На нашых вуліцах тралейбус будучынi?
На нашых вуліцах тралейбус будучынi?
Суперсучасны тралейбус упрыгожвае вулiцы Мiнска толькi сваiм выглядам. Новую мадэль чацвёртага пакалення з прыгожым дызайнам выпусцiў "Белкамунмаш". Канструктары выкарысталi зусiм новыя прынцыпы ў машынабудаўнiцтве. Напрыклад, для зручнасцi пасажыраў на iнвалiдных калясках ёсць магчымасць карыстацца пандусам. Салон машыны даволi ўтульны, камфартабельны, са зручнымi сядзеннямi, спецыяльнымi месцамi для iнвалiдаў. Новая машына ўдвая больш эканамiчная за сваiх папярэднiкаў. Вадзiцель супертралейбуса Андрэй Мякiнчык расказаў, што тут створаны добрыя ўмовы для работы: клiмат-кантроль, кандыцыянер, поўнае iнфармаванне аб стане машыны. Пакуль iдзе абкатка навiнкi. Праехаць, ацанiць новую прыгожую машыну маюць магчымасць пасажыры маршрута № 3 — "Чыгуначны вакзал — Ангарская". Марыя ЖЫЛІНСКАЯ, фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новую мадэль чацвёртага пакалення з прыгожым дызайнам выпусцiў "Белкамунмаш". Канструктары выкарысталi зусiм новыя прынцыпы ў машынабудаўнiц
|
|