Дзень без аўтамабіля!
Дзень без аўтамабіля!
Кiраўнiкi ўсiх 20 прадпрыемстваў, якiя ўваходзяць у структуру рэспублiканскага аўтатранспартнага ўнiтарнага прадпрыемства "Вiцебскаблаўтатранс", дабiралiся ўчора на працу пешшу, пакiнуўшы службовыя i асабiстыя аўтамабiлi, цi на грамадскiм транспарце. Такiм чынам яны адзначылi Дзень без аўтамабiля, паведамiлi на прадпрыемстве. На працягу дня складана вызначыць, наколькi актыўна жыхары Прыдзвiнскага краю ўсвядомiлi неабходнасць падтрымаць акцыю. Тым не менш у Вiцебску пасажырапаток у гэты дзень павялiчыўся, адзначылi ў "Вiцебс-каблаўтатрансе". Дадатковыя аўтобусы ў гэты дзень на лiнii не накiроўвалiся, таму што ўсе маршруты цалкам укамплектаваныя патрэбнай колькасцю аўтатранспарту, дадалi на прадпрыемстве. Праблема забруджвання паветра транспартам актуальная для Вiцебска. Паводле даных гарадской iнспекцыi прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя, ад перасоўных крынiц забруджвання ў атмасферу абласнога цэнтра паступае каля 19 тыс. тон забруджвальных рэчываў у год. У выпадку поўнага спынення транспарту ў горадзе на адзiн дзень колькасць шкодных выкiдаў знiзiцца на 0,01 працэнта ад гадавога аб’ёму. Сяргей КОЧАТАЎ, БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiкi ўсiх 20 прадпрыемстваў, якiя ўваходзяць у структуру рэспублiканскага аўтатранспартнага ўнiтарнага прадпрыемства "Вiцебскаблаўтатранс&qu
|
|