...
...
Мiнская лесапаркавая гаспадарка сёлета асвоiла вытворчасць венiкаў для лазнi. Сёлета яна мае намер адправiць 15 тыс. венiкаў. Першыя 8 тыс. паступiлi ў распараджэнне дзесяцi лазняў горада. Па падлiках спецыялiстаў, штогадовая патрэбнасць лазняў у Мiнску — каля 100 тыс. венiкаў. Вытворчасць духмянай прадукцыi вядуць каля паўтара дзясяткаў фiрмаў. Усяго ў Мiнску 18 гарадскiх лазняў i 103 прыватныя саўны. Зорка фiльмаў "Асаблiвасцi нацыянальнага палявання" i "Зязюля" Вiлле Хаапсала шпiталiзаваны з iнфарктам. 36-гадовы акцёр праходзiць лячэнне ў адной з клiнiк ЗША. 29 працэнтаў расiян хоць бы раз у жыццi давалi хабар. Такiя высновы праведзенага расiйскiм фондам "Грамадская думка" даследавання карупцыi, апублiкаванага ўчора. Сярод тых, хто нiколi не даваў хабар, такую магчымасць дапускаюць 44 працэнты апытаных. Пры гэтым сярод прадпрымальнiкаў доля тых, хто даваў хабар, склала 56 працэнтаў. Сярод рэгiёнаў рэйтынг карумпаванасцi ўзначалiла Масква (42 працэнты апытаных давалi хабар), далей iдуць Татарстан, Краснадарскi i Стаўрапольскi краi, Маскоўская вобласць i С.-Пецярбург. Найменш "сапсаванымi" апынулiся Пермскi край (12 працэнтаў) i Цюменская вобласць (18). Сацапытанне паказала, што большасць расiян (54 працэнты) не асуджаюць тых, хто бярэ хабар. Маштабнае даследаванне ўзроўню карупцыi праводзiлася па iнiцыятыве прэзiдэнта Расii Дзмiтрыя Мядзведзева, удзел у iм узялi 34 тыс. чалавек. Пракуратурай Гомельскай вобласцi ўзбуджана крымiнальная справа ў дачыненнi да грамадзянкi, якая самавольна пераабсталявала сiстэму газавага ацяплення ў кватэры. Яна падключыла ў сваёй кватэры ў шматкватэрным жылым доме газавы ацяпляльны воданагравальнiк. Неабходнага ўзгаднення ў адпаведных службах у яе не было. Не было дазволу i на дэмантаж цэнтральнага ацяплення ў кватэры. Супрацоўнiкаў газавай службы яна папросту не пускала ў сваё жыллё. Вядзецца расследаванне. Колькасць наездаў на пешаходаў у сувязi са скарачэннем светлавога дня павялiчылася. Толькi за апошнiя выхадныя зафiксавана 10 наездаў на пешаходаў i 2 — на веласiпедыстаў. Як правiла, пацярпелыя не былi абазначаныя святлоадбiвальнымi элементамi. За тыя ж два выхадныя днi выяўлена паўтары тысячы такiх парушэнняў сярод пешаходаў, больш за 810 былi прыцягнутыя да адмiнiстрацыйнай адказнасцi. Супрацоўнiкi ДАІ напамiнаюць, што флiкераў лепш мець на сваiм адзеннi некалькi, хоць бы па адным з кожнага боку. У Маскве крыху знiзiлiся кошты аднапакаёвых кватэр эканом-класа. Цяпер "аднушкi" ў расiйскай сталiцы каштуюць у залежнасцi ад раёна 280 — 207 тыс. долараў. Упершыню намецiлася тэндэнцыя да павышэння коштаў жылля не ў цэнтральных раёнах горада. Знойдзена i самая танная кватэра ў Маскве. Яна знаходзiцца ў Поўночна-Усходнiм раёне сталiцы, побач з метро ВДНГ, размешчана ў 5-павярховым цагляным доме. Яе агульная плошча 24 кв.м, кошт "квадрата" складае 6667 долараў, а ўсёй кватэры адпаведна — 160 тыс. долараў. У Адэсе ўвечары з эвакуатара скiнуўся аўтамабiль, прыпаркаваны ў неналежным месцы. У гэты час у аўтамабiлi знаходзiўся вадзiцель. Вадзiцель спынiўся ўсяго на некалькi хвiлiн, так як адчуў недамаганне. Супрацоўнiкi ДАI выклiкалi эвакуатар, якi адразу ж пад’ехаў. У момант узняцця аўтамабiля вадзiцель быў унутры, што катэгарычна забаронена правiламi тэхнiкi бяспекi. Усвядомiўшы, што адбываецца, ён паспрабаваў скрануць Жыгулi " з месца, але аўто сарвалася з мацаванняў пад’ёмнiка. У вынiку разбiлiся вокны аўтамабiля, справа накiраваная ў суд. Вадзiцель спадзяецца на кампенсацыю маральнага i матэрыяльнага ўрону. ПОЎНЫ АБЗАЦ Сямейная драма адбылася ў адным з заапаркаў Днепрапятроўска. Родная мацi адмовiлася ад траiх нованароджаных тыгранят, i iх кармiцелькай стала маладая свiння. Цяпер драпежнiкi харчуюцца разам са сваiмi зводнымi братамi-парасятамi. Апошнiя ад гэтага зусiм не ў захапленнi. Працаўнiкам заапарка часам даводзiцца раздымаць выхаванцаў, якiя б’юцца. Яны сцвярджаюць, што тыграняты, хутчэй за ўсё, загiнулi б, калi б iм своечасова "не падклалi свiнню".Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнская лесапаркавая гаспадарка сёлета асвоiла вытворчасць венiкаў для лазнi. Сёлета яна мае намер адправiць 15 тыс. венiкаў. Першыя 8 тыс. паступiлi |
|