Мілiцыя Мiнска раiць гараджанам мяняць дзвярныя замкi кожныя пяць гадоў
Мілiцыя Мiнска раiць гараджанам мяняць дзвярныя замкi кожныя пяць гадоў
Дзвярны замок, якi выкарыстоўваецца ў кватэры больш за 5 гадоў, не здольны забяспечыць бяспеку ў вынiку старэння i зносу механiзма. Аб гэтым паведамiў намеснiк начальнiка мiлiцыi грамадскай бяспекi (МГБ) ГУУС Мiнгарвыканкама Раман Мельнiк на прэс-канферэнцыi ў мэрыi. Выказваючы рэкамендацыi па захоўваннi маёмасцi, ён заклiкаў гараджан не эканомiць на дзвярных запорах, патлумачыўшы, што ўзламаць стары замок з павышанай сакрэтнасцю па заканчэннi тэрмiну для зламыснiка не складана. Гэта датычыцца злачынстваў, якiя ўчыняюцца шляхам падбору ключа або iншых прылад. Такую ж параду прадстаўнiк сталiчнага ГУУС даў i ў дачыненнi да ўваходных дзвярэй: "Калi драўляныя дзверы не мянялiся з моманту пабудовы дома, не трэба быць спецыялiстам, каб зразумець, што яны не могуць засцерагчы ад кватэрнага крадзяжу". Паводле слоў Рамана Мельнiка, дзейсным спосабам абароны свайго жылля з’яўляецца ўстаноўка металiчных дзвярэй, вялiкi выбар якiх сёння прапаноўвае рынак. Самым жа надзейным метадам ён назваў выкарыстанне тэхнiчных сродкаў аховы. У цэлым, у Мiнску за студзень — жнiвень сёлета колькасць крадзяжоў з жылых памяшканняў знiзiлася на 35 працэнтаў у параўнаннi з аналагiчным перыядам мiнулага года i склала 2 тыс. У сярэднiм у горадзе штодня ўчыняецца 12 кватэрных крадзяжоў, трэць з якiх раскрываецца. Найбольш частыя крадзяжы ў спальных раёнах сталiцы — Заводскiм, Маскоўскiм, Фрунзенскiм. Аксана ШЫКУЦЬ, БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзвярны замок, якi выкарыстоўваецца ў кватэры больш за 5 гадоў, не здольны забяспечыць бяспеку ў вынiку старэння i зносу механiзма. Аб гэтым паведамiў
|
|