21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

"Жывая" вакцына мае свае перавагі

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Жывая" вакцына мае свае перавагі

627 тысяч дозаў жывой iнтраназальнай вакцыны i 12 тысяч дозаў iнактываванай вакцыны "Грыпол" закуплена сёлета за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту для правядзення бясплатнай процiгрыпознай iмунiзацыi асобаў з груп высокай рызыкi развiцця постгрыпозных ускладненняў i высокай рызыкi iнфiцыравання.

Да групы высокай рызыкi развiцця цяжкiх наступстваў у вынiку перанесенага захворвання на грып адносяцца асобы з хранiчнымi захворваннямi дыхальнай, сардэчна-сасудзiстай сiстэм, эндакрыннай сiстэм, з парушэннямi функцыi нырак цi гемаглабiнапатыяй, з iмунадэфiцытамi, у тым лiку ВІЧ-iнфiцыраваныя, i асобы, што праходзяць iмунасупрэсiўную тэрапiю, дзецi i падлеткi, якiя знаходзяцца на працяглай аспiрынатэрапii, i асобы ва ўзросце за 65 гадоў. Да групы высокай рызыкi iнфiцыравання адносяцца асобы, якiя з-за сваёй прафесiйнай дзейнасцi маюць высокую верагоднасць захварэць на грып: гэта медыцынскi персанал, персанал дамоў дзiцяцi, дзiцячых дамоў, школ-iнтэрнатаў, работнiкi птушкаперапрацоўчых прадпрыемстваў, ветэрынарныя работнiкi, арнiтологi i некаторыя iншыя.

Як патлумачыла ў гутарцы з журналiстам "Звязды" загадчыца аддзялення iмунапрафiлактыкi i эпiд-нагляду за паветрана-кропельнымi iнфекцыямi Рэспублiканскага цэнтра гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя Веранiка Шымановiч, расiйская iнактываваная вакцына "Грыпол", якая не ўтрымлiвае жывых вiрусаў i ўводзiцца ў арганiзм з дапамогай iн’екцыi, прызначаецца для вакцынацыi дзяцей ва ўзросце да трох гадоў. А "жывая" грыпозная вакцына прызначаецца для больш старэйшых дзяцей, а таксама для дарослых. Яна рыхтуецца з вакцынных штамаў, рэкамендаваных Сусветнай арганiзацыяй аховы здароўя на будучы эпiдсезон, таксама як i iнактываваная вакцына. Але жывая вакцына ўводзiцца шляхам распылення ў насавыя хады (фактычна яна паўтарае шлях, якiм вiрус трапляе ў арганiзм чалавека), што дазваляе сфармiраваць мясцовы iмунiтэт на слiзiстай носа — уваходных дзвярах для рэспiраторных вiрусных iнфекцый. Да таго ж для дзяцей увядзенне вакцыны шляхам распылення ў насавых праходах з’яўляецца менш траўматычным, чым увядзенне з дапамогай уколу.

Па словах Веранiкi Шымановiч, дадаткова вакцыны будуць закупляцца для правядзення бясплатнай вакцынацыi i за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў. Так, напрыклад, у сталiцы плануецца закупiць за кошт гарадскога бюджэту яшчэ 43 тысячы дозаў процiгрыпознай вакцыны. Да таго ж, як i ў папярэднiя гады, у беларусаў, якiя не могуць прэтэндаваць на бясплатную прышчэпку, але таксама хочуць абаранiцца ад грыпу, будзе магчымасць зрабiць прышчэпку за ўласны кошт. Як сведчыць вопыт апошнiх гадоў, асаблiвы iнтарэс да платнай вакцынацыi праяўляюць фiрмы, арганiзацыi i прадпрыемствы, якiя спрабуюць такiм чынам мiнiмiзаваць будучыя эканамiчныя страты.

Беларускiя спецыялiсты сцвярджаюць, што дазволiць сабе ахапiць бясплатнай iмунiзацыяй усё насельнiцтва, не можа сёння нiводная, нават заможная краiна свету. Паводле меркавання спецыялiстаў Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя, для таго, каб рэальна ўплываць на эпiдпрацэс, неабходна вакцынаваць да 95 працэнтаў насельнiцтва краiны. Мiж iншым, дзеяння вакцыны хапае толькi на адзiн эпiдсезон. Кожны год антыгенны склад вакцыны змяняецца з улiкам прагнозаў Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя на будучую эпiдэмiю для кожнага з паўшар’яў.

Медыкi папярэджваюць, што самыя безабаронныя перад грыпам — старыя людзi i дзецi. У першых iмунная сiстэма ўжо "зношаная", а ў другiх — яшчэ знаходзiцца ў працэсе фармiравання. Да таго ў кожнага дарослага чалавека маюцца клеткi iмуналагiчнай памяцi, i калi ён хоць аднойчы быў iнфiцыраваны пэўным штамам вiруса грыпу, то ў наступны раз будзе да сустрэчы з iм падрыхтаваны. А ў немаўлят такiх клетак няма, таму iм пажадана рабiць прышчэпкi ад грыпу.

Паводле папярэднiх эпiдпрагнозаў, чакаць прыходу грыпознай хвалi на тэрыторыю Беларусi трэба напрыканцы студзеня — лютым. Гэта для беларусаў традыцыйна самы "грыпозны час". Праўда, у асобныя гады эпiдэмiя ахоплiвала тэрыторыю Беларусi ў лiстападзе-снежнi цi затрымлiвалася са сваiм прыходам да сакавiка. Ахоўны эфект вакцыны канчаткова фармiруецца праз тры тыднi пасля iмунiзацыi. Таму ў беларусаў яшчэ будзе час, каб прышчапiцца. Закупленыя за сродкi рэспублiканскага бюджэту вакцыны ўжо знаходзяцца на складах "БелФармацыi". Наколькi хутка распачнецца вакцынацыя, залежыць у многiм ад аператыўнасцi ўстаноў аховы здароўя.

Надзея НIКАЛАЕВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
627 тысяч дозаў жывой iнтраназальнай вакцыны i 12 тысяч дозаў iнактываванай вакцыны "Грыпол" закуплена сёлета за кошт сродкаў рэспублiканска
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика