21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Што можа гарантаваць нашу бяспеку і ўпэўненасць у заўтрашнiм днi?..

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Што можа гарантаваць нашу бяспеку і ўпэўненасць у заўтрашнiм днi?..

У самым разгары час нарыхтовак, падрыхтоўкi да мiжсезоннага перыяду. Работы вядуцца i ў гаспадарках, i на ўласных падворках, кухнях кватэр. Гаворка iдзе пра забеспячэнне ў тым лiку i харчовай i iншай бяспекi як увогуле краiны, так i асобна ўзятай сям’i.

Што ў вашым уяўленнi гарантуе гэтую самую бяспеку, упэўненасць падчас надыходзячай зiмы?

Антанiна Шыманiца, пенсiянерка, вёска Стокi Свiслацкага раёна:

— Здароўе. Раней яго хапала, каб усё рабiць самастойна. А працы, вы ж ведаеце, у вёсцы заўсёды шмат. Цяпер здароўе не тое, на жаль. Дзецi жывуць далёка, кажуць, што iм часта ездзiць няма часу, ды i эканамiчна нявыгадна, маўляў, прасцей усё набыць або забраць мяне ў горад. Але пакуль неяк сумесна спраўляемся, бо сваё з агарода — не чужое. Балазе, дровы можна цяпер заказаць, а ўжо зяць неяк знойдзе час парэзаць iх, пасекчы. З агародам дапамагаюць трактарам, сёлета заплацiлi, дык i збожжа змалацiлi.

Алена Лужынская, шматдзетная мацi, вёска Гардынава Валожынскага раёна:

— Нарыхтоўкi з уласнага агарода, саду: капусты, агуркоў, яблыкаў i г.д. Аб’ёмаў нам цалкам хапае, калi ўзнiкне нейкая патрэба — можна на рынку нешта дакупiць. Але мы пакуль абыходзiмся, наадварот, паколькi ў нас вялiкi сад, прадалi лiшкi яблыкаў на 300 тысяч рублёў.

Аляксандр Ластоўскi, начальнiк прэс-службы ГУУС Мiнгарвыканкама:

— Калi вы маеце на ўвазе нарыхтоўкi плодаагароднiннай прадукцыi, дык яе якасць. Што можа быць больш важным, чым здароўе? Асабiста я давяраю толькi садавiне, гароднiне, якая або вырашчана нашай сям’ёй, або прадаецца ў магазiнах. Набываць нешта на трасах цi ў пераходах рызыкоўна: хто i як вырошчваў гэты ўраджай? Што да колькасцi, дык гнацца за ёй няма нiякай неабходнасцi. Я зарабляю дастаткова, каб набываць патрэбнае па меры неабходнасцi. Хоць у маёй сям’i робяцца i ўласныя "закаткi".

Таццяна Маляўка, галоўны спецыялiст аддзела дзяржкантролю за выкарыстаннем i аховай раслiннага свету, лясоў i ландшафтаў Мiнпрыроды:

— Гарантыя захоўвання, асаблiва, на жаль, некаторай айчыннай прадукцыi. Таму калi нешта набываем, напрыклад, на рынку, дык у невялiкiх аб’ёмах. Тыя ж беларускiя яблыкi, акрамя познiх гатункаў, рэдка захоўваюцца доўга. Навошта тады марнаваць час, сiлы i грошы, калi iх можна набываць пакрысе, па меры неабходнасцi, на працягу восенi—зiмы? Безумоўна, гэта, як правiла, будуць iмпартныя яблыкi (можна яшчэ прыгадаць замежныя бульбу i г.д.), але што рабiць? Хацелася б набываць i якасную айчынную прадукцыю...

Аляксандр Мелiхавец, начальнiк фiлiяла "Ганцавiцкi райпалiвазбыт":

— Калi гаварыць пра нашу галiну, дык нiякiх праблем з забеспячэннем насельнiцтва палiвам няма: ёсць i дровы, i брыкет. Па апошнiм мы сваю норму на заводзе да канца не выбiраем. Ведаеце, у апошнi час у сувязi з цёплымi зiмамi ўзнiклi нават цяжкасцi са збытам. Давялося абыходзiць лiтаральна кожнае домаўладанне, нагадваць людзям, каб забралi належныя палiўныя нормы.

Максiм Сумар, старшыня праўлення Лунiнецкага раённага спажывецкага таварыства:

— Выкананне i перавыкананне паказчыкаў па нарыхтоўках. А яшчэ абавязкова — захаванне таго, што закуплена. З гэтай нагоды мы правялi рамонт усiх сховiшчаў, а для капусты, морквы, буракоў сёлета плануем паспець пабудаваць новае сховiшча. Хачу сказаць i пра нашу сацыяльную палiтыку ў сферы нарыхтовак. Калi СВК заўсёды змогуць рэалiзаваць свой ураджай — або прадаць, або перапрацаваць, дык у насельнiцтва такая магчымасць ёсць не заўсёды. Таму наша задача — закупiць найперш у грамадзян вынiкi iх працы.

Сяргей СТАРЫНАЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У самым разгары час нарыхтовак, падрыхтоўкi да мiжсезоннага перыяду. Работы вядуцца i ў гаспадарках, i на ўласных падворках, кухнях кватэр. Гаворка iд
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика