Вяскоўцам падарылі... царкву
Вяскоўцам падарылі... царкву
"МТС — аграгарадкам" На мяжы з Расiяй у вёсцы Ляды Дубровенскага раёна стаiць па-свойму ўнiкальная праваслаўная царква. Справа ў тым, што яе будаўнiцтва аплацiла... усяго адна сям’я масквiчоў. І нiякiя яны не багацеі. Проста працавалi ўсё жыццё добрасумленна, адпаведна многага дабiлiся. I вось зрабiлi сваiм землякам цудоўны падарунак. Ён — вельмi сцiплы чалавек, прасiў сваё прозвiшча не тыражаваць у СМI. З’яўляецца адным з кiраўнiкоў вельмi сур’ёзнага расiйскага ведамства. Мае высокае званне — генерал-палкоўнiк. У Лядах i цяпер жыве ягоная мацi. А жонка ў свой час у вёсцы працавала настаўнiцай. Аднойчы прыехаў будучы фундатар да мацi ў госцi i выказаў жаданне царкву пабудаваць. Такiх жа фундатараў i да рэвалюцыi было нямала. А разбурылi старую царкву, што стаяла непадалёк ад цяперашняй, у гады Вялiкай Айчыннай вайны. Вось i ён выканаў тое, што задумаў. Як нам паведамiў настаяцель царквы айцец Васiлiй, будаўнiчыя работы пачалiся ў 2004 годзе. Працавалi тут спецыялiсты з Оршы, Баранi, Горак. Асвяцiлi храм у маi мiнулага года. Знешне i ўнутры невялiчкая драўляная царква вельмi прыгожая. Ахвяруюць царкве як мясцовыя жыхары, так i выхадцы з гэтых мясцiн. Яны ж усё роўна застануцца на ўсё жыццё тутэйшымi. Хто абраз падорыць, хто матэрыяльна дапаможа. I добра, што ў нашы днi ёсць такiя шчырыя людзi, якiя не толькi клапоцяцца аб уласным дабрабыце, але i хочуць нешта карыснае зрабiць для грамадства. Абавязкова прыязджайце ў Ляды, каб убачыць гэтую маленькую царкву. А прама ад яе пешшу ўсяго за некалькi хвiлiн можна дайсцi да суседняй брацкай краiны — Расiйскай Федэрацыi. Вядома, нiхто на празрыстай мяжы не запытае ў вас вiзы. Тут прама ля дарогi вы ўбачыце цiкавы помнiк, што паставiлi ў 1912 годзе ў гонар падзей вайны 1812 года. Надпiс на iм паведамляе, што тут перайшлi мяжу войскi iмператара Напалеона, калi пераможна наступалi ў жнiўнi на Маскву i адступалi ў лiстападзе пасля паражэння. Безумоўна, абаненты МТС — вядучага аператара паслуг мабiльнай сувязi ў нашай краiне, за мяжой, не застануцца без сувязi. Нагадаю, што i ў Расii МТС гарантуе вам надзейнасць сувязi, параўнальна нiзкi кошт званкоў, iльготны роўмiнг. Ды i ў многiх краiнах свету з МТС вы застаняцеся "даступнымi" для тых, хто вам захоча патэлефанаваць. I без праблем здалёк патэлефануеце родным, сябрам. Мо хто з чытачоў захоча падзялiцца сваiмi ўражаннямi, расказаць пра сваю малую Радзiму? Тэлефануйце ў вiцебскi карпункт (тэлефон МТС: 5 107 555). Пiшыце ў рэдакцыю. Мы будзем iмкнуцца прывесцi найбольш цiкавыя з вашых аповедаў у рубрыцы "МТС — аграгарадкам". Да новай сустрэчы разам з МТС! Вядучы рубрыкi Аляксандр ПУКШАНСКI. Фота аўтара. Вёска Ляды, Дубровенскi раён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На мяжы з Расiяй у вёсцы Ляды Дубровенскага раёна стаiць па-свойму ўнiкальная праваслаўная царква. Справа ў тым, што яе будаўнiцтва аплацiла... усяго
|
|