...
...
Першыя ў Беларусi сучасныя комплексы-робаты паступiлi на ўзбраенне спецыялiстаў СВК "Сакалоўшчына" Верхнядзвiнскага раёна. Робатызаваныя комплексы вытворчасцi галандскай фiрмы "Лiлi" ўсталяваныя на мадэрнiзаванай малочнатаварнай ферме "Лаўрукi". Адзiн комплекс разлiчаны на 70 кароў, пры гэтым яго абслугоўванне ажыццяўляе адзiн аператар. Пад кантролем робата адбываецца не толькi падрыхтоўка i працэс даення, але i кантроль за якасцю малака, фiзiялагiчным станам жывёл, iншыя, у тым лiку найбольш працаёмкiя працэсы (напрыклад, выдаленне гною). У "абавязкi" комплексу ўваходзiць таксама аналiз рацыёну кожнай жывёлiны, разлiк неабходных кармавых дадаткаў i шэраг iншых функцый. Ужо ў 2009 годзе ў цэлым на Вiцебшчыне плануецца абсталяваць такiмi робатамi 10 фермаў, разлiчаных на 1 тыс. галоў кожная. Кiтайскiя ўлады эвакуявалi каля 460 тысяч жыхароў усходняга ўзбярэжжа краiны з-за наблiжэння трапiчнага шторму Сiнлаку, якi раней учынiў шмат шкоды тэрыторыi Тайваня. Нягледзячы на тое, што яго сiла аслабла на шляху да кiтайскага ўзбярэжжа, прагназуецца вецер сiлай 126 кiламетраў у гадзiну, вельмi высокiя хвалi, затапленне прыбярэжных тэрыторый i апоўзнi. У парты правiнцыi Фуцзянь ужо вярнулiся каля 30 тысяч рыбалоўных суднаў. На Тайванi, праз тэрыторыю якога Сiнлаку прайшоў у мiнулыя выхадныя, 13 чалавек былi параненыя i каля 130 тысяч дамоў засталiся без электразабеспячэння. Наступствы ўрагану "Айк" на поўднi ЗША абыдуцца страхавым кампанiям прыкладна ў $15 млрд, паведамляе кампанiя, якая дапамагае страхавальнiкам дакладней вызначыць памер выплат па полiсах. Цяпер "Айк" аслаб да трапiчнага шторму. Напярэдаднi ён выклiкаў затапленнi i разбурэннi ў Тэхасе i Луiзiяне, без электраэнергii засталiся больш за 2,5 млн чалавек, спыненая праца 14 нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў. Колькасць жыхароў Японii, узрост якiх перавалiў за стагоддзе, дасягнула новай рэкорднай адзнакi. На дадзены момант у краiне пражываюць 36 276 чалавек ва ўзросце больш за сто гадоў, 86 працэнтаў з iх — жанчыны. За апошнiя шэсць гадоў колькасць стогадовых японцаў i японак павялiчылася больш чым удвая. Па адзнаках САЗ, пры захаваннi бягучай тэндэнцыi, да 2050 года iх стане каля 1 мiльёна, а iх сацыяльнае i медыцынскае абслугоўванне можа легчы непасiльным цяжарам на бюджэт краiны. У Камсамольску-на-Амуры для затрымання п’янага кiроўцы, якi спрабаваў уцячы ад супрацоўнiкаў ДІБДР, iнспектарам давялося 32 разы страляць на паражэнне. Вадзiцель аўтамабiля Nissаn, якi знаходзiўся ў стане алкагольнага ап’янення, спрабаваў схавацца ад праследавання. Для яго затрымання iнспектары вырабiлi 32 стрэлы (чатыры абоймы) з табельных пiсталетаў Макарава па колах машыны. У вынiку парушальнiк атрымаў раненнi i быў шпiталяваны. У "дзень трох васьмёрак" — восьмага жнiўня 2008 года — у краiне была зарэгiстраваная рэкордная колькасць шлюбаў — больш як 1800. Лiдарам па заключаных у гэты дзень шлюбах стаў Мiнск: сталiчныя ЗАГСы правялi больш за 320 цырымонiй, з iх найвялiкшая колькасць — па 39 пар уступiлi ў шлюб у ЗАГСах Фрунзенскага i Цэнтральнага раёнаў Мiнска. У Мiнскай i Гомельскай абласцях у гэты дзень зарэгiстравана больш як 300 шлюбаў у кожнай вобласцi, 276 пар узялi шлюб у Вiцебскай вобласцi, 226 — у Гродзенскай i 181 — у Брэсцкай абласцях. ПОЎНЫ АБЗАЦНа захадзе Аўстрыi пажылы паляўнiчы паспрабаваў застрэлiць прыпаркаваную машыну, прыняўшы яе за дзiка. 67-гадовы аматар палявання страляў з укрыцця на адлегласцi васьмiдзесяцi метраў ад мэты. Куля прабiла аўтамабiль наскрозь, не прычынiўшы шкоды кiроўцу, якi адпачываў непадалёк. Стралок быў затрыманы палiцыяй, п’яным ён не быў. У горадзе Сагатак (штат Мiчыган, ЗША) бiзнэсмен Стыў Освальд выставiў уладам рахунак на $156 за тое, што ён памыў грамадскую прыбiральню. Пакупнiкi яго крамы паскардзiлiся на стан прыбiральнi. Бiзнэсмен патэлефанаваў кiраўнiцтву горада i неўзабаве прыняўся за чыстку прыбiральнi ўласнаручна. Адмiнiстрацыя горада падзякавала Освальда за праведзеную iм працу, аднак мунiцыпальная рада пакуль не вырашыла, цi будзе плацiць яму за працу. Пасля iнцыдэнту прыбiральню сталi мыць часцей.nМiнiстр юстыцыi Конга распарадзiўся вызвалiць з турмы сталiцы краiны, Кiншасы, змешчаны туды статак коз. Тузiн коз у камеры сталiчнай турмы мiнiстр, да свайго здзiўлення, выявiў падчас чарговай iнспекцыi. Як паведамiлi яму супрацоўнiкi турмы, у камеры козы чакаюць суда, бо жывёлам прад’яўлена абвiнавачванне ў iх уласным незаконным продажы. Мiнiстр пасарамацiў падначаленых за арышт жывёл i адзначыў у сувязi з гэтым iнцыдэнтам, што шматлiкiя палiцэйскiя ў Конга павiнны прайсцi сур’ёзную перападрыхтоўку. Там жа, у Конга, падчас футбольнага матча, адбылiся беспарадкi, у вынiку якiх загiнулi 11 чалавек. У горадзе Бутэмба варатар каманды, якая прайгравала, стаў варажыць на полi, гэта выклiкала сутычкi памiж балельшчыкамi, палiцэйскiя паспрабавалi разагнаць натоўп, але атрымалi ў адказ град з камення. Быў выкарыстаны слезатачывы газ, узнiкла цiсканiна, у вынiку якой загiнулi людзi.nПажарны з амерыканскага горада Нью Бедфард штата Масачусетс выратаваў ад агню кошку, i рэанiмаваў яе праз штучнае дыханне "рот у рот". Паводле слоў выратавальнiка, ён адразу зразумеў, што кошцы неабходная працэдура штучнага дыхання i неадкладна прыступiў да рэанiмацыйных мерапрыемстваў, вынесшы жывёлу на вулiцу. На жаль, двум сабратам чатырохногай шчаслiўкi не пашанцавала — iх выратаваць не паспелi. Астатнiх жывёлiн, якiя знаходзiлiся ў будынку (двух сабак i некалькi вывадкаў жабак) эвакуявалi прадстаўнiкi экстраннай ветэрынарнай службы. Нiхто з людзей пры пажары не пацярпеў. Супермадэль Наомi Кэмпбел пачала працаваць на кухнi ў лонданскiм прытулку для валацуг, адбываючы такiм чынам пакаранне за напад на палiцэйскiх. У чэрвенi гэтага года топ-мадэль была асуджаная да 200 гадзiн грамадскiх работ за ўчынены ёю скандал у самалёце авiякампанii "British Airways", якi скончыўся бойкай з палiцэйскiмi. У вынiку вартавыя парадку, якiх прыгажуня да ўсяго iншага абазвала расiстамi, вывелi 38-гадовую Кэмпбел з самалёта ў наручнiках. Наомi, якую ў свеце моды называюць "чорнай пантэрай", раззлавалася з-за таго, што ў новым тэрмiнале 5 аэрапорта Хiтроў быў згублены яе багаж. Дарэчы, славутая сваiмi скандальнымi выхадкамi супермадэль далёка не ў першы раз сутыкаецца з судовай сiстэмай. Год таму за напад на пакаёўку Кэмпбел давялося пяць дзён мыць падлогу ў гаражы для смеццявозаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першыя ў Беларусi сучасныя комплексы-робаты паступiлi на ўзбраенне спецыялiстаў СВК "Сакалоўшчына" Верхнядзвiнскага раёна. Робатызаваныя ком
|
|