У Гомелі танчылi!
У Гомелі танчылi!
Святочная атмасфера панавала гэтымi днямi ў горадзе на Сожы. Тут адбылiся пяты Мiжнародны фестываль харэаграфiчнага мастацтва "Сожскi карагод", Дзень горада Гомеля, якому споўнiлася 866 гадоў, i адкрыты сусветны турнiр па спартыўных бальных танцах на Кубак Гомеля "Залатая рысь". То было cвята радасцi для ўсiх, хто удзельнiчаў у iм як выканаўца i хто быў удзячным гледачом. А пачалося яно, а затым i працягвалася ў наступныя днi, з канцэртаў калектываў удзельнiкаў фестывалю ў Палацах культуры горада i адкрытых сцэнiчных пляцоўках усiх чатырох раёнаў i конкурсаў народна-сцэнiчнага, эстраднага танцаў, брэйк-дансу i балетмайстарскiх работ. Па-сапраўднаму ўразiла ўсiх дзейства, якое адбылося на ўрачыстым адкрыццi фестывалю на Цэнтральным стадыёне. Тут парадам прайшлi мастацкiя творчыя калектывы дзевяцi краiн, пасля чаго поле стадыёна запоўнiлi звыш двухсот юных барабаншчыц, якiя сваiмi рухамi i рытмамi ў святле факелаў нiбы дэманстравалi зараджэнне танца першабытнага чалавека. Яшчэ адной "разынкай" стала суперкампазiцыя "Рысавая далiна", створаная 260 юнымi ўдзельнiкамi (ад пяцi да шаснаццацi гадоў) i мясцовай харэаграфiчнай школы. Гэта былi своеасаблiвыя кiтайскiя танцавальныя замалёўкi, якiя нiбы звязвалi ўсiх прысутных з Алiмпiйскiмi гульнямi ў Пекiне. А чаго варта была так званая "беларуская жывая ваза" вышынёй больш як у восем метраў, "запоўненая" 380 студэнткамi, а ля яе "падножжа" спецыяльны, у падсветцы, арэол стваралi яшчэ 207 чалавек у адпаведнай форме. Захапленне ў прысутных выклiкала i так званае жывое табло, i ў выкананнi артыстаў цырка "палёт жураўлiкаў" на вышынi дваццацi метраў. Адным словам, гледачы знаходзiлiся ў палоне фантазiй артыстаў каля дзвюх гадзiн. І яны iм запомняцца надоўга. Гэтак жа, як i спектаклi "Шчаўкунчык" i "Лебядзiнае возера" Дзяржаўнага акадэмiчнага Марыiнскага тэатра з Санкт-Пецярбурга, выступленнi камернага аркестра творчых калектываў дзiцячых школ мастацтваў, зорак беларускай эстрады, пасвячэнне ў кадэты, горад майстроў, баi рыцараў, пачастункi салдацкай кашай з палявой кухнi i шмат яшчэ чаго iншага. Кампетэнтнае журы вызначыла пераможцаў у розных намiнацыях. Гран-пры заваяваў народны ансамбль танца "Калiнка" з горада Навазыбкава Бранскай вобласцi. У лiку лепшых калектываў таксама "Калiнка" з Сургута, "Гомiй" з Гомеля, "гарадзенскiя карункi" з Гродна, "Алексiс" з Мазыра... Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Святочная атмасфера панавала гэтымi днямi ў горадзе на Сожы. Тут адбылiся пяты Мiжнародны фестываль харэаграфiчнага мастацтва "Сожскi карагод&quo
|
|