21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Здаровы бізнэс

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Здаровы бізнэс

Лепшы прадпрымальнiк года Сяргей Казлоў не толькi раiць, але i дапамагае трымаць сябе ў форме

У конкурсе "Лепшы прадпрымальнiк года-2008" лепшым прадпрыемствам у сферы фiзкультурна-аздараўленчых паслуг сёлета стала ўнiтарнае прадпрыемства Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта "Спартыўна-аздараўленчы комплекс "Алiмпiйскi". Выйграць конкурс у гэтай намiнацыi ў Год здароўя не столькi ганарова, колькi складана — да гэтай сферы зараз асаблiвая ўвага i патрабаваннi. Затое прадпрыемства правамерна можа ганарыцца тытулам, атрыманым якраз у свой 10-ы, юбiлейны год. Але, паводле слоў генеральнага дырэктара Сяргея Казлова, галоўнае тое, што паслугi, якiя аказвае САК "Алiмпiйскi", карыстаюцца попытам у насельнiцтва. З кастрычнiка па май трапiць, скажам, у басейн не так i проста — ахвотнiкаў наведваць комплекс у цэнтры горада больш чым дастаткова. А каб трапiць у дзiцячы басейн "Малютка", дзе працуюць групы навучання плаванню, бацькi гатовыя месяцамi чакаць у чарзе.

 

— Сяргей Сяргеевiч, вiншуем вас з узнагародай. Раскажыце падрабязней, як выйгралi конкурс.

У конкурсе "Лепшы прадпрымальнiк года-2008" лепшым прадпрыемствам у сферы фiзкультурна-аздараўленчых паслуг сёлета стала ўнiтарнае прадпрыемства Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта "Спартыўна-аздараўленчы комплекс "Алiмпiйскi". Выйграць конкурс у гэтай намiнацыi ў Год здароўя не столькi ганарова, колькi складана — да гэтай сферы зараз асаблiвая ўвага i патрабаваннi. Затое прадпрыемства правамерна можа ганарыцца тытулам, атрыманым якраз у свой 10-ы, юбiлейны год. Але, паводле слоў генеральнага дырэктара Сяргея Казлова, галоўнае тое, што паслугi, якiя аказвае САК "Алiмпiйскi", карыстаюцца попытам у насельнiцтва. З кастрычнiка па май трапiць, скажам, у басейн не так i проста — ахвотнiкаў наведваць комплекс у цэнтры горада больш чым дастаткова. А каб трапiць у дзiцячы басейн "Малютка", дзе працуюць групы навучання плаванню, бацькi гатовыя месяцамi чакаць у чарзе.

 

— Сяргей Сяргеевiч, вiншуем вас з узнагародай. Раскажыце падрабязней, як выйгралi конкурс.

— Хоць конкурс i называецца "Лепшы прадпрымальнiк года", ацэньваецца не кiраўнiк, вядома ж, а прадпрыемства.

— Якiя аспекты ў рабоце прадпрыемства ацэньваюцца пры вызначэннi лепшых?

— Стан базы, эфектыўнасць працы, эканамiчны складнiк, рэнтабельнасць, колькасць працуючых на прадпрыемстве, сярэднямесячны заробак работнiкаў.

— I якiм чынам дасягаецца высокая рэнтабельнасць вашага прадпрыемства?

— За кошт гiбкай цэнаўтваральнай палiтыкi. А ў першую чаргу — шырокi спектр паслуг, якiя пастаянна растуць i развiваюцца. Гэта басейн, якi працуе тут даўно, гэта спартыўна-аднаўленчыя цэнтры з саўнамi, гэта ўнiкальны ў рэспублiцы адкрыты басейн з мiнеральнай вадой, якая здабываецца прама на тэрыторыi комплексу са свiдравiны глыбiнёй 500 метраў. Вада ўнiкальная па складзе — не хапае ўсяго аднаго цi двух кампанентаў, каб яна была падобная да марской. Гэта паслугi фiтнэс-залаў, танцавальных залаў, бiльярд на тэрыторыi "Алiмпа", арыентаваны на моладзь i студэнтаў, гэта i спартыўныя залы па валейболе i мiнi-футболе. Да зiмы мы падрыхтавалi i адкрытую лядовую пляцоўку i памяшканне для пракату канькоў. Мы пастаянна ствараем новыя паслугi, як толькi бачым, што яны сталi папулярныя ў насельнiцтва...

— Ваш комплекс выкарыстоўваецца i нацыянальнымi камандамi для падрыхтоўкi да мiжнародных спаборнiцтваў i Алiмпiйскiх гульняў...

— САК "Алiмпiйскi" — база падрыхтоўкi нацыянальных камандаў па водных вiдах спорту — плаванне, сiнхроннае плаванне, скачкi ў ваду i воднае пола. Рэзерв — юнiёрскiя зборныя каманды — рыхтуюцца на нашых футбольных палях. Сёлета сумесна з федэрацыяй футбола мы ўвялi новае футбольнае поле са штучным пакрыццём i сiстэмай падагрэву, асвятленнем. Поле выкарыстоўваецца зборнымi камандамi — маладзёжнымi, юнiёрскiмi, юнацкiмi, таксама камандай "Суворавец" сувораўскага ваеннага вучылiшча. Астатнi час займаюць айчынныя футбольныя клубы — "Дынама", МТЗ-РIПА, БАТЭ — хто паспее. Тут праводзяцца i матчы чэмпiянату рэспублiкi па футболе ў першай лiзе. Два гады таму мы адкрылi гасцiнiцу для спартсменаў, кавярню "Акваторыя", што дазваляе праводзiць замкнуты цыкл — спартсмены ў нас жывуць, харчуюцца i трэнiруюцца. Валейбалiсты займаюцца ў "Алiмпе" — у нас выдатны трэнiровачны зал з сучасным нарвежскiм пакрыццём. Жаночая зборная па валейболе, якая цяпер выйшла ў фiнал чэмпiянату Еўропы, выкарыстоўвае наш зал i спартыўна-аднаўленчы комплекс як асноўную базу падрыхтоўкi.

— Звернемся ўсё ж да больш шырокага кола спажыўцоў вашых паслуг. Цi iснуюць скiдкi для аматараў здаровага ладу жыцця?

— Прадпрыемства цалкам гаспадарчаразлiковае. Нiякiх iльгот на цяпло, энергарэсурсы, падатковых iльгот i датацый з бюджэту яно не мае. Таму цэны дыктуе рынак. Калi я бачу, што ў касы чэргi i народу хапае, а так яно звычайна i бывае з кастрычнiка па май, то цэны мы не знiжаем. З падаражэннем цепла- i энергарэсурсаў i мы вымушаны iсцi на павышэнне цаны. Але стараемся ўтрымацца на такiм узроўнi, каб нашы цэны i паслугi былi даступныя масаваму спажыўцу. Цяпер пра скiдкi. Яны iснуюць для неабароненых слаёў насельнiцтва — для студэнтаў, пенсiянераў — гэта 30-працэнтнае змяншэнне цаны, для iнвалiдаў — 50-працэнтнае. А цяпер у басейне праходзiць акцыя: сеанс плавання ў вераснi каштуе ўсяго пяць тысяч рублёў — амаль 50-працэнтная скiдка для ўсiх аматараў здаровага ладу жыцця. Мы пайшлi на гэта, улiчваючы Год здароўя, алiмпiйскi год i наша жаданне, каб людзi восенню не ад грыпу i прастуды пакутавалi, а аздараўлялiся. Многiя, вядома ж, здзiўленыя такiм цэнам — нiдзе ў горадзе нiжэйшых няма.

Яшчэ адна эксклюзiўная паслуга — дзiцячыя групы навучання плаванню ў дзiцячым басейне "Малютка". Дзяцей з пяцi гадоў (з чатырох у выглядзе выключэння) мы прымаем у суботу i нядзелю на 45-хвiлiнныя сеансы. Дзецi, пазаймаўшыся з iнструктарам чатыры месяцы, упэўнена трымаюцца на вадзе. У вераснi мы пачынаем прадаваць абанементы, а бацькi тэлефануюць з лета, ледзь не ў чаргу запiсваюцца, як у старыя добрыя часы за дэфiцытам. Групы эфектыўныя, з традыцыяй. Праз чатыры месяцы дзецi плаваюць i летам з iмi можна спакойна ехаць адпачываць.

— Што яшчэ выгадна вылучае ваш комплекс?

— Наш мiнеральны басейн з даўняй гiсторыяй — ён пабудаваны ў 1967 годзе, цяпер прайшоў поўную рэканструкцыю. З аднаго боку, ён захаваў усе старыя працэдуры, якiя мiнчане любiлi, але ўсё стала сучасным, камфортным, i адпавядае еўрапейскiм стандартам. З’явiлася новая мармуровая плiтка, лаўкi з падагрэвам. Яшчэ адзiн наш плюс — месцазнаходжанне. Нам пашанцавала знаходзiцца памiж Паркам Чалюскiнцаў i Батанiчным садам — у месцы з добрай экалогiяй i ў цэнтры горада. Выдатна, што ў нялёгкiя 90-я ўсё гэта было захавана, а не пайшло пад элiтную забудову. Цяпер наша задача — захаваць гэту ўнiкальную тэрыторыю ў 17 гектараў з лесапаркавай зонай. Мы забаранiлi тут аўтамабiльны рух, зрабiлi пешаходную зону, сёлета падчас суботнiку алiмпiйскiя чэмпiёны пасадзiлi фруктовы сад з сотнi дрэў.

Канкурэнцыя не дазваляе спыняцца на дасягнутым. На наступны год мы адкрыем стадыён пляжнага спорту, бо гэта цяпер набiрае папулярнасць — па пляжным валейболе, футболе i гандболе пачалi праводзiцца нават чэмпiянаты свету. Насупраць стадыёна пляжных вiдаў спорту будзе пабудавана тры адкрытыя тэнiсныя корты. Я вывучаў гэтыя тэндэнцыi — адкрытыя корты летам занятыя лепш, чым закрытыя. Пра каток я ўжо ўзгадваў, а летам мы пастараемся прыцягнуць туды ролераў — адкрыем пракат, паставiм туды горкi — магчыма, спрацуе i гэта.

— Застаецца пажадаць вам поспехаў i перамог.

Алена АЎЧЫННIКАВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лепшы прадпрымальнiк года Сяргей Казлоў не толькi раiць, але i дапамагае трымаць сябе ў форме
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика