Каб лепш ведалі ў Еўропе
Каб лепш ведалі ў Еўропе
У рамках трэцяга Эканамiчнага форуму краiн Цэнтральнай i Усходняй Еўропы ў аўстрыйскiм горадзе Вельдэнэ адбылася прэзентацыя Мiншчыны. Дзеля гэтага ў Аўстрыю прыбыла прадстаўнiчая дэлегацыя сталiчнага рэгiёна на чале з намеснiкам старшынi Мiнскага аблвыканкама Валерыем Скакуном. У складзе дэлегацыi знаходзяцца кiраўнiкi вядучых прадпрыемстваў, СЭЗ "Мiнск", прадстаўнiкi банкаўскiх i страхавых структур. Для Мiншчыны гэта выдатная магчымасць заявiць аб сабе ў Еўрапейскiм саюзе. Як паведамiла прэс-служба МЗС, у форуме ўдзельнiчаюць федэральны канцлер Аўстрыi Альфрэд Гузенбаўэр, кiраўнiкi рэгiёнаў i мiнiстэрстваў, i гандлёва-прамысловых палат краiн Заходняй i Паўднёва-Усходняй Еўропы, а таксама больш за 250 прадстаўнiкоў дзелавых колаў. Тры днi ў цэнтры iх увагi былi пераважна Беларусь, Расiя i Украiна. Мiнская дэлегацыя таксама наведала шэраг профiльных вытворчасцяў i прадпрыемстваў зямлi Карынтыя ў галiне машынабудавання, лiзiнгавай дзейнасцi, будаўнiцтва. З гэтай зямлёй у Мiншчыны ёсць усе шанцы наладзiць узаемавыгаднае эканамiчнае супрацоўнiцтва. Леанiд Тугарын.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рамках трэцяга Эканамiчнага форуму краiн Цэнтральнай i Усходняй Еўропы ў аўстрыйскiм горадзе Вельдэнэ адбылася прэзентацыя Мiншчыны.
|
|