21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

УРОК ІНФАРМАТЫКI ДЛЯ ЎЛАДНЫХ СТРУКТУР. УРОК ІНФАРМАТЫКI ДЛЯ ЎЛАДНЫХ СТРУКТУР.

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

УРОК ІНФАРМАТЫКI ДЛЯ ЎЛАДНЫХ СТРУКТУР. УРОК ІНФАРМАТЫКI ДЛЯ ЎЛАДНЫХ СТРУКТУР.

У рэспублiцы ажыццяўляецца дзяржаўная праграма iнфарматызацыi "Электронная Беларусь". На першых яе этапах вядзецца, кажучы спрошчана, камп’ютарызацыя дзяржаўных органаў кiравання. Iнфармацыйныя тэхналогii з’яўляюцца iх рабочым iнструментам, якi павiнен дзейнiчаць аператыўна i на ўсёй тэрыторыi краiны. Плануецца, што на наступных этапах "глабальная iнфарматызацыя" прыйдзе i да простага грамадзянiна.

У шэрагу асноўных выканаўцаў дзяржаўнай праграмы — Навукова-iнжынернае рэспублiканскае ўнiтарнае прадпрыемства "Iнстытут прыкладных праграмных сiстэм" (НIРУП "IППС") Мiнiстэрства сувязi i iнфарматызацыi Беларусi. Першы каментарый мы атрымалi ад намеснiка дырэктара iнстытута Аляксандра КАРЖАНЕЎСКАГА.

Агульная тэндэнцыя — глабалiзацыя— Наш iнстытут — галаўная арганiзацыя па iнфарматызацыi галiновага мiнiстэрства, — расказаў Аляксандр Генадзьевiч. — Праграмы iнфарматызацыi ў краiне на падставе рашэнняў дырэктыўных органаў пачалi ажыццяўляцца ў 1992 годзе, неаднаразова мянялiся iх блiжэйшыя мэты i задачы, кожны раз у залежнасцi ад ступенi "сталасцi" грамадства. Першапачаткова вырашалiся пытаннi накаплення iнфармацыйных рэсурсаў, тэхнiчнага перааснашчэння мiнiстэрстваў i наогул органаў кiравання. Пазней пачалося стварэнне буйных аўтаматызаваных сiстэм мiнiстэрстваў, а зараз стаiць задача па iнтэграцыi ўсiх iнфармацыйных рэсурсаў, iх глабалiзацыi, па стварэннi адзiнай iнфармацыйнай прасторы Беларусi. Як стала модна гаварыць, "электроннага ўрада", пад якiм патрэбна разумець комплекс сродкаў аўтаматызацыi са сваiмi базамi даных, гэта iнструмент кiравання. Звесткi, якiя ўтрымлiваюцца ў такiх базах, могуць быць дэталiзаваны нават да невялiкага вясковага магазiна, i можна, калi ўзнiкне патрэба, даведацца, колькi тут прададзена хлебабулачных вырабаў за апошнiя гады.

Ствараючы аўтаматызаваныя сiстэмы дакументазвароту для органаў дзяржаўнага кiравання, калектыў, можна сказаць, працуе на глабальную камп’ютарызацыю краiны, каб "электронны памочнiк" прыйшоў не толькi ў мiнiстэрства i ведамства, але з цягам часу i на жывёлагадоўчую ферму, нават у хату да вяскоўца. I каб гэта было не выключэннем, а правiлам. Але пакуль што галоўная задача — забеспячэнне дзяржаўных органаў зручнымi сродкамi кiравання краiнай.

Сёння ў свеце эфектыўнасць работы таго цi iншага мiнiстэрства, наогул дзяржаўнай структуры вызначаецца яшчэ i па колькасцi зваротаў на яго цi яе сайт, колькасцю "скачанай" iнфармацыi, колькасцю атрыманых i вырашаных у аўтаматычным рэжыме запытанняў. У гэтым кантэксце звернем увагу чытача на адну важную дэталь: калi мы гаворым, што праводзiмая работа па iнфарматызацыi ў першую чаргу нацэлена на развiццё аўтаматызаваных сiстэм для дзяржаўных органаў, то трэба мець на ўвазе, што пры гэтым вытрымлiваецца арыентацыя на сацыяльную скiраванасць праграм. Дастаткова ўспомнiць праект "Аднаго акна". Сацыяльную складовую, забеспячэнне патрэб чалавека, скарачэнне затрат часу пры ўзаемадзеяннi з органамi дзяржаўнага кiравання i атрыманне ад iх максiмум патрэбнай яму iнфармацыi ў аўтаматычным рэжыме варта ўсё больш смела выводзiць на пярэднi план, лiчаць нашы суразмоўцы. Работа ў гэтым напрамку пачата.

Можна прызнаць нацыянальнымi...

У цеснаватым пакойчыку загадчыка аднаго з вядучых аддзелаў iнстытута мы вядзём гутарку з распрацоўшчыкамi адразу некалькiх сiстэм.

— Аддзел наш самы буйны ў iнстытуце, — расказвае яго загадчык Аляксандр ДУДКIН, — мае сем лабараторый. Займаемся распрацоўкай вялiкiх iнтэграваных iнфармацыйных сiстэм для органаў дзяржаўнага кiравання. У прыватнасцi, асноўнымi аб’ектамi аўтаматызацыi з’яўляюцца такiя сур’ёзныя органы, як Адмiнiстрацыя Прэзiдэнта, Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Беларусi, Мiнiстэрства юстыцыi краiны, Мiнiстэрства па падатках i зборах, у пэўнай меры Мiнiстэрства фiнансаў, дзе створаны дэпартамент па каштоўных паперах. Хоць тэму для iх — завяршылi.

Сёння асноўныя работы разгорнуты на гэтых названых вышэй аб’ектах. Для Мiнiстэрства па падатках i зборах робiм дзве новыя сiстэмы, якiя сёлета будуць здавацца ў прамысловую эксплуатацыю. Наколькi эфектыўна яны будуць дзейнiчаць, убачым у канцы года. Скажу толькi, што абедзве — вельмi значныя для самога мiнiстэрства ў частцы ўзаемадзейнiчання з насельнiцтвам пры зборы падаткаў. На падставе гэтых распрацовак будзе сфармiраваны Рэестр юрыдычных асобаў, якi з’явiцца важным звяном "электроннага ўрада" ў нашай краiне. Усе свае работы вядзём у рамках праграмы "Электронная Беларусь".

Такiм чынам сiстэмы, якiя ствараем для сваiх заказчыкаў, не з’яўляюцца лакальнымi, яны iнтэгруюцца ў агульнадзяржаўную, i фармiруецца карпаратыўная iнфармацыйная сетка органаў дзяржаўнага кiравання. Iдзе глабалiзацыя iнфармацыйных рэсурсаў, а таксама паступова забяспечваецца ўсё больш шырокi доступ да iх.

— Для мiнiстэрства юстыцыi быў распрацаваны праект па вядзеннi рэгiстра юрыдычных асобаў i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, — па нашай просьбе пераходзiць на канкрэтыку Аляксандр Генадзьевiч Дудкiн. — Што датычыцца iнфармацыйнай сiстэмы забеспячэння дзейнасцi Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта, то яна дастаткова эксклюзiўная, бо эксклюзiўны сам аб’ект. Хутка будзе дзесяць гадоў, як мы над ёй працуем, яна была ўкаранёна ў 2002 годзе, у апошнiя гады iдзе яе актыўная iнтэграцыя ў агульнаiнфармацыйную дзяржаўную прастору. Перш за ўсё гэта звязана са стварэннем сiстэмы кантролю выканання даручэнняў кiраўнiка дзяржавы.

Сiстэма ахоплiвае амаль усе падраздзяленнi, якiя ёсць — упраўленнi i аддзелы, там арганiзавана iнфармацыйнае ўзаемадзеянне. У наступным годзе будзе ўкараняцца электронны дакументазварот з выкарыстаннем электронна-лiчбавага подпiсу.

Да слова сказаць, укараненне ў распрацаваных намi сiстэмах электроннага дакументазвароту з прымяненнем электронна-лiчбавага подпiсу, а значыць, з крыптаабаронай i iншымi не менш складанымi падпраграмамi, выводзiць нашы распрацоўкi на агульнаеўрапейскi ўзровень. I напрамую працуе на задачу, пастаўленую ў дзяржаве — як мага хутчэй укаранiць электронны дакументазварот, калi апроч дакументаў на паперы ў краiне ходзяць дакументы ў электронным выглядзе, з подпiсамi, якiя маюць законную сiлу.

— Кожная сiстэма для новага, iншага мiнiстэрства цi ведамства нясе ў сабе iнавацыйную навiзну, — палiчыў патрэбным падкрэслiць А. Дудкiн. — У кожным праекце ў нас ёсць свая "iзюмiнка", свае напрацоўкi, свае прарывы, на падставе якiх можна абараняць дысертацыi, i яны будуць поўнавартаснымi, без нацяжкi. Арыгiнальныя напрацоўкi ў галiне IT-тэхналогii цалкам можна прызнаваць нацыянальнымi. Невыпадкова нашых праграмiстаў актыўна выкарыстоўваюць за мяжой менавiта ў IT-тэхналогiях, перш за ўсё там, дзе патрэбна зрабiць нейкi тэхналагiчны прарыў.

300 тысяч  дакументаў у дзень

У размову ўключыўся загадчык лабараторыi, кiраўнiк групы праектаў Пётр РЫЖКIН.

— Ёсць у нас доўгатэрмiновы заказчык, Фонд сацыяльнай абароны, якi ўваходзiць у структуру Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны. Аўтаматызаваную сiстэму кiравання персанiфiкаваным улiкам (АСУПУ) для яго лiчым сваёй тытульнай сiстэмай, мы змаглi яе распрацаваць адной з першых ва ўласнай "найноўшай" гiсторыi. Укаранiлi ў прамысловую эксплуатацыю ў 2001 годзе спачатку ў Гомельскай вобласцi, а ўжо ў 2003-м — па ўсёй рэспублiцы. З таго часу iдзе актыўная эксплуатацыя, у асобныя днi нагрузка на яе проста фантастычная — апрацоўваем да 300 тысяч дакументаў у дзень.

Раней дастаткова доўга накоплiвалi iнфармацыю, завялi асабовыя рахункi на ўсiх патэнцыяльных пенсiянераў, выдалi iм карткi, а зараз выдаём насельнiцтву выпiскi для налiчэння пенсii — сiстэма пачала вяртаць затраты дзяржавы на яе распрацоўку. Сёння перад выхадам на пенсiю чалавек яшчэ звяртаецца на мiнулыя месцы працы, збiрае даведкi, але ўжо ў самай недалёкай будучынi ён зможа вырашыць праблему зваротам у "Адно акно" ў органе сацыяльнага забеспячэння па месцы жыхарства.

Сiстэма для фонду сацыяльнай абароны дазваляе кiраўнiцтву краiны i галiны ў любы момант убачыць, пралiчыць тыя цi iншыя тэндэнцыi, спрагназаваць колькасць неабходных сродкаў для пенсiйнага абслугоўвання на год, на два цi нават на большы перыяд, зыходзячы з накопленай статыстыкi.

Гэта трохузроўневая сiстэма з прымяненнем самых сучасных тэхналогiй. Аб’ём базы каласальны, накоплены даныя па стажы i заробках на 6 мiльёнаў асобаў — фактычна на ўсiх працаздольных грамадзян рэспублiкi.

Акрамя таго, што мы вядзём асабiстыя рахункi грамадзян, iдзе пастаяннае абнаўленне iнфармацыi. Усе гэтыя пяць гадоў мы сiстэму развiваем. Ганарымся сваёй распрацоўкай, яна дазваляе мiнiмiзаваць затраты сродкаў на абслугоўванне насельнiцтва ў плане сацыяльнага забеспячэння.

Сiстэма персанiфiкаванага ўлiку для фонду сацыяльнай абароны — адна з флагманскiх сiстэм, для яе стварэння выкарыстаны ўсе найноўшыя метады распрацоўкi вялiкiх iнтэграваных сiстэм.

У рамках яе падрыхтоўкi была распрацавана маса цiкавых стандартаў i тэхналогiй, якiмi мы затым шырока карысталiся ў далейшай практыцы, — працягвае Пётр Генадзьевiч. — Гэта забяспечвае эканомiю рэсурсаў для нас, як распрацоўшчыкаў, i пэўную ўнiфiкацыю дакументаў для карыстальнiкаў — дзяржаўных органаў. Дазваляе ў будучым забяспечыць узаемадзеянне сiстэм. Такiм чынам iнстытут рыхтуе базу для iнтэграцыi розных iнфармацыйных сiстэм у адзiнае iнфармацыйнае поле.

Сёлета ў развiццё гэтага праекта мы прыступiлi да падрыхтоўчых работ для разлiку прафесiйных пенсiй. Сiстэма ў лiку першых (а сярод дзяржаўных — самая першая) пераходзiць на рэйкі iнтэрнэт-тэхналогiй: усе раённыя аддзяленнi фонду будуць узаемадзейнiчаць са сваiм цэнтрам i з цэнтральнай базай даных праз iнтэрнэт. У мiнскiм гарадскiм i раённых аддзяленнях у сталiцы такая магчымасць ужо ёсць.

Працуе ланцужок "раён—вобласць—цэнтр"

Загадчыка яшчэ адной лабараторыi Мiкалая ГУЛIНА мы папрасiлi крыху падрабязней расказаць пра сiстэму рэгiстрацыi юрыдычных асобаў i прадпрымальнiкаў, якая нас зацiкавiла. Ён з’яўляецца кiраўнiком праекта.

— Сiстэма спатрэбiлася, каб стварыць адзiную базу даных усiх юрыдычных асобаў i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў. Напружана працавалi над ёю з 2003-га i ўкаранiлi ў 2006 годзе. Сiстэма мае больш за 200 аб’ектаў укаранення, тры ўзроўнi. Цэнтральны — Мiнiстэрства юстыцыi, дзе стварылi структуры, якiя будуць гэтым займацца. Затым iдзе ўзровень рэгiструючых органаў — аблвыканкамы i Мiнскi гарвыканкам, адмiнiстрацыi свабодных эканамiчных зонаў, Нацбанк, Мiнфiн. I трэцi ўзровень — раённыя i гарадскiя выканаўчыя камiтэты. Гэта тыя аб’екты, дзе вядзецца адзiны дзяржаўны рэгiстр (ЕГР), уносяцца патрэбныя звесткi. Кожны ўзровень мае сваю базу даных, якая ўтрымлiвае iнфармацыю па суб’ектах гаспадарання, што тэрытарыяльна адносяцца да гэтага ведамства. I ўсе звесткi па ланцужку "раён—вобласць—цэнтр" паступаюць у цэнтральную базу Мiнюста.

Асноўныя функцыi сiстэмы — аўтаматызацыя працэсу рэгiстрацыi суб’ектаў гаспадарання, падрыхтоўкi рашэнняў па суб’ектах, якiя ствараюцца, а таксама працэдуры лiцэнзавання. Рэгiстрацыя змяненняў, выключэнняў з рэгiстра, выдача дакументаў i пасведчанняў. Карацей кажучы, аўтаматызацыя ўсяго працэсу падрыхтоўкi рашэнняў рэгiструючых органаў. Час для адпаведнага афармлення ў насельнiцтва рэзка скарацiўся.

Прадугледжана функцыя па актуалiзацыi базы даных. (Спачатку яна фармiравалася на падставе баз даных падатковай iнспекцыi i органаў статыстыкi.)На сёння ўся iнфармацыя пра юрыдычных асобаў i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў сабраная, актуалiзуецца i iдзе актыўнае ўзаемадзейнiчанне з iншымi базамi. Сiстэма дазваляе яе карыстальнiкам рабiць вельмi хуткiя выбаркi i аналiз iнфармацыi, што ўтрымлiваецца ў базе. У тым лiку дынамiкi любых змяненняў. Зараз прымаюцца дакументы, скiраваныя на адладжванне ўзаемадзеяння. З тым, каб, у прыватнасцi, забяспечыць закрытасць, нават сакрэтнасць баз даных, тым самым бяспечнасць для iх фiгурантаў.

Спецыялiсты iнстытута ў гутарцы з журналiстамi пастаянна падкрэслiвалi: адна з задач, якiя даводзiцца пастаянна вырашаць, — па абароне iнфармацыi, каб не "расплёсквалiся" даныя па заробках, па працоўным стажы, па велiчынi налiчанай пенсii цi падатковых адлiчэнняў, усё гэта — толькi для службовага карыстання. Нiводная з сiстэм не можа быць прынята ў эксплуатацыю без сiстэмы абароны iнфармацыi, якая цалкам выключае несанкцыянаваны доступ да iнфармацыi, несанкцыянаваную яе мадыфiкацыю.

— Пры рабоце над сiстэмамі праходзiм усе этапы экспертыз, лiцэнзавання, сертыфiкавання нашых распрацовак з пункту гледжання забеспячэння iнфармацыйнай бяспекi, — паведамiў М. Гулiн. — У тым лiку ўсе нашы субпадрадчыкi сертыфiкуюць сваё праграмнае забеспячэнне — сiстэмы крыптаабароны праграмнага забеспячэння, аўтэнтыфiкацыi i гэтак далей. Сiстэмы абараняюцца на розных узроўнях.

Але вернемся да рэгiстрацыi юрыдычных асобаў i прадпрымальнiкаў. Вядома ж, сiстэма маладая i патрабуе далейшага тэхналагiчнага развiцця. Тым не менш з гэтага года яна функцыянуе абсалютна паўнакроўна i ўжо пачала ўзаемадзеянне з iншымi буйнымi сiстэмамi, якiя дзейнiчаюць у структуры ўрада. Цэнтральная база даных размешчана ва ўпраўленнi адзiнага дзяржаўнага рэгiстра Мiнiстэрства юстыцыi. Яна вядзецца ў рэальным маштабе часу.

Цiкава, што ёсць станоўчы рэзананс не толькi сярод карыстальнiкаў, але i IT-распрацоўшчыкаў Беларусi, — гаворыць наш суразмоўца. — Аб чым сведчыць той факт, што да нас цяпер вельмi многа i часта звяртаюцца распрацоўшчыкi iншых сiстэм з розных мiнiстэрстваў i ведамстваў, якiя хочуць узаемадзейнiчаць з нашай сiстэмай. Калегi ацанiлi, што яна сфармiравана з прымяненнем самых сучасных сродкаў распрацоўкi. Гэта ўдалы сiнтэз абсталявання i прыкладнога праграмнага забеспячэння. Канчатковы вынiк — прадастаўленне камфортных паслуг для карыстальнiкаў i знешнiх удзельнiкаў.

Алiментшчыкаў узялi на ўлiк

Яшчэ адзiн наш "гiд" па вiртуальным, i тым не менш рэальным сусвеце электронных дакументаў, — Аляксей ПЕРАПЕЧКА, таксама загадчык лабараторыi.

— Адна з апошнiх нашых распрацовак — аўтаматызаваная сiстэма вядзення ўзбуджаных выканаўчых вытворчасцяў (возбужденных исполнительных производств), скарочана АIС ВIП. Прадназначана яна для збору, актуалiзацыi, захоўвання i аналiзу даных аб узбуджаных выканаўчых вытворчасцях у судах агульнай юрысдыкцыi. I створана для вядзення адзiнага аўтаматызаванага ўлiку даўжнiкоў i кантролю за тым, як яны пагашаюць свае абавязацельствы. Гэта трохузроўневая сiстэма. Першы ўзровень — раённыя суды, дзе рэалiзацыяй рашэнняў судовай iнстанцыi займаюцца судовыя выканаўцы, i кожны з iх мае доступ да банка даных. Другi ўзровень — упраўленнi юстыцыi аблвыканкамаў. I трэцi — Мiнюст. Iнфармацыйны абмен памiж трыма гэтымi iнстанцыямi, якi ажыццяўляецца з функцыяй кантролю, вядзецца пастаянна, штодзённа, так што ў алiментшчыкаў цi нейкiх iншых даўжнiкоў няма нiякага шанцу "адкруцiцца".

Сёння АIС ВIП дзейнiчае ў прамысловым рэжыме ва ўсiх раённых судах, упраўленнях юстыцыi аблвыканкамаў i цэнтральным апараце Мiнюста.

Наогул работа па стварэннi адзiнага iнфармацыйнага рэсурсу органаў i ўстаноў юстыцыi, судоў агульнай юрысдыкцыi Мiнюста вядзецца шматпланава. Распрацавана i здадзена аўтаматызаваная iнфармацыйная сiстэма Мiнскага гарадскога суда. Яна прадугледзела стварэнне адзiнага iнфармацыйнага рэсурсу Мiнгарсуда, а таксама аўтаматызаваных рабочых месцаў для суддзяў i спецыялiстаў сталiчнай судовай iнстанцыi, камп’ютарны запiс "з голасу" ходу с удовага працэсу. Потым моўная iнфармацыя "ўпакоўваецца" ў кампакт-дыск, што палягчае яе захоўванне i карыстанне ёю. Непатрэбнымi становяцца шматтомныя пухлыя "справы".

х х х

Вартая ўвагi тэндэнцыя: колькасць заказчыкаў у iнстытута, карыстальнiкаў расце — за кошт стварэння новых сiстэм, iх выхаду на рэгiянальныя ўзроўнi. Iнстытут, як мы пераканалiся, стварае шматузроўневыя сiстэмы, калi спачатку яны прызначаны для органаў кiравання верхняга "эшалона" ўлады, а затым iдзе абласны ўзровень, раённы i гарадскi ў буйных гарадах.

— На мой погляд, прыйшоў час, калi разам са стварэннем агульнадзяржаўных рэсурсаў патрэбна ўжо ўшчыльную займацца i тэрытарыяльнымi органамi дзяржаўнага кiравання, стварэннем разгалiнаванай тэрытарыяльнай iнфармацыйнай сiстэмы, падкрэслiў у самым пачатку нашай сустрэчы намеснiк дырэктара. А затым iсцi далей — да чалавека, працаваць для яго зручнасцi.

Тым больш гэта рэальна, што грамадства, дзякуючы школьным урокам iнфарматыкi, якiя знаходзяць свой працяг у вучэбных праграмах ВНУ, у вытворчым жыццi многiх працоўных калектываў, рэальна "выспела" для больш шырокага пераходу на электронныя тэхналогii ў паўсядзённым побыце.

Прывядзём такi прыклад. Iнстытуту ўдалося сiстэматызаваць iнфармацыю аб iнавацыйных праектах, стварыць сiстэму iнавацыйнай дзейнасцi Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (ДКНТ). Але для большай зручнасцi, даступнасцi для радавых, скажам так, карыстальнiкаў сiстэма прадублявана ў Нацыянальнай бiблiятэцы. Яна ўключае ў сябе i тую iнфармацыю, якая збiраецца ДКНТ, а таксама якая перадаецца па галiновых праграмах мiнiстэрствамi i ведамствамi. Гэта якраз сiстэма для шырокага адкрытага доступу насельнiцтва, навукоўцаў, студэнтаў, юрыдычных асобаў, вось што важна.

На работу калектыву прыходзяць станоўчыя водгукi, гэта прыемна. Але на сёння iснуе i iншы крытэрый. Цяпер iнстытут адчувае канкурэнцыю не толькi беларускiх калег, iдзе таксама велiзарны паток прапаноў карыстальнiкам па стварэннi праграм з боку расiйскага рынку. Тым не менш сiстэмы НIРУП "IППС" вытрымлiваюць нацiск гэтага валу расiйскiх канкурэнтаў. Лiчыцца, што яны больш адаптаваныя да мясцовых умоў, не такiя дарагiя (рознiца ў цане абсалютна аднолькавых па тэхнiчных параметрах сiстэм з замежнымi распрацоўшчыкамi можа быць у 40 разоў, менавiта такi прыклад нам прыводзiлi спецыялiсты). Ды i распрацоўшчыкi пад рукой — калi што, заўсёды можна параiцца.

Сёння ствараюцца новыя сiстэмы — для Мiнiстэрства па падатках i зборах, для Канстытуцыйнага Суда, Мiнскага аблвыканкама. Пры выкананнi апошняй шмат увагi запатрабавала стварэннне падсiстэм па кiраваннi сельскай гаспадаркай i прадпрыемствамi перапрацоўкi вобласцi, а таксама будаўнiцтвам, знешнеэканамiчнай дзейнасцю, iнавацыямi i iнвестыцыямi. Не менш клопатная i падсiстэма кiравання прамысловасцю, транспартам, сувяззю, гандлем i сферай паслуг Мiншчыны.

Усюды — свае асаблiвасцi, спецыфiка, свае складанасцi. Што датычыцца фiнансавання, то калi верыць спецыялiстам, у Беларусi затраты на iнфарматызацыю на душу насельнiцтва меншыя, чым, напрыклад, у Германii. Безумоўна, у краiне iснуе баланс запатрабаванняў, яна трацiць на гэтыя мэты роўна столькi, колькi можа на сёння патрацiць, i нельга спадзявацца толькi на бюджэт. Таму iнстытут шукае iнвестараў — як знешнiх, так i сваiх, айчынных. Калi ўлiчыць, што суцэльная iнфарматызацыя — справа перспектыўная, аб’ектаў у яе вялiкае мноства, то любы iнвестар атрымлiвае крынiцу доўгатэрмiновых дывiдэндаў.

Асноўныя базавыя iнфармацыйныя рэсурсы краiны створаны гэтым iнстытутам. Загружанасць людзей вельмi высокая. Тым не менш знаходзяць час для вучобы, а таксама каб знаёмiцца з вопытам калег. З гэтай мэтай удзельнiчаюць у выстаўках. На параўнальна нядаўняй "Тiбо" iнстытут з’явiўся арганiзатарам калектыўнага стэнда мiнiстэрства якраз па праектах дзяржаўнай праграмы "Электронная Беларусь". I ўсе, хто хацеў, маглi пазнаёмiцца з ходам рэалiзацыi праграмы. На стэндзе былi прадстаўлены як распрацоўшчыкi праграмнага забеспячэння, так i карыстальнiкi. У прыватнасцi, наведвальнiкаў пазнаёмiлi з найбольш цiкавымi праектамi прадпрыемстваў галiны, такiмi, як распрацоўкi па радыёчастотнай iдэнтыфiкацыi, а гэта абсалютна новы накiрунак дзейнасцi.

Стэнд наведалi генеральны сакратар мiжнароднага саюза электрасувязi, дэлегацыi з Азербайджана, Малдовы, Казахстана — ён быў цiкавым для прафесiяналаў.

Супрацоўнікі інстытута прынялі ўдзел і ў рабоце Нацыянальнай выстаўкі рэспублікі Беларусь у Венесуэле Expo Feria "Belarus – 2007", якая прайшла ў снежні мінулага года ў Каракасе.

Інфармацыйныя паслугi ад дзяржавы

I на заканчэнне мы сустрэлiся з дырэктарам iнстытута Алегам Iванавiчам ГАЛIНОЎСКIМ, папрасiлi расказаць аб задачах, якiя трэба вырашаць.

— Мiнiстэрства сувязi i iнфарматызацыi краiны паставiла перад намi задачу прапрацаваць пытанне аб стварэннi эксплуатуючай арганiзацыi пад "электронны ўрад". Спрагназаваць, як будуць узаемадзейнiчаць памiж сабой органы дзяржаўнага кiравання i суб’екты гаспадарання, радавыя грамадзяне. А таксама паглядзець, як па прынцыпе "Аднаго акна" можна будзе аказваць дзяржаўныя iнфармацыйныя паслугi, стварыць адпаведны iх пералiк, каб зацікавіць заказчыка звярнуцца за гэтымі паслугамі і ў рэшце рэшт якасна іх атрымаць. Мы такую прапрацоўку пачалi выконваць.

З улiкам нашай спецыялiзацыi, нашых магчымасцяў мiнулагодняя калегiя мiнiстэрства вызначыла, што мы павiнны займацца навуковым забеспячэннем ацэнкi працэсаў iнфарматызацыi, якiя iдуць у краiне. I навуковай прапрацоўкай пытанняў функцыянавання сiстэм "электроннага ўрада".

Церпiць змены работа па рэгiстрацыi iнфармацыйных рэсурсаў, якую вядзе iнстытут. Створаны сайт для iх рэгiстрацыi. Плануецца перайсцi на папярэднюю рэгiстрацыю праз iнтэрнэт. Iдзе бурнае развiццё iнфармацыйных тэхналогiй, i таму Мiнiстэрства сувязi i iнфарматызацыi паставiла задачу стварыць рэгiстр аўтаматызаваных сiстэм i iнфармацыйных тэхналогiй, якiя iснуюць у краiне. Значыць, дзейнасць у гэтым накiрунку пераходзiць на новы ўзровень.

А тыя работы, якiя выканалi раней, усе яны працуюць у рэальных умовах. Выкарыстоўваюцца дастаткова эфектыўна i прыносяць рэальную карысць. Так што грошы на iх стварэнне дзяржава выдаткавала не дарэмна.

Любая дзеючая сiстэма не стаiць на месцы, яна працягвае развiвацца, адаптавацца да патрабаванняў сённяшняга дня. I мы заняты пастаяннай мадыфiкацыяй сiстэм, якiя працуюць. Напрыклад, калi для Мiнiстэрства юстыцыi мы раней аўтаматызавалi суды абласнога ўзроўню, то цяпер прыступiлi да судоў раённага ўзроўню.

Яшчэ адна навiна: стварылi ў сябе цэнтр манiторынгу працэсаў iнфарматызацыi, яго калектыў павiнен перш за ўсё паглядзець, якiя першачарговыя мерапрыемствы па iнфарматызацыi патрэбна выконваць, каб гэта былi не асобныя элементы, а ўвязаныя ў дзяржаўную сiстэму.

Аб перспектывах. Цяпер iдзе прапрацоўка новай дзяржаўнай праграмы, якая датычыцца далейшага будаўнiцтва iнфармацыйнага грамадства. Там будзе прадугледжана больш шырокая iнфарматызацыя ўсяго нашага жыцця — ад органаў кiравання працэс iнфарматызацыi пойдзе ў глыбiню: у школы, у сельскую гаспадарку i г.д. Пашырэнне сферы дзейнасцi павiнна прывесцi да таго, што з’явяцца новыя распрацоўкi, аб’яднаныя ў агульную сiстэму.

Каб аказваць на належнай вышынi дзяржаўныя iнфармацыйныя паслугi, павiнен быць створаны нацыянальны iнфармацыйны рэсурс. Гэта комплекс баз даных па ўсiх накiрунках дзейнасцi, грунтуючыся на якім i можна было б аказваць гэтыя паслугi. I мы лiчым, што наступны наш накiрунак работы — стварэнне такога нацыянальнага рэсурсу.

Публiкацыю падрыхтаваў Уладзiмiр ХIЛЬКЕВIЧ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рэспублiцы ажыццяўляецца дзяржаўная праграма iнфарматызацыi "Электронная Беларусь". На першых яе этапах вядзецца, кажучы спрошчана, камп’ю
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика