21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Жыву і працую для людзей...

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Жыву і працую для людзей...

Кажа кiраўнiк сельскагаспадарчага акцыянернага таварыства "Негарэльскае" Валянцiна Сачко

Як бы празаiчна нi гучала, што сельскаму кiраўнiку наканавана класцiся i ўставаць з думкамi пра ўраджаi, надоi i прывагi, клапацiцца пра працаўнiкоў фермаў i палеткаў, у гэтых будзённых клопатах пра хлеб надзённы нямала i сваёй радасцi. Умець захапляцца i радавацца дадзена ўсiм, але цi кожны здольны захаваць лепшыя пачуццi ў штодзённых клопатах пра зямлю-кармiцельку i рэалiзавацца ў сваiх марах. У Валянцiны Сачко — кiраўнiка сельскай гаспадаркi "Негарэльскае" Дзяржынскага раёна без клопатаў i перажыванняў не праходзiць нiводзiн дзень, тым больш у гарачы час жнiва. Так званая, "нежаночая пасада" вымагае вырашаць процьму розных праблем, будаваць новыя планы, клапацiцца пра кожнага хлебароба i жывёлавода, не чакаючы ўдзячнасцi. I мiж тым, "Негарэльскае" цяпер — лiдзiруючая гаспадарка раёна, а яе кiраўнiк — па-ранейшаму добразычлiвы i спагадлiвы чалавек, добрая мацi i жонка, выдатная суседка.

Быць кiраўнiком i заставацца сапраўднай захавальнiцай хатняга ачага, дапамагаць вяскоўцам вырашаць жыллёвыя праблемы i рабiць прыгажэйшымi вулiцы i пасёлкi... Бадай, гэта i ёсць стыль i вобраз сучаснага кiраўнiка, наогул, прынцыповае стаўленне да жыцця, незалежна ад пасады i абавязкаў.

Валянцiна Сачко 12 гадоў працавала эканамiстам у калгасе. У калектыве яе паважалi за добрасумленнае стаўленне да сваёй справы. Аб нейкай пасадзе кiраўнiка яна не думала i не iмкнулася да яе. Аднак у жыццi заўсёды ёсць нечаканыя моманты. Захварэў старшыня i трэба было тэрмiнова перадаць гаспадарку ў надзейныя рукi. Прапанавалi Валянцiне Мiхайлаўне. Аднак яна рашуча адмовiлася. Тады раённае кiраўнiцтва пайшло на хiтрасць. Яе папрасiлi выконваць абавязкi старшынi, пакуль не знойдуць дастойнага кандыдата на пасаду.

Валянцiна Мiхайлаўна нiколi не ўмела працаваць абы-як i таму выконваць новыя абавязкi стала энергiчна, з поўнай аддачай сiлаў. Самой было цiкава: цi атрымаецца ў яе несцi гэтую цяжкую ношу? Кожны дзень яна глыбока i ўсебакова ўнiкала ў праблемы гаспадаркi. I нiчога дзiўнага не было ў тым, што на сходзе акцыянераў яе кандыдатуру вылучылi на пасаду дырэктара "Негарэльскага". Так яна стала кiраўнiком вялiкай гаспадаркi. Тады Валянцiна Мiхайлаўна паставiла перад сабой i калектывам амбiцыйную мэту: стаць у раёне лiдарам. I гэта атрымалася. Праз год "Негарэльскi" выйшаў на першыя-другiя месцы па ўраджайнасцi збожжавых, цукровых буракоў, бульбы. За добрымi паказчыкамi была напружаная праца i навуковы, творчы падыход да справы.

У апошнiя гады тут грунтоўна ўзялiся за вырошчванне рапсу. Добра зразумелi, што гэтая культура высокарэнтабельная, вельмi прыбытковая. Сёлета рапс пасеялi на плошчы 1300 гектараў. Ураджайнасць больш за 30 цэнтнераў.

Стыль працы Валянцiны Мiхайлаўны — высокая патрабавальнасць i спагадлiвае стаўленне да кожнага працаўнiка. Яна вельмi любiць, каб былi чысцiня i парадак. Каб на кожнай сядзiбе было прыгожа i ўтульна. Побач з вёскай Старына добраўпарадкавалi возера i яно стала месцам адпачынку вяскоўцаў i гасцей з Мiнска.

Але не адзiным хлебам, як кажуць, жыве чалавек. Калi гэта пераадрасаваць да нашай гераiнi, дык сёлета Валянцiна скарыла яшчэ адну вышыню — асабiстую: скончыла Акадэмiю кiравання пры Прэзiдэнце Беларусi. З чырвоным дыпломам...

Мiкалай АМЕЛЬЧАНКА.

Фота аўтара.

Дзяржынскi раён.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кажа кiраўнiк сельскагаспадарчага акцыянернага таварыства "Негарэльскае" Валянцiна Сачко. Як бы празаiчна нi гучала, што сельскаму кiраўнiку
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика