21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мы мяняемся. Мы ўжо iншыя?

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мы мяняемся. Мы ўжо iншыя?

Спрэчныя нататкі

 

Людзi ў многiм ужо прывыкаюць разлiчваць у асноўным на сябе

 

Калi ў нас уводзiлася "Адно акно", то ў сталiцы хацелi максiмальна палегчыць жыццё чалавеку, якому трэба атрымаць цi аформiць нейкiя дакументы. Падае ён заяву i атрымлiвае неабходныя паперы. Не трэба хадзiць па кабiнетах, абiваць парогi i трацiць час. Гэтае рашэнне атрымала ў грамадстве поўную падтрымку, але...

Можна не сумнявацца, што кожны кiраўнiк горада цi раёна хацеў бы, каб на яго тэрыторыi ўсе "вокны" функцыянавалi спраўна. Але новаўвядзеннем займаюцца супрацоўнiкi аддзелаў, у тым жа "Адным акне" сядзiць жанчына (як правiла) i кажа: "Я стаўлю вас на чаргу i прыйдзеце праз месяц". Заяўнiк пачынае абурацца i чуе: " Вас вунь колькi, а я адна". Чалавек iдзе сам збiраць дакументы i не праз месяц, а за нейкi тыдзень ён будзе мець паперы на руках. Адкрываць жа аддзел "Адно акно", у якiм сядзела б некалькi чалавек i якiя займалiся б зборам дакументаў немэтазгодна, бо гэта дадатковыя фiнансавыя затраты. Ды i не адзiн работнiк, нават калi б i ён вельмi хацеў, не здолее асiлiць усю работу.

Праз некалькi гадоў уся iдэя (падкрэслiваю: выдатная!) з "Адным акном" у многiх месцах вылiлася ў стэнд "Адно акно", якi вiсiць у кожнай бюджэтнай установе, арганiзацыi, у кожным дзяржпрадпрыемстве. На тым планшэце вiсяць пастанова, графiк прыёмаў i тэлефонаў розных начальнiкаў, куды трэба звярнуцца, каб атрымаць нейкую даведку, падаць заяву... І ўсе стэнды ў сваёй большасцi, як блiзняты. Часта адрознiваюцца толькi афармленнем: на адным паперы пад шклом, а на другiм яшчэ i ў рамачках.

Адкрыў аднойчы дзверы ў адну арганiзацыю i ўбачыў у фае, на самым вiдавоку стэнд "Адно акно". Пачаў знаёмiцца i прачытаў, што перад тым, як падаць сюды заяву, неабходна запрасiць дакументы (былi пералiчаны) у "Адным акне" iншай арганiзацыi i ўжо з тымi паперамi прыходзiць да iх.

А бывае, што чалавеку трэба зазiрнуць у тры "акны", каб сабраць тыя дакументы. Улiчыўшы, што iх нiхто адразу не выдасць, то заяўнiк сам абыходзiць кабiнеты i вырашае праблему без "Аднаго акна".

На мiнулым тыднi давялося пабываць у Баранавiцкiм фiлiяле "Брэстдзяржрэгiстр". Заняў чаргу у кабiнет № 2, хоць побач на сцяне вiсiць шыльда "Адно акно", але за стойкай нiкога няма i нiхто каля яе не стаiць — жывая чарга да адчыненых дзвярэй кабiнета № 2. Больш за гадзiну назiраў за работай жанчыны i прыйшоў да высновы, калi б усе так працавалi, то "Адно акно" не патрэбна было б. Вось маладая пара прынесла дакументы на куплены ўчастак (здзiвiла колькасць сабраных папер), але не аказалася ў iх папцы нейкай там даведкi. Маладых можна было б i "адфутболiць".

— Зараз мы паглядзiм у нас, а раптам знойдзем копiю, — супакоiла супрацоўнiца заяўнiкаў i сапраўды, хвiлiн праз дзесяць, сiтуацыя ўладзiлася. А затым зайшлi пенсiянеры i зноў усё спакойна i прыязна.

Калi б у кожнага з нас было пачуццё адказнасцi за свой участак работы, безумоўна, з верху да нiзу, то многiх праблем пазбеглi б. Але тут больш рамантызму...

А зараз успомнiм пра Кнiгу прапаноў i скаргаў, якая ёсць у кожным магазiне.

Зазiрнуў у магазiн адной вядомай у нас абутковай фiрмы. Усё штосьцi не тое, а прадавец i так i гэтак дапамагае — туфлi падабралi. I я папрасiў кнiжку, каб напiсаць падзяку, але прадавец зазiрнула ў кабiнет загадчыцы i сказала, што лепш будзе, калi туды нiчога не пiсаць. Атрымаць Кнiгу прапаноў i скаргаў для падзякi складана, а для скаргi яе трэба адбiваць з боем. I калi пакупнiк не ўедлiвы, то пакiне цiха магазiн.

У горадзе адкрыўся салiдны магазiн сантэхнiкi, у якiм у асноўным прадаецца прадукцыя расiйскiх прадпрыемстваў, хоць ёсць беларуская i з iншых краiн. Магазiн прыватны, выбар тавару вялiкi, але з’явiлiся нараканнi, што не ўсё там на ўзроўнi. Зазiрнуў туды i я, купiў клей, якiм не ўдалася нiчога прыклеiць, пачаў разбiрацца i выявiў, што тэрмiн захоўвання закончыўся год таму. Праз некалькi тыдняў зайшоў у магазiн зноў i ўбачыў, што на палiцах стаiць шмат пратэрмiнаваных тавараў. Напрыклад, фарба, выпушчаная 2000 годзе, з тэрмiнам прыдатнасцi 12 месяцаў, прадаецца ў 2008 годзе — этыкетка ад часу выцвiла, па бляшанцы пайшла iржа, а цана, як за новы тавар.

Вядома ж, ва ўсiм я аказаўся вiнаватым, бо мне няма чаго рабiць, як толькi без справы хадзiць па магазiнах.

Патэлефанаваў у аддзел гандлю гарвыканкама, i калi наступны раз наведаў магазiн, то палiцы былi ўжо паўпустыя — пратэрмiнаваны тавар знiк.

Але хiба няма ў Баранавiчах iнспекцыi па якасцi прадукцыi i стандартызацыi? Ёсць. I сёння яна мае вялiкi штат супрацоўнiкаў. Менавiта гэтая служба павiнна рэгулярна праводзiць рэйды па гандлёвых структурах i сачыць за парадкам. Калi на працягу некалькi месяцаў у магазiне сантэхнiкi прадаваўся пратэрмiнаваны тавар, то атрымлiваецца, што iнспекцыя нешта не даглядзела.

За якасць прадукцыi павiнен адказваць вытворца, гаспадар, прадавец i структура дзяржстандарту. I не пакупнiку весцi барацьбу з бракам i ашуканствам праз Кнiгу скаргаў. Грошы спажыўца, заплачаныя за тавар, павiнны гарантаваць яму якасць.

Дастаткова зазiрнуць у Кнiгу прапаноў i скаргаў, каб убачыць, што ў лепшым выпадку, там на адну скаргу дзесяць падзяк, хвалебных водгукаў, альбо напiсана толькi добрае.

А бывае i так.

Вось адкрываецца прыватны магазiн. Робiцца гэта, напачатку, для вузкага кола людзей. I калi з прэзентацыi выходзяць няхай i не кiраўнiкi мясцовай улады, а супрацоўнiкi аддзелаў цi нейкiх дзяржструктур з пакетамi ў руках, то ў абывацеля гэта выклiкае негатыўныя пачуццi. Тыя прэзенты — нейкая дробязь, але прысутнiчае псiхалагiчны фактар. Калi перасякаюцца шляхi чыноўнiка з прыватнiкам, то гэта ўспрымаецца насцярожана.

Зазiрнём на рынак "Камароўскi" — прадаўцы ветлiвыя i запрашаюць паспрабаваць iх прадукты, купiць нешта. Мы iдзём памiж радоў i выбiраем, нам у галаву не прыходзiць думка пра Кнiгу скаргаў. У пакупнiка вялiкi выбар, а ў прадаўца пагроза не прадаць тавар, а гэта горш, чым скарга ў кнiзе.

I з "Адным акном", па-мойму, атрымалася нешта падобнае. За гады суверэннай Беларусi псiхалогiя былога савецкага чалавека пачала мяняцца, хоць i марудна. Ён ужо больш спадзяецца на сябе, а не на чыноўнiка, на якога не можа ўплываць.

I гэта абнадзейвае.

Сымон Свiстуновiч.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi ў нас уводзiлася "Адно акно", то ў сталiцы хацелi максiмальна палегчыць жыццё чалавеку, якому трэба атрымаць цi аформiць нейкiя дакумен
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика