сярэднi клас — працавiтыя, адказныя i заможныя людзi. Трэба разняволiць эканамiчную iнiцыятыву людзей. Трэба пашырыць базу збору падаткаў праз легалiзацыю капiталу i спрашчэнне падатковага заканадаўства.

Мы выступаем за энергетычную незалежнасць Беларусi. Мы за тое, каб яна ўдзельнiчала ў альтэрнатыўных праектах паставак энерганосьбiтаў разам з нашымi суседзямi — Украiнай, Польшчай, балтыйскiмi краiнамi, што запатрабуе ад Беларусi дэмакратычных рэформаў.

Школу Беларусi трасе ад безупынных i= неабгрунтаваных рэформаў. Сапраўдныя мэты цяперашняй рэформы — аддалiць адукацыйную сiстэму краiны ад еўрапейскiх стандартаў, а галоўнае — скарацiць колькасць настаўнiцкiх ставак на 10 тыс., "зэканомiць" такiм чынам на сацыяльнай сферы. Мы — за спыненне неабгрунтаванай, непадрыхтаванай, шкоднай для школы рэформы! Мы — за вяртанне Беларусi да сусветнага досведу сярэдняй i вышэйшай школы!

У краiнах Еўразвязу на медыцыну выдаткоўваецца 9% ВУП, у ЗША — 15%, а ў Беларусi — 4,2%. Разам з тым на МУС i КДБ — удвая больш. Дзе браць грошы на паляпшэнне медыцынскага абслугоўвання насельнiцтва, для нас вiдавочна. Акрамя таго, трэба iсцi за цывiлiзаваным светам i паступова ўкараняць страхавую медыцыну.

Улада заняволiла i зняважыла ўсе групы насельнiцтва: дзяржаўных рабочых i службоўцаў так званай кантрактнай сiстэмай, прадпрымальнiкаў — непрадказальнымi правiламi i невыноснымi падаткамi, пенсiянераў, iнвалiдаў, студэнтаў i дзяцей — скасаваннем сацыяльных гарантый.

Мы выступаем за тое, каб годнасць i магчымасцi кожнага чалавека былi абаронены Законам!

Расiйскi капiтал у змове з уладамi захоплiвае зямлю i нерухомасць у беларускiх гарадах, стаiць за карупцыйнымi праектамi ўшчыльнага будаўнiцтва ў мiкрараёнах, высялення жыхароў з гiстарычных цэнтраў гарадоў, разбурэння помнiкаў архiтэктуры.

Мы за жорсткае выкананне зямельнага i экалагiчнага заканадаўства i закона аб ахове помнiкаў!

Злачыннасць, амаралiзм, бездухоўнасць, алкагалiзм точаць нацыю з сярэдзiны. Трэба спынiць бясплённую (i нятанную для бюджэту) рэанiмацыю мёртвых савецкiх шаблонаў — дзяржаўнай iдэалогii, фальшывых грамадскiх арганiзацый. Наш народ мае правераныя вякамi нацыянальныя каштоўнасцi — традыцыi, мову, культуру, гiстарычную памяць. Іх адраджэнне стане зарукай перспектывы беларусаў як годнага еўрапейскага народа.

Беларусь — не бедная краiна. Мы, беларусы, умеем i любiм працаваць, а значыць, маем права жыць лепей. Але цi ведаем мы праўду пра тое, куды iдуць народныя грошы? Хто запытаўся людзей, калi прымалiся рашэннi пра лiквiдацыю льготаў, пра кабальныя кантракты цi разарэнне прадпрымальнiкаў?

Чаму так адбываецца?

Таму, што чым менш кантролю над уладай, тым менш яна думае пра людзей.

Многiя баяцца адкрыта выказваць сваю думку.

Чыноўнiкi i прызначаныя ўладай дэпутаты абслугоўваюць тых, хто iх прызначыў.

Мы ўпэўнены, што сумленна абраныя дэпутаты ад Аб’яднаных дэмакратычных сiлаў здолеюць абаранiць справядлiвасць, дамагчыся кантролю над дзеяннямi ўладаў.

Кантроль над уладай дазволiць:

- стварыць лепшыя ўмовы для эканомiкi, спынiць рост цэнаў i захаваць сацыяльныя гарантыi;

- наладзiць партнёрства з Еўрапейскiм Звязам i адкрыць для краiны новыя магчымасцi, забяспечыць прыход ў краiну заходнiх iнвестыцый;

- вызвалiць прадпрымальнiкаў ад самавольства ўладаў;

- гарантаваць новыя працоўныя месцы, якасную адукацыю i ахову здароўя;

- гарантаваць людзям правы i свабоды.

Мы любiм Беларусь!

Мы заўсёды адстойвалi беларускiя нацыянальныя iнтарэсы, палiтычную i эканамiчную незалежнасць нашай краiны.

Мы за тое, каб Беларусь стала свабоднай i заможнай краiнай!

Мы ведаем, што зрабiць, каб цягам некалькiх гадоў у асноўным пераадолець памылкi i злыя намеры цяперашняга кiраўнiцтва. Але змены да лепшага магчымыя толькi тады, калi народ свабодны, калi ён выбiрае ўладу падчас свабодных, справядлiвых, празрыстых выбараў.

Не народ для ўлады, а ўлада для народа!

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика