Даражэй, але сёння. Танней, але заўтра
Даражэй, але сёння. Танней, але заўтра
Выпрабавана на сабе
Людзей, якія ўдзельнiчаюць у дарожным руху, можна падзялiць на тры атэгорыi — вадзiцелi, пасажыры i пешаходы. Прычым шмат каму даводзiцца рэгулярна выконваць кожную з гэтых "роляў", i ацэнкi тут зусiм неаднолькавыя. Вось толькi некаторыя ўражаннi карэспандэнта "Звязды". З пункту гледжання вадзiцеля... Кожны паважаючы сябе, iншых удзельнiкаў дарожнага руху i, вядома ж, станцыю тэхагляду вадзiцель павiнен клапацiцца аб нармальным стане сваiх "колаў". Напрыклад, у транспартным сродку ёсць такая дэталь, як паветраны фiльтр. Гэта не надта ўжо i складаны, у параўнаннi з iншымi, канструктыўны элемент аўтамабiля, аднак вельмi важны. У прыватнасцi, ад яго стану залежыць расход палiва i таму, каб разам з выхлапнымi газамi ў паветра не выкiдвалiся i вашы грошы, фiльтр трэба своечасова мяняць. Здавалася б, што за праблема... У кожным буйным горадзе, i Гродна тут не выключэнне, дзясяткi гандлёвых пунктаў з проста каласальным асартыментам аўтазапчастак: выбiрай блiжэйшую ад дома цi гаража i ўсё на гэтым. Але, аказваецца, не ўсё так проста. У першым магазiне фiльтра ў наяўнасцi не было, аднак "пад заказ" яго маглi даставiць дзён праз дзесяць. Кошт — 48 тысяч рублёў. Накiроўваюся ў другую краму. Там можна было набыць фiльтр адразу ж, але для гэтага маё матэрыяльнае становiшча павiнна было пагоршыцца ажно на 61 тысячу рублёў. Шукаем далей. У наступным гандлёвым пункце рука ўжо пацягнулася за кашальком, паколькi здалося, што танней за 47 тысяч рублёў нiдзе не будзе. Ды i без заказу, не трэба чакаць. І ўсё ж вырашыў зрабiць яшчэ адну спробу. У гэтай краме фiльтр каштаваў 31 тысячу рублёў, праўда, трэба было пачакаць да заўтра, калi прыйдзе машына з таварам. Зрэшты, у падобнай сiтуацыi не выключана, што скупы плацiць двойчы. Хоць i даражэйшае, як патлумачыў "па сакрэце" адзiн з гандляроў аўтазапчасткамi, не абавязкова больш якаснае. А адсюль i выснова: купляць у правераных практыкай пунктах, у людзей, якiя нiколi вас не падводзiлi. А вось дзе няма сэнсу шукаць больш выгадныя для вашага бюджэту варыянты, дык гэта на аўтазаправачных станцыях. Палiва ўсюды каштуе аднолькава, а дынамiка цэнаў вядома якая. Псiхалагiчна вы да гэтых павышэнняў ужо падрыхтаваныя, бо прызвычаiлiся, што кошт нафты на сусветных рынках у апошнiя гады пастаянна ставiць рэкорды. Але вось па тэлебачаннi — сенсацыя: раптам нафта пачынае таннець. Для кагосьцi — праблема, а аўтааматар быццам бы i павiнен быць у выйгрышы. Аднак у цэннiкаў на аўтазапраўках свая, невядомая дылетантам у галiне нафтабiзнэсу логiка... ...Пасажыра Еду ў "маршрутцы" i ў чарговы раз пераконваюся, што ўмовы працы вадзiцеля даволi няпростыя. Адной рукой трэба трымаць руль, а другой — браць ад пасажыраў грошы i вяртаць рэшту. У аўтобусах i тралейбусах так не робяць, абiлечванне праводзiцца на прыпынках перад пачаткам руху, а тут чамусьцi можна, звычайная рэч. Хоць, вядома ж, такая сiстэма зусiм не дапамагае шафёру сканцэнтраваць увагу на дарожнай сiтуацыi. А яна з кожным годам, асаблiва ў буйных гарадах, становiцца ўсё больш складанай, бо павялiчваецца колькасць аўтамабiляў. У Севастопалi, да прыкладу, у дадзенай сiтуацыi вадзiцелi не рызыкуюць. Плата за праезд бярэцца з пасажыраў на прыпынках пры выхадзе з мiкрааўтобуса i гэта не стварае нiякiх затрымак, хутка i зручна для ўсiх. Госцi Севастопаля звяртаюць увагу i на тое, што ў апошнiя гады актыўна абнаўляецца парк "маршрутак". I наўрад цi магчыма сiтуацыя, калi мiкрааўтобус застаецца без... дзвярэй. Менавiта так здарылася аднойчы з аўтарам гэтых радкоў, калi па завяршэннi паездкi ён паспрабаваў зачынiць дзверы, а яны ўзялi ды i саскочылi са свайго месца. I добра яшчэ, што гэты даволi салiдны па вазе кампанент транспартнага сродку не пакалечыў мне ногi. А далей... Думаеце, вадзiцель адразу ж кiнуўся да пасажыра з прабачэннямi? Не, ён пайшоў у атаку, маўляў, трэба ўмець зачыняць дзверы i гэта па маёй вiне ў яго будзе парушаны графiк руху. Супакоiўся толькi тады, калi пачуў прапанову выклiкаць на месца здарэння спецыялiстаў адпаведных кантралюючых органаў, якiя б разабралiся, цi меў права аўтамабiль выязджаць на лiнiю ў такiм тэхнiчным стане. ...Пешахода Сярод славянаў ёсць такое паняцце, як вадзiцельская салiдарнасць. Яна праяўляецца ў тым, што сустрэчнаму транспарту сiгналiзуюць фарамi аб знаходжаннi на трасе супрацоўнiкаў ДАI, а значыць, трэба быць пiльным, не парушаць хуткасны рэжым i iншыя правiлы дарожнага руху. Аднак цi заўсёды такiя папярэджаннi на карысць парадку на дарогах? Наколькi дысцыплiнуюць яны вадзiцеля, якi з вашай дапамогай пазбегнуў штрафных санкцый? Аб гэтым падумалася пасля нядаўняга здарэння на адным з пешаходных пераходаў абласнога цэнтра, якое не зарэгiстравана ў Дзяржаўтаiнспекцыi, але надоўга застанецца ў маёй памяцi. Зялёны сiгнал святлафора, раблю некалькi крокаў i раптам... Ледзь не пад самым носам на шалёнай хуткасцi праносiцца машына. Да бяды было так блiзка, што цяпер разумееш пешаходаў, асаблiва пажылых людзей, якiя, хоць i маюць права перайсцi праезную частку, але чакаюць, пакуль будуць "задаволеныя" ўсе аўтамабiлi. Разумееш i тое, што нельга быць салiдарным з тымi, хто iгнаруе нормы паводзiнаў на дарогах, паколькi гэта пагражае жыццю не толькi самога парушальнiка. Барыс ПРАКОПЧЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Людзей, якія ўдзельнiчаюць у дарожным руху, можна падзялiць на тры атэгорыi — вадзiцелi, пасажыры i пешаходы. Прычым шмат каму даводзiцца рэгулярна в
|
|