21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мы кажам нашай сталiцы — так трымаць!

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мы кажам нашай сталiцы — так трымаць!

З якiм настроем вы сустракаеце гэты дзень, чым парадавала вас сталiца за апошнi час у плане добраўпарадкавання, чаго вы яшчэ чакаеце?

Максiм Стрыгельскi, намеснiк дырэктара ПУП "Таксастыль":

З якiм настроем вы сустракаеце гэты дзень, чым парадавала вас сталiца за апошнi час у плане добраўпарадкавання, чаго вы яшчэ чакаеце?

— Горад радуе сваёй дагледжанасцю i чысцiнёй. Пажаданне тут толькi адно — каб так было i надалей. Асабiста мяне вельмi парадавала ў апошнi час тое, як была добраўпарадкавана дзiцячая пляцоўка побач з домам. Увогуле, усе прыдваровыя тэрыторыi па месцы майго жыхарства цяпер выглядаюць вельмi добра.

Прапанова ж у мяне толькi ў дачыненнi сквераў, зялёных зонаў. Яны, на жаль, не заўсёды бываюць дагледжанымi. Хоць нядаўна, гуляючы з дзiцем, я быў прыемна здзiўлены, калi ўбачыў у скверы мiлiцыянераў на скутэрах. Iх з’яўленне дысцыплiнуе некаторых грамадзян, перашкаджае iм раскiдваць смецце, распiваць алкагольныя напоi.

Валянцiна Сазонава, начальнiк аддзела рэгiстрацыi, лiквiдацыi суб’ектаў гаспадарання Мiнаблвыканкама:

— Мне ўсё падабаецца, усё задавальняе. Я жыву ў мiкрараёне "Сухарава". Гэта раён новабудоўляў, там кожны дзень адкрываецца нешта новае — або магазiн, або новая дарожка (смяецца). I горад наш у цэлым вельмi добры!

Аляксандр Калiноўскi, начальнiк упраўлення прадпрымальнiцтва Мiнгарвыканкама:

— Свята — гэта заўсёды добра, свята — заўсёды песня (смяецца).   Мiкалай Касцюкевiч, намеснiк начальнiка аддзела рэгiстрацыi i кадастра РУП "Мiнскае абласное агенцтва па дзяржаўнай рэгiстрацыi i кадастру":

— Я вельмi рады, што Мiнск не стаiць на месцы. Вядома ж, нельга зрабiць усё за адзiн дзень, але сама тэндэнцыя па развiццi горада абнадзейвае. Падабаецца, што апошнiм часам у нас паболела спартыўных комплексаў. У мяне двое дзяцей, я разумею, наколькi важна, каб падрастаючае пакаленне расло здаровым. Дарэчы, хацелася б, каб разам са спартыўнымi аб’ектамi гарадскiя ўлады не забывалiся i пра мастацкi ўхiл, каб з’яўлялася больш кiнатэатраў, галерэй, працавалi гурткi для дзяцей.

Яшчэ мне падабаюцца добразычлiвыя позiркi мiнчан. Усiм зычу ўдачы, а гораду — цвiсцi!

Андрэй Рыбак, намеснiк начальнiка аддзела сертыфiкацыi работ (паслуг) у будаўнiцтве навукова-праектнага вытворчага РУП "Будтэхнарм":

— Ведаеце, я даволi часта бываю ў камандзiроўках, таму пасля адсутнасцi ў горадзе ўсе змены па добраўпарадкаваннi асаблiва кiдаюцца ў вочы. Нейкiх нараканняў ад мяне вы не пачуеце! Мяне ўсё задавальняе, горад — так трымаць!

Аляксандр Бутрым, начальнiк аддзела па продажы завода "Крышталь":

— У горадзе надаецца належная ўвага добраўпарадкаванню як цэнтральных магiстраляў, так i другасных вулiц. Часам хiба толькi крыху з-пад увагi "выпадаюць" скверы. Напрыклад, побач з кiнатэатрам "Сучаснiк" ёсць цудоўнае месца, дзе, як мне бачыцца, можна было б зрабiць "кiтайскi сад": з альтанкамi, масткамi. У возеры, дарэчы, ёсць рыба. Якое б цудоўнае месца для адпачынку можна было б зрабiць!

На свята горада я пайду, праўда, буду працаваць на выставе. Нiякай рэалiзацыi, дэгустацыi алкагольнай прадукцыi не будзе, мы проста будзем прадстаўляць сваё прадпрыемства, расказваць мiнчанам i гасцям сталiцы аб навiнках вытворчасцi.

Ірына Масько, дырэктар музея Нацыянальнага банка:

— Як жыхарка мiкрараёна, у якiм пражыла ўжо 20 гадоў, радуюся з’яўленню ў iм новых магазiнаў. Але асаблiвы рэспект — i мой, i iншых гараджан — працаўнiкам-азеляняльнiкам. Нiзкi iм паклон! Яны ствараюць у горадзе такую прыгажосць: высаджваюць кветкi, робяць ландшафты, устанаўлiваюць малыя архiтэктурныя формы! Словам, робяць наш горад яшчэ прыгажэйшым. Гэтым уражаны не толькi мы, мiнчане, але i iншаземцы. Я працую з замежнымi дэлегацыямi i бачу, у якiм яны бываюць захапленнi. У нас вельмi прыгожы горад!

А што да нейкiх прапаноў, дык яны датычацца транспарту. Да 18 гадзiн ён ходзiць добра, прынамсi, маршруты, якiмi я карыстаюся, а пасля — радзей. Гавораць, што гэта звязана з рэканструкцыяй станцыi метрапалiтэну — транспарт "перакiнулi" менавiта туды.

Сяргей СТАРЫНАЎ.

Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння сталiца адзначае свята горада, гэткi своеасаблiвы дзень нараджэння. А перад iм прынята наводзiць чысцiню, парадак. І Мiнск у гэтым плане рыхтуец
 
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА

Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика