Арэнда стабілiзавалася, але...
Арэнда стабілiзавалася, але...
Попыт на сталiчныя кватэры застаецца на высокiм узроўнi Традыцыйна ў жнiўнi — пачатку верасня ў Мiнску назiраецца чарговая "хваля" ажыятажнага попыту на арэнднае жыллё. Сёлета пiк актывiзацыi будучых кватарантаў быў зафiксаваны ў другой палове жнiўня, калi попыт перавышаў прапанову ў дзясяткi разоў. Паводле iнфармацыi начальнiка аддзела арэнды жылля агенцтва "Час пiк" Сяргея Кадолы, ажыятажны попыт першакурснiкаў амаль цалкам "павымываў" у сярэдзiне жнiўня ў сталiцы ўсе адносна танныя аднапакаёўкi. Новыя варыянты арэнды па рынкавым кошце атрымлiвалi новых гаспадароў амаль iмгненна. Тады ў дзень у службы агенцтваў звярталася больш за 100 клiентаў. Менавiта гэта i падштурхнула цэны на арэнду жылля, а ў вынiку кватаранты былi вымушаны здымаць стандартныя аднапакаёвыя кватэры па 300—320 долараў. Нагадаю, што яшчэ ў чэрвенi можна было адшукаць прымальную аднапакаёўку за 180—200 долараў... Сёння нервовы жыллёвы ажыятаж амаль знiк, але попыт на кватэры застаецца на даволi высокiм узроўнi. Так, цяпер зусiм маленькую кватэру ў старым доме можна адшукаць i за 250 долараў, але плацiць такiя грошы за сапраўды слабенькае жыллё згаджаюцца толькi адзiнкi. Самы распаўсюджаны рэальны кошт арэнды аднапакаёвых кватэр складае 270—300 долараў. Калi клiент хоча здымаць кватэру ў мiкрараёнах па лiнii метро, то цэннiк складае ўжо 300—350 долараў. Студэнты маскiруюцца пад сямейных І сёння большасць заказаў на арэнду жылля агенцтвы нерухомасцi атрымлiваюць з боку студэнтаў. Аднак вопытныя ўладальнiкi кватэр усё часцей адразу i катэгарычна адмаўляюцца ад такiх кватарантаў. Гаспадары жылля не хочуць мець праблем з суседзямi, мiлiцыяй i падатковымi органамi. У гэтым выпадку студэнты былi вымушаны выдумляць розныя хiтрыкi i засяляцца ў шматпакаёвыя кватэры ў якасцi маладой сямейнай пары. Калi студэнты з такiм фiктыўным статусам жывуць у кватэры цiха, то падман могуць нейкi час i не заўважаць. У iншым выпадку буянiстыя студэнты ўжо праз месяц шукаюць сабе новае жыллё. Мiж тым, у новабудоўлях маладых мiкрараёнаў трохпакаёвыя кватэры з вялiкай плошчай прапаноўваюцца цяпер за 400—450 долараў з абавязковай выплатай "камуналкi". А здымаць такiя кватэры згаджаюцца менавiта толькi студэнты. На даволi высокiм цэнавым узроўнi застаецца арэнда асобных пакояў у кватэрах, што знаходзяцца ўздоўж лiнii метро. Але i такiх пакояў сёння на рынку арэнды не хапае. Для аднаго чалавека арэнда асобнага пакойчыка каштуе каля 150 долараў або прапаноўваецца адразу для 2—3 студэнтаў па кошце 70—80 долараў за адно ложка-месца. Эксперты сталiчнага рынку арэнды ўпэўненыя, што гэты сегмент жылля сёлета таннець ужо не будзе. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Попыт на сталiчныя кватэры застаецца на высокiм узроўнi. Традыцыйна ў жнiўнi — пачатку верасня ў Мiнску назiраецца чарговая "хваля" ажыятаж |
|