Тыдзень бабінага лета, аднак уначы замаразкi
Тыдзень бабінага лета, аднак уначы замаразкi
Ужо з аўторка тэрыторыя Беларусi трапiць пад уплыў моцнага скандынаўскага антыцыклону, якi выцiсне ад нас воблачнае i дажджлiвае надвор’е на поўдзень Еўропы, паведамiў начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў. У другi дзень тыдня невялiкiя дажджы яшчэ будуць месцамi назiрацца на поўднi краiны. Тэмпература паветра ўдзень 9—16 градусаў. На ўсёй тэрыторыi краiны "дарослае" бабiна лета будзе гаспадарыць з серады да суботы ўключна. Ападкаў у гэтыя днi ўвогуле не прадбачыцца, бо будзе даволi сонечна, толькi месцамi невялiкая воблачнасць. Праўда, уначы халаднавата — тэмпература паветра 3—9 градусаў, месцамi замаразкi ад 0 да мiнус 2 градусаў. Тэмпература паветра ўдзень 12—17 цяпла. Аднак ужо з нядзелi надвор’е зноў пагоршыцца. У гэты дзень да нас завiтае атлантычны цыклон, якi прынясе працяглыя дажджы, месцамi ўзмацненне ветру да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ўначы 5—11, удзень — 8—14 градусаў. Сiноптыкi паведамляюць, што чарговай хвалi бабiнага лета ў пачатку кастрычнiка не прадбачыцца. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ужо з аўторка тэрыторыя Беларусi трапiць пад уплыў моцнага скандынаўскага антыцыклону, якi выцiсне ад нас воблачнае i дажджлiвае надвор’е на поўдзень
|
|