21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Каньяку! І паболей

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каньяку! І паболей

Кіраўнiк дыпмiсii Арменii ўпэўнены, што пастаўкi гэтага напою ў Беларусь можна было б i павялiчыць

Пасол Алег Есаян назваў слынны на ўвесь свет армянскi каньяк асноўным элементам экспарту ў Беларусь. Побач з вiном, вiнаматэрыяламi i мiнеральнымi водамi...

Ён удакладнiў, што пастаўкi варта было б пашырыць i ў плане колькасцi прадукцыi, i ў плане яе асартыменту. Кiраўнiк дыпламатычнага прадстаўнiцтва таксама выказаў жаданне, каб гэта пытанне стала прадметам абмеркавання падчас сустрэчы кiраўнiкоў нашых краiн.

У канцы апошняга восеньскага месяца можна чакаць вiзiту ў Беларусь Эдуарда Налбандзяна — кiраўнiка Мiнiстэрства замежных спраў Арменii. Ён прыбудзе па запрашэннi свайго калегi — мiнiстра Сяргея Мартынава. Напрыканцы года, мяркуецца, пройдуць чарговыя пасяджэннi беларуска-армянскай мiжурадавай камiсii па гандлёва-эканамiчным супрацоўнiцтве i камiсii па мiжпарламенцкiм супрацоўнiцтве. Спадар Есаян выказаў спадзяванне, што гэтыя мерапрыемствы дадуць новы стымул палiтычнаму, эканамiчнаму i культурнаму супрацоўнiцтву дзвюх дзяржаў, услед за iмi пройдуць, мабыць, сустрэчы на высокiм i найвышэйшым узроўнях.

Аб якiх вынiках узаемадзеяння можна казаць ужо сёння? Безумоўна, аб узаемным таваразвароце, якi за апошнiя тры гады падвоiўся (i, паводле iнфармацыi Алега Есаяна, перасягне да канца года суму ў 30 млн долараў). Аб прававой базе, якую ўтвараюць 64 заключаныя дагаворы i пагадненнi... Пакрысе развiваецца мiжведамаснае i мiжрэгiянальнае супрацоўнiцтва, узяць хоць бы гарады-пабрацiмы — Жодзiна i Каджаран, а таксама вiзiт дэлегацыi Мiнскай вобласцi ў адну з абласцей Арменii. На тэрыторыi Арменii створанае сумеснае прадпрыемства "Прамаграсэрвiс", заснавальнiкам якога з беларускага боку выступiла кампанiя "Прамагралiзiнг".

— У кастрычнiку пачнецца пастаўка прадукцыi, — запэўнiў кiраўнiк дыпламатычнай мiсii.

У Арменiю будуць пастаўляць беларускiя трактары, МАЗы, лiдскiя аўтобусы, дарожную тэхнiку, шыны. За кошт гэтага плануецца iстотна павялiчыць аб’ём узаемнага тавараабароту. Другiм важным крокам стане адкрыццё ў Арменii сэрвiснага цэнтра. Ён возьме на сябе не толькi абслугоўванне пастаўленай айчыннай тэхнiкi, але i капрамонт той, якой карыстаюцца ў краiне з даўнiх часоў.

Пасол спадзяецца i на развiццё сувязяў у сферы турызму. Ён паведамiў, што сёлета ў Беларусi пабывалі 322 армянскiя турысты.

Не засталося без увагi i "карабахскае" пытанне:

— Арменiя цвёрда прытрымлiваецца неабходнасцi мiрнага мiжнародна-прававога ўрэгулявання карабахскай праблемы. Таму што iншага шляху вырашэння падобных канфлiктаў проста няма, — падкрэслiў дыпламат. — I нядаўнiя падзеi на Каўказе дастаткова ярка паказалi, што ўчарашнi "замарожаны" канфлiкт сёння можа быць нават вельмi гарачым.

Выхад Грузii з СНД, на думку пасла, асаблiвага ўрону Садружнасцi не нанясе, хоць, безумоўна, i не ўзмацнiць яго. "Прыкметных зрухаў у адмоўны бок не адбудзецца", — выказаў меркаванне Алег Есаян. Ён заўважыў, што Грузiя падпiсала менш чым палову дакументаў Садружнасцi, а ратыфiкавала i таго менш — палову падпiсаных. Аднак пры гэтым, аб’явiўшы аб выхадзе з СНД, краiна абяцала выконваць раней узятыя абавязкi. "I гэта ўжо добра", — рэзюмаваў пасол.

Спадар Есаян у чарговы раз выказаў удзячнасць за тое, што ў Беларусi спакойна пражывае i працуе армянская суполка — адна з самых шматколькасных у краiне. "Дружба народаў у Беларусi з’яўляецца нацыянальным багаццем, гэта асноватворны фактар стабiльнасцi ў краіне", — падкрэслiў пасол. Для Арменii гэта пытанне актуальнае таму, што дзве трэцi насельнiцтва, як праiнфармаваў спадар Есаян, пражывае за межамi радзiмы. Нездарма ж у хуткiм часе (з першага кастрычнiка) у дзяржаве пачне работу новае мiнiстэрства — па справах дыяспары.

Ала МАЧАЛАВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнiк дыпмiсii Арменii ўпэўнены, што пастаўкi гэтага напою ў Беларусь можна было б i павялiчыць
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика