21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У вас на Беларусі вельмi добрыя дарогi. А калi ёсць добрыя дарогi, можна развiвацца i разлiчваць на

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У вас на Беларусі вельмi добрыя дарогi. А калi ёсць добрыя дарогi, можна развiвацца i разлiчваць на iнвестыцыi,

— заўважыла падчас вiзiту на Гомельшчыну ваявода Любускага ваяводства Польшчы Хелена Хатка

Польская афiцыйная дэлегацыя другi дзень вывучае на Гомельшчыне магчымасцi супрацоўнiцтва на ўзроўнi рэгiёнаў. Цяпер Польшча займае ў знешнегандлёвым абароце Гомельшчыны трэцяе месца. Усе прамысловыя гiганты вобласцi — прадпрыемствы БМЗ, МНПЗ, Гомелькабель, Хiмвалакно, Гомельшкло — актыўна працуюць з польскiм бокам. Ёсць некалькi сумесных вытворчасцяў на СЭЗ "Гомель-Ратон".

Хелена Хатка адзначыла, што, у першую чаргу, хацела б намецiць канкрэтныя мерапрыемствы, якiя маглi б рэалiзоўвацца ў межах супрацоўнiцтва памiж Гомельшчынай i Любускiм ваяводствам. На сёння iдзе дыялог па лiнii гандлёва-прамысловых палат. Цiкавым для нашай краiны можа быць супрацоўнiцтва ў межах Еўрарэгiёна, асаблiва гэта датычыцца Еўрарэгiёна "Днепр" i Еўрарэгiёнаў, што знаходзяцца як на тэрыторыi Польшчы, так i Германii, якiя з 90-х гадоў супрацоўнiчаюць i маюць вялiкi вопыт.

У дэлегацыi — некалькi прадпрымальнiкаў, якiя зацiкаўлены ў рэалiзацыi iнвестыцыйных праектаў па будаўнiцтве гандлёвых цэнтраў i невялiкiх гатэляў з рэстаранчыкамi i кафэ ўздоўж аўтатранспартных магiстраляў. Беларускi бок прапануе разгледзець магчымасць стварэння рэгiянальнага савета дзелавога супрацоўнiцтва, якi меў бы чатыры блокi — гандаль, iнвестыцыi, iнавацыi i турызм. Што датычыцца развiцця апошняга, як адзначае Генеральны консул Рэспублiкi Беларусь у Гданьску Руслан Есiн: "У нас у параўнаннi з мiнулым годам значна павялiчылася колькасць выдадзеных вiзаў — у два з паловай разы больш, чым летась. Iнтарэс палякаў да Беларусi вялiзны, але ацэнкi не заўсёды станоўчыя — не хапае якасцi сэрвiсных паслуг. Мы хочам, каб нашы польскiя партнёры разгледзелi магчымасць арганiзацыi праграм для падрыхтоўкi спецыялiстаў для работы ў сферы турыстычнага бiзнэсу".

У праграме вiзiту — наведванне "Адмiнiстрацыi СЭЗ "Гомель-Ратон", Рэспублiканскага навукова-практычнага цэнтра радыяцыйнай медыцыны i экалогii чалавека, Палаца Румянцавых i Паскевiчаў, беларуска-славянскай гiмназii № 36, Добрушскага раёна.

На сустрэчы з кiраўнiцтвам Гомельскага аблвыканкама першы намеснiк старшынi Гомельскага аблвыканкама Баляслаў Пiрштук падкрэслiў: "У апошнiя гады ў рэспублiцы многа зроблена для таго, каб спрасцiць многiя бюракратычныя працэдуры, ёсць вельмi многа прэферэнцый. I не скарыстацца iмi было б неапраўдана. Таму ў першую чаргу мы будзем працаваць з тымi партнёрамi, якiя накiраваны на канкрэтныя вынiкi".

В. Аўраменка.

 

 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— заўважыла падчас вiзiту на Гомельшчыну ваявода Любускага ваяводства Польшчы Хелена Хатка. Польская афiцыйная дэлегацыя другi дзень вывучае на Гомель
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика