Навошта дзецям каўбаса? І гарачая вада ў прыбiральнях?
Навошта дзецям каўбаса? І гарачая вада ў прыбiральнях?
Сітуацыя Арганiзацыя харчавання дзяцей у дашкольных установах Лёзненскага раёна знаходзiцца на нездавальняючым узроўнi i не адпавядае зацверджаным нормам. Арганiзацыя харчавання дзяцей у дашкольных установах Лёзненскага раёна знаходзiцца на нездавальняючым узроўнi i не адпавядае зацверджаным нормам.Разлiкi паказваюць, што ўстаноўленыя грашовыя нормы расходаў на харчаванне толькi на палову забяспечваюць кошт набору прадуктаў па iснуючых цэнах. Пры гэтым вызначаная аптовая надбаўка — 20 працэнтаў — на кошт прадуктаў перавышалася. Такiя высновы зрабiлi супрацоўнiкi Камiтэта дзяржаўнага кантролю Вiцебскай вобласцi. Пры праверцы высветлiлася, што выхаванцы ясляў—садка ў аграгарадку Крынкi, напрыклад, у лiпенi атрымалi толькi 8 працэнтаў ад нормы садавiны, палову — сметанковага масла i iнш. Каўбасныя вырабы ў рацыён наогул не ўключалiся! Падобнае становiшча назiраецца i ў iншых аналагiчных установах раёна. У тым жа крынкаўскiм садку кантралёры ўбачылi кубкi фарфоравыя з адбiтымi краямi, ручкамi i трэшчынамi. Пры гэтым у складскiм памяшканнi чамусьцi захоўваўся новы посуд ды ў неабходнай колькасцi. Да прыбiральняў усiх груп i медыцынскага блока ўстановы не падведзена гарачая вада. Пасцельная бялiзна захоўвалася ў падсобным памяшканнi разам з фарбай. У лёзненскiм яслях-садку № 2 "Пралеска" ў падсобным памяшканнi харчаблока падчас вiзiту кантралёраў у кутах была павуцiна, плiтка падлогi пакрыта "шлейфам" бруду... Па вынiках праверак устаноў дашкольнай адукацыi раёна аштрафавалi пяць чалавек. Аляксандр ПУКШАНСКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Арганiзацыя харчавання дзяцей у дашкольных установах Лёзненскага раёна знаходзiцца на нездавальняючым узроўнi i не адпавядае зацверджаным нормам.
|
|