21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ЗаСЛОНа ад знікнення

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ЗаСЛОНа ад знікнення

22 верасня лiчыцца Сусветным днём абароны сланоў — самых буйных з сучасных наземных млекакормячых. У апошнiя гады iх колькасць iстотна скарацiлася. Напрыклад, па падлiках эколагаў, яшчэ 15 гадоў таму ў Кенii (Афрыка) налiчвалася каля 130 тысяч сланоў, цяпер жа iх не больш як 20 тысяч. Усяго на афрыканскiм кантыненце сланоў засталося менш як 750 тысяч асобiн (для параўнання: у 1979 годзе налiчвалася звыш 1,3 млн асобiн), у Азii папуляцыя скарацiлася да 30 тысяч сланоў. Прычына таму — як масавае паляванне за слановай косткай, так i выраджэнне жывёл.

Каб прыцягнуць увагу да гэтай праблемы, у гонар сланоў па ўсiм свеце экалагiчныя арганiзацыi наладжваюць святы i фестывалi. Так, у Індыi праходзяць гонкi на сланах i нават чэмпiянат па "слановым пола".

А вось у Беларусi ахоўваць... няма каго. Цяпер сланоў няма нi ў адным з шасцi заапаркаў рэспублiкi. Чаму? "Патрэбна адпаведнае памяшканне, — патлумачыла загадчык заатэхнiчнага аддзела Мiнскага заапарка Эла Рабава. — Слон — афрыканскi цi iндыйскi — цеплалюбiвая жывёла, для яго неабходна пастаянна падтрымлiваць пэўную тэмпературу i вiльготнасць, да якой ён звыклы. I калi летам яшчэ можна ўтрымлiваць слана на вулiцы, то ў астатнi час — абавязкова ў памяшканнi". А яго пакуль што няма — сталiчны заапарк толькi-толькi абнаўляецца i перажывае рэканструкцыю, таму пытанне набыцця слана магчымае хiба што ў аддаленай перспектыве. На сёння самае буйное млекакормячае ў Мiнскiм заапарку — зубр. Прыкладна тая ж карцiна ў Магiлёўскiм, Жлобiнскiм i Акцябрскiм заапарках, дзе найбуйнейшыя з "жыхароў" — мядзведзi.

У Гродзенскiм дзяржаўным заапарку, якi адзначыў летась 80-годдзе, сланоўнiк ёсць. Але ён пустуе з 2002 года, калi памёр адзiны слон, што жыў у Беларусi — агульны любiмец па мянушцы Сурак. Ён быў прывезены ў Гродна з Германii, з Лейпцыгскага заасаду ў 1964 годзе, i пражыў амаль 40 гадоў. Супрацоўнiкi заапарка спадзяюцца, што ў Гродне ўсё ж будуць жыць сланы — але гэта магчыма толькi пасля рэканструкцыi сланоўнiка. "Пакуль што яна не распачатая, няма нават праекта, таму не магу вам расказаць, якiм будзе новы сланоўнiк. Але будынак будзе цалкам перароблены — расказала дырэктар заапарка Цэлiна Пагерыла. — Нельга пакуль што i прагназаваць, колькi будзе каштаваць набыццё слана. Але, думаецца, калi будынак адновiм, то знойдзем грошы i на пакупку. Папярэдне плануем, што гэта будзе не пара, а толькi адзiн слон — экспазiцыйны экзэмпляр, бо ўтрымлiваць большую колькасць жывёл не дазваляе плошча".

У Вiцебскiм заапарку, дзе пражывае найстарэйшы ў Беларусi 21-гадовы леў Рыгус, сланоў, кажуць, няма i нiколi не было. Сёлета вясной, праўда, праходзiла iнфармацыя, як быццам Вiцебскаму заапарку невядомы мецэнат падарыў слана, i некаторыя нашы калегi спрабавалi высветлiць падрабязнасцi падзеi. Але iнфармацыя аказалася "вуткай", першакрасавiцкiм жартам...

З жыцця сланоў

Сярэдняя працягласць жыцця сланоў наблiжана да чалавечай; як правiла, жывёлiны жывуць да 70 гадоў. Самым старым сланом лiчыцца Лiнь Вань з Тайваня — баявы слон, якія нават служыў у кiтайскай армii падчас другой кiтайска-японскай вайны. Памёр у 2003 годзе ва ўзросце 86 гадоў.

Iндыйскiя сланы драбнейшыя за сваiх афрыканскiх суродзiчаў. Калi азiяты важаць ад 3,5 да 5 тон пры росце да 3 метраў, то афрыканскiя жывёлiны дасягаюць 7 i нават больш тон пры росце да 4 метраў.

Унiкальны слановы орган — хобат, якi ўтрымлiвае каля 40 тысяч мышцаў. З яго дапамогай жывёла можа падняць як груз вагой у 200—250 кг, так i маленькую шпiлечку. Акрамя таго, у хобаце сланы часта пераносяць ваду — да 7,5 лiтра.

Ходзiць жарт, што вушы афрыканскiх сланоў нагадваюць па форме абрысы гэтага мацерыка, а азiяцкiх — адпаведна Iндыi.

Сланы — адзiныя жывёлiны, якiя не могуць скакаць.

Насуперак распаўсюджанаму меркаванню, сланы не баяцца мышэй. Нават калi грызун залезе ў хобат, слон можа набраць паветра i "стрэлiць" мышшу!

Афрыканскi слон Lохоdоntа аfriсаnа занесены ў Чырвоную кнiгу IUСN. Эколагi папярэджваюць — калi не прымаць рашучых мераў, гэты вiд можа знiкнуць з твару зямлi лiтаральна ў блiжэйшыя гады.

Падлягаюць ахове

Зразумела ж, клапацiцца неабходна не толькi пра сланоў. Актывiсты-эколагi ведаюць яшчэ мноства памятных дат:

19 лютага адзначаецца Сусветны дзень кiтоў, якi распаўсюджваецца таксама на ўсiх марскiх млекакормячых i iншых жывых iстот, якiя насяляюць моры i акiяны. Дзень усталяваны з 1986 года, калi Мiжнародная кiтовая камiсiя абвясцiла забарону на кiтовы промысел.

адзначаецца Сусветны дзень кiтоў, якi распаўсюджваецца таксама на ўсiх марскiх млекакормячых i iншых жывых iстот, якiя насяляюць моры i акiяны. Дзень усталяваны з 1986 года, калi Мiжнародная кiтовая камiсiя абвясцiла забарону на кiтовы промысел.

1 сакавiка — Сусветны дзень катоў, а роўна праз месяц, 1 красавiка — Сусветны дзень птушак.

— Сусветны дзень катоў, а роўна праз месяц, 1 красавiка — Сусветны дзень птушак.

24 красавiка — Сусветны дзень абароны лабараторных жывёл.

— Сусветны дзень абароны лабараторных жывёл.

16 жнiўня — Мiжнародны дзень бадзяжных жывёл. Паводле статыстыкi, толькi бяздомных сабак у Беларусi налiчваецца звыш 30 тысяч, i адным адловам праблему не вырашыць.

— Мiжнародны дзень бадзяжных жывёл. Паводле статыстыкi, толькi бяздомных сабак у Беларусi налiчваецца звыш 30 тысяч, i адным адловам праблему не вырашыць.

4 кастрычнiка ў календары — Мiжнародны дзень абароны жывёл, усiх увогуле. А 10 снежня — Мiжнародны дзень абароны правоў жывёл, якi, дарэчы, не выпадкова супадае з Днём абароны правоў чалавека...

ў календары — Мiжнародны дзень абароны жывёл, усiх увогуле. А 10 снежня — Мiжнародны дзень абароны правоў жывёл, якi, дарэчы, не выпадкова супадае з Днём абароны правоў чалавека...

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
22 верасня лiчыцца Сусветным днём абароны сланоў — самых буйных з сучасных наземных млекакормячых. У апошнiя гады iх колькасць iстотна скарацiлася. На
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика