Найбольш папулярныя ўклады — у Br
Найбольш папулярныя ўклады — у Br
Сёлета на пачатак верасня ў пераразлiку на нацыянальную валюту ўклады беларусаў у банках перавысiлi 13 трыльёнаў рублёў, паведамiў карэспандэнту "Звязды" прэс-сакратар Нацянальнага банка Беларусi Мiхаiл Журавовiч. Такiм чынам, за студзень-жнiвень насельнiцтва размясцiла ў банкаўскiя ўклады амаль 2,6 трыльёна рублёў (рост апошнiх склаў 24,6 працэнта). Па-ранейшаму найбольш папулярнымi ў людзей застаюцца дэпазiты ў беларускiх рублях, якiя павялiчылiся з пачатку года на 29 працэнтаў i дасягнулi звыш 8,7 трыльёна рублёў. Уклады ж у замежнай валюце прыраслi на 19,1 працэнта, i цяпер у людзей на дэпазiтах у эквiваленце болей за два мiльярды долараў ЗША. Як падкрэслiваюць у Нацбанку, цiкавасць насельнiцтва да размяшчэння сваiх сродкаў у фiнансавых установах тлумачыцца, у тым лiку, i тым, што апошнiм часам з’явiлiся такiя вiды дэпазiтаў, якiя разлiчаны на асобныя катэгорыi грамадзян, а таксама на пэўныя мэты, з рознымi тэрмiнамi пагашэння i дастаткова гiбкiмi ўмовамi захоўвання. Акрамя таго, з мэтай прыцягнення грошай людзей ва ўклады на доўгi тэрмiн банкамi распрацаваны вiды дэпазiтаў з яшчэ больш выгаднымi ўмовамi захоўвання. Летась уклады насельнiцтва выраслi на 35,2 працэнта, а сёлета, паводле прагнозу галоўнай банкаўскай установы, iх прырост складзе не менш за 31—35 працэнтаў (3,3—3,7 трлн). Ігар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета на пачатак верасня ў пераразлiку на нацыянальную валюту ўклады беларусаў у банках перавысiлi 13 трыльёнаў рублёў, паведамiў карэспандэнту "
|
|