21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

...

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

...

Набярэжную Свiслачы ў Мiнску будуць рэканструяваць у 2009—2010 гадах. Рэканструкцыя будзе датычыцца ўчастка ракi ў цэнтры сталiцы — ад праспекта Незалежнасцi ўздоўж праспекта Пераможцаў. Спачатку будуць праведзеныя iнжынерна-геадэзiчныя i гiдралагiчныя даследаваннi — ранейшыя набярэжныя пабудаваныя ў 1955 годзе з прымяненнем драўляных паляў.

ААТ "Пружанскi кансервавы завод" пашырыла асартымент кансерваванай прадукцыi пад гандлёвай маркай "Пружанскi слоiк". Пад гэтай маркай ужо распачатая вытворчасць кансерваваных пiкуляў i карнiшонаў, працёртых з цукрам ягадаў. У кастрычнiку пачнецца выпуск салатаў, прынцыповым адрозненнем якiх стане акцэнт на арыгiнальныя рэцэптуры.

Асацыяцыя "Сталiчнае таксi" звярнулася ў Мiнгарвыканкам з заяўкай аб рэгiстрацыi новага тарыфу на праезд, аднак прыняцце рашэння па звароце пакуль адкладзенае. Апошняе павышэнне тарыфу на праезд у таксi Мiнска было ў лiстападзе 2007 года — з Br1 тыс. 100 за кiламетр да Br1 тыс. 320. Усяго па вулiцах беларускай сталiцы курсiруюць каля 3,5 тыс. таксi.

У Гродзенскiм заапарку загiнулi двое ваўкоў. Трагедыя адбылася з-за аварыi на цеплатрасе. З прарванай трубы ў жытло трохгадовых драпежнiкаў хлынуў вар, якi абварыў жывёлiн. На працягу некалькiх гадзiн аварыя была лiквiдаваная, аднак за гэты час на тэрыторыi ўстановы ўтварылася штучнае возера з гарачай вадой. Вядзецца разбор. Энергетыкi маюць намер набыць для заапарка iншую пару ваўкоў. А што скажуць абаронцы жывёлаў?

У Мiнску з 1 кастрычнiка ў мiкрараёнах Сухарава i Уручча змяняецца рух грамадскага пасажырскага транспарту. У прыватнасцi, будзе закрыты рух аўтобусных маршрутаў №118 "Сухарава-6 — ДС Кунцаўшчына" i № 151 "ДС Уручча-4 — Рагачоўская". Аўтобусны маршрут № 17 "Сухарава-6 — ДС Кунцаўшчына" будзе рухацца па вул. Кунцаўшчына, вул. Лабанка, вул. Мазурава, вул. Лабанка, вул. Шаранговiча, вул. Акадэмiка Фёдарава, вул. Панчанкi.

Мiнiстр аховы краю (абароны) Лiтвы Юзас Алекас учора падпiсаў указ аб прыпыненнi прызыву на абавязковую воiнскую службу. Мяркуецца праводзiць прызыў толькi на прафесiйную воiнскую службу. Лiтва паставiла за мэту да 2009 года перавесцi армiю на прафесiйную аснову. Апошнiя прызыўнiкi будуць дэмабiлiзаваныя 1 лiпеня 2009 года.

Мiнiстэрства аховы навакольнага асяроддзя Лiтвы адхiлiла прапанову Асацыяцыi па развiццi нерухомасцi паменшыць дапушчальную плошчу кватэры з 34 да 25 кв. м. Справа ў тым, што ў сувязi з рэзкiм ростам у апошнi час цэнаў на ацяпленне i камунальныя паслугi многiя жыхары пераязджаюць у больш эканомныя аднапакаёўкi, прычым многiм пенсiянерам не па кiшэнi i аплата вялiкiх аднапакаёвых кватэр. Прадпрымальнiкi заўважылi гэтую тэндэнцыю i вырашылi будаваць для людзей з нiзкiмi даходамi кватэры ў 25 кв. м. Аднак iх аргументы не былi прынятыя, так як, згодна з вывадамi Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя, тыя, хто жыве ў маленькiх кватэрах (менш за 59 кв. м), адчуваюць сябе горш, чым жыльцы больш прасторных кватэр. Цесныя памяшканнi садзейнiчаюць развiццю дэпрэсii, лiчаць навукоўцы.     ПОЎНЫ АБЗАЦ     У нямецкiм горадзе Дзюсэльдорфе праходзяць судовыя слуханнi па справе 15-гадовага падлетка, якi затапiў пiвам мясцовы стадыён i нанёс тым самым страту ў памеры 142,5 тыс. долараў. Зараз парушальнiку, якi ў 2006 годзе ўчынiў патоп на стадыёне, усяго 15 гадоў, а яго саўдзельнiку — яшчэ менш, што дазволiла апошняму пазбегнуць пакарання. Прабраўшыся на VІР-зону стадыёна, падлетак адчынiў тры краны з пiвам, у вынiку чаго вылiлася больш за 1800 лiтраў напою. З верхнiх месцаў пенiстая вадкасць сцякала на нiжнiя, залiўшы падлогу ўсiх узроўняў стадыёна, канферэнц-залу i нават паркоўкi. Адметны пах быў настолькi моцным, што карыстацца канферэнц-залай змаглi толькi праз год.

nНямецкая аўчарка па мянушцы Бадзi выратавала жыццё свайму гаспадару-амерыканцу, набраўшы тэлефон службы выратавання. Дрэсiраваны сабака змог патрапiць па клавiшах тэлефона 911 i выклiкаць хуткую дапамогу гаспадару, калi таго хапiў удар. Бадзi быў спецыяльна навучаны набiраць патрэбны нумар у тым выпадку, калi гаспадару стане дрэнна. Дыспетчар, якi прыняў званок ад аўчаркi, заявiў, што нават старажылы не прыпомняць выпадку, калi сабака выклiкаў хуткую для свайго гаспадара.

   

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Набярэжную Свiслачы ў Мiнску будуць рэканструяваць у 2009—2010 гадах. Рэканструкцыя будзе датычыцца ўчастка ракi ў цэнтры сталiцы — ад праспекта Незал
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика