21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Жывы запiс у дапамогу

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Жывы запiс у дапамогу

Муз-news

 

Гурт "Ляпис Трубецкой" узяў удзел у акцыi "Сэрца жыве" — днямi на сайце serca.tut.by была змешчана для бясплатнага скачвання эксклюзiўная версiя песнi "Залатыя яйкi".

Гэты хiт, упершыню выдадзены на аднайменным альбоме ў 2004 годзе, i цяпер застаецца адным з самых запатрабаваных канцэртных нумароў, але ў "жывой" версii раней нiколi не выпускаўся. Цяпер жа прыхiльнiкам даступны гэты запiс, зроблены на канцэрце ў мiнскiм Палацы спорту напрыканцы 2005 года. "Песня абсалютна несур’ёзная, але я спадзяюся, што яна дапаможа зрабiць сур’ёзную i важную справу", — разважае лiдар гурта Сяргей Мiхалок.

Нагадаем, мэта дабрачыннай акцыi, у якой удзельнiчаюць многiя вядомыя беларускiя поп- i рок-выканаўцы — сабраць 350 тысяч еўра, неабходных для аперацыi па перасадцы сэрца Мiшу Ларыну. Цяпер на рахунках знаходзiцца ўжо каля 55 тысяч еўра. Усе падрабязнасцi, нумары рахункаў, iнфармацыя для банкаўскiх пераводаў з-за мяжы — на сайце serca.tut.by.

Не карпаратывам адзiным...

Апошнiм часам калегi па цэху заўважылi, што спявачка Аня Шаркунова зачасцiла ў Маскву. Папаўзлi нават чуткi, што артыстка збiраецца заключыць кантракт на работу ў расiйскай сталiцы.

"Так, ёсць некалькi прапаноў папрацаваць у Маскве i ў Кiеве, — пацвярджае спявачка. — Але гаварыць аб гэтым пакуль што падрабязна не варта — баюся сурочыць". Пачалося ж усё, паводле прызнання Анi, з карпаратыўных i прыватных мерапрыемстваў, дзе беларускую спявачку прымалi як сваю, а некаторыя песнi нават пачыналi падпяваць... Нядаўна Анi даверылi i больш адказную мiсiю — Мiнiстэрства культуры ўключыла артыстку ў склад беларускай творчай дэлегацыi, якая выступала на святкаваннi Дня Масквы. На галоўнай канцэртнай пляцоўцы на Цвярской вулiцы свае песнi слухачам дарылi Аляксандр Цiхановiч i Ядвiга Паплаўская, Ірына Дарафеева, Пётр Елфiмаў, Ксюша Сiтнiк, Андрэй Кунец, Аляксей Жыгалковiч, ансамблi "Песняры" i "Бяседа".

"Пунсовыя парусы" на новы лад

Так можна ахарактарызаваць сюжэт клiпа "Асоль", знятага рэжысёрам Аляксандрай Бутар для гурта "Лекi ад меланхолii". Дарэчы, з 8 клiпаў у скарбонцы гурта палова належыць менавiта гэтаму рэжысёру.

У вiдэагiсторыi дзейнiчаюць дзве пары герояў: жывыя, рэальныя — акцёры Тэатра беларускай драматургii Максiм Панiматчанка i Кацярына Прохарава, — i намаляваныя. Прычым апошнiх "ажыўлялi" менавiта з рухаў сапраўдных акцёраў. Героi сустракаюцца ў кафэ, i завязваюць дыялог... малюючы на сурвэтках гiсторыю Грэя i Асоль. Праўда, завяршаецца яна досыць нечакана — дзяўчына сыходзiць, а з ёй сплывае на лодачцы i Асоль...

А вось каго ў клiпе i блiзка не бачна, гэта салiста "Лекаў ад меланхолii" Яўгена Салдаценкi. "Я са сваiм рылам у калашны рад не выйшаў, — жартуе выканаўца. — У крайнiм выпадку магу пацешыць сваё самалюбства, як рэжысёр Разанаў — зняцца ў другаснай ролi на заднiм плане. А так — я ўжо самавыявiўся ў песнях, а ў галоўных ролях у клiпе павiнны быць усё ж занятыя прафесiяналы. Дарэчы, iх рэжысёр падабрала iдэальна — калi б клiп рабiў я, то менавiта такiя тыпажы герояў i шукаў бы!". Са свайго боку, акцёры адзначылi, што iм спадабалiся здымкi, а галоўнае — спадабалася музыка, дзеля якой усё гэта рабiлася. Зрэшты, галоўная ацэнка ўсё ж за слухачамi i гледачамi. У блiжэйшы час клiп "Асоль" трапiць на айчынныя тэлеканалы.

Беларускi след у "Розыгрышы"

Яшчэ адзiн беларускi музычны калектыў дэбютаваў у кiно — музыка мiнскага гурта "Tanin Jazz" стала саўндтрэкам маладзёжнай расiйскай камедыi "Розыгрыш". Фiльм гэты, дарэчы, у вераснi ўжо выйшаў у пракат у сталiчных кiнатэатрах.

"Розыгрыш" — гэта рэмейк аднайменнага славутага фiльма Уладзiмiра Мяньшова 1976 года, у якiм упершыню зняўся дзевяцiкласнiк Дзмiтрый Харацьян. Сюжэтная лiнiя засталася тая ж: у выпускны клас прыходзiць новы вучань i кiдае выклiк прызнанаму лiдару... Карцiну здымаў беларускi рэжысёр Андрэй Кудзiненка на студыi Паўла Лунгiна, бацька якога напiсаў сцэнарый да першага "Розыгрышу". Акрамя таго, у фiльме гучыць чатыры кампазiцыi беларускага гурта "Tanin Jazz" — дзве iнструментальныя i дзве песнi.

Усю музыку да iх напiсала салiстка калектыву Таццяна Гарошка, таксама як тэкст песнi "Feel This Time", а тэкст песнi "Вiртуальнае каханне" належыць пастаяннай аўтарцы гурта Алене Ермаловiч. Дарэчы, у абедзвюх дзяўчат ёсць вопыт настаўнiцкай працы, таму сюжэтная лiнiя фiльма iм блiзкая. "Я гэту "вучылку" вельмi добра разумею! — заўважае Алена. — Сама памятаю: трэба iсцi i працаваць, а там робiцца... што-небудзь гэткае. Але фiльм не ўспрымаецца як цяжкi, магчыма таму, што многiя выхадкi i двухсэнсоўныя жарты вучняў цяпер успрымаюцца як звычайныя штукi. Павесiць настаўнiцы прэзерватыў — мiлая справа...".

За працай у кiно дзяўчаты не забываюцца на асноўны занятак — творчасць — i 2 кастрычнiка абяцаюць прадставiць слухачам свой першы альбом "Feel This Time".

Вядучая рубрыкi Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гурт "Ляпис Трубецкой" узяў удзел у акцыi "Сэрца жыве" — днямi на сайце serca.tut.by была змешчана для бясплатнага скачвання экскл
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика